Вы тут

Маладым прапануецца стажыроўка


Маладым людзям прадастаўляецца магчымасць стажыроўкі ў беларускіх кампаніях. Да 26 верасня Фонд ААН у галіне народанасельніцтва сумесна з HR-Кангрэсам і Цэнтрам дзелавога росту рэалізуе праект «Вырошчваем кадры». Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, студэнты або нядаўнія выпускнікі.

Арганізацыя будзе падбірацца згодна са спецыялізацыяй кандыдата. Лепшыя супрацоўнікі кампаній падзеляцца са стажорамі прафесійнымі сакрэтамі, падкажуць рашэнне рэальных працоўных задач.

Заяўку і матывацыйнае пісьмо ў свабоднай форме неабходна выслаць да 25 ліпеня на e-maіl rastіmkadru@gmaіl.com. Пасля разгляду заявак пяці ўдзельнікам будзе прапанаваны спіс кампаній, дзе можна прайсці стажыроўку. Прыняць на стажыроўку ўжо гатовы Беларускі народны банк, Прадстаўніцтва ААН і турыстычная кампанія «Ростынг». Вітаецца ўдзел і іншых беларускіх кампаній. Дата пачатку стажыроўкі — 1 жніўня, а вынікі праекта будуць падведзены 26 верасня.

Па інфармацыі Сусветнага банка, кожны чацвёрты малады чалавек свету пагаджаецца на працу, якая не адпавядае яго кваліфікацыі. Прыкладна такая ж колькасць занята ў нізкааплатным сельскім сектары або не мае пастаяннай працы.

— Верагоднасць аказацца без працы ў маладых людзей у 3 разы вышэй, чым у дарослых, — кажа намеснік старшыні Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Алена КАСЬКО. — Эксперты сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя пятнаццаць гадоў сусветная эканоміка павінна стварыць каля 670 мільёнаў працоўных месцаў, каб стрымаць сённяшняе распаўсюджванне беспрацоўя і справіцца з ростам насельніцтва працаздольнага ўзросту. Новы праект падкрэслівае важнасць і выгаду для кампаній інвестыцый у моладзь...

P.S. Сярод работнікаў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый на долю моладзі прыпадае крыху больш за 25 працэнтаў.

Святлана БАРЫСЕНКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».