Вы тут

Пра­та­ко­лы ляс­ных муд­ра­цоў


Аб пры­ро­дзе пры­пі­сак і фік­тыў­ных да­ку­мен­таў

На су­мес­най ка­ле­гіі пра­ку­ра­ту­ры і Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Брэсц­кай воб­лас­ці аб­мер­ка­ва­лі вы­ні­кі пра­вер­кі ляс­ной гас­па­дар­кі рэ­гі­ё­на па за­ха­ван­ні за­кон­на­сці. Па­ру­шэн­няў вы­яў­ле­на ня­ма­ла. Але ха­це­ла­ся б спы­ніц­ца асоб­на на ад­ной зга­да­най тэн­дэн­цыі…

Як вя­до­ма, ра­бот­ні­кі ляс­ніц­тваў фік­су­юць усе дроб­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні, якія вы­яў­ля­юць на сва­ёй тэ­ры­то­рыі. У іх ёсць пра­ва скла­даць пра­та­ко­лы на мес­цы, ка­лі, на­прык­лад, нех­та без да­зво­лу вы­во­зіць дрэ­вы з ле­су аль­бо за­смеч­вае ляс­ныя ўгод­дзі, раз­во­дзіць агонь, ка­лі на гэ­та дзей­ні­чае за­ба­ро­на. Вось і ляс­ні­чы ад­на­го з пад­раз­дзя­лен­няў Іва­цэ­віц­ка­га ляс­га­са па­даў пра­вя­ра­ю­чым стос та­кіх пра­та­ко­лаў. Ка­лі іх пра­гле­дзе­лі, то ака­за­ла­ся, што не менш за паў­та­ра дзя­сят­ка да­ку­мен­таў бы­лі фік­тыў­ны­мі. Ляс­ні­чы пі­саў ту­ды на­ват сва­іх сва­я­коў і зна­ё­мых. Не за ўсе ж па­ру­шэн­ні на­клад­ва­ец­ца штраф, за ня­знач­нае па­ру­шэн­не мож­на вы­нес­ці і па­пя­рэ­джан­не. Не ўлі­чыў толь­кі ра­бот­нік ляс­ной гас­па­дар­кі, што та­кія да­ку­мен­ты ця­пер за­но­сяц­ца ў Адзі­ны дзяр­жаў­ны рэ­естр улі­ку пра­ва­па­ру­шэн­няў. На­ўрад ці бу­дуць удзяч­ныя яго сва­я­кі і сяб­ры, ка­лі рап­там у са­май не­ча­ка­най для іх сі­ту­а­цыі іх на­за­вуць не вель­мі за­ко­на­па­слух­мя­ны­мі з усі­мі на­ступ­ства­мі, якія ад­сюль вы­ні­ка­юць.

А вось 90‑га­до­вы дзя­ду­ля, ін­ва­лід, пры­ка­ва­ны да лож­ка не адзін год, вель­мі здзі­віў­ся, ка­лі ра­бот­ні­кі пра­ку­ра­ту­ры па­ці­ка­ві­лі­ся, ка­лі ён быў у ле­се і ча­му там на­сме­ціў. Вы зда­га­да­лі­ся, што і на яго быў скла­дзе­ны лі­па­вы пра­та­кол. Як толь­кі прад­пры­маль­ны ляс­ні­чы не зда­га­даў­ся пе­ра­пі­саць проз­ві­шчы з пом­ні­каў на мо­гіл­ках і ўнес­ці іх у свае да­ку­мен­ты?

Усё гэ­та мож­на бы­ло б, вя­до­ма, па­лі­чыць за кур'­ёз ды і за­быц­ца. Але та­му ляс­ні­ча­му сён­ня не да сме­ху. У да­чы­нен­ні да яго рас­па­ча­та кры­мі­наль­ная спра­ва за служ­бо­вы пад­лог. Фаль­сі­фі­ка­цыя да­ку­мен­таў — гэ­та не сме­шач­кі, а кры­мі­наль­ны ар­ты­кул. І, мо­жа, бы­ло б паў­бя­ды, каб на та­кой спра­ве па­паў­ся адзін асоб­на ўзя­ты служ­бо­вец. Са­мае гор­шае, што та­кое ро­біц­ца кру­гом. Бо ра­бо­ту не толь­кі ляс­ні­чых вы­шэй­шае кі­раў­ніц­тва ацэнь­вае па коль­кас­ці на­пі­са­ных па­пер і па­доб­ных пра­та­ко­лаў. Вы­яў­ля­еш па­ру­шаль­ні­каў, пі­шаш пра­та­ко­лы — зна­чыць, пра­цу­еш. Тон­кая па­пка з на­зва­ны­мі да­ку­мен­та­мі ня­рэд­ка аў­та­ма­тыч­на ад­соў­вае пра­цаў­ні­ка ў раз­рад ад­ста­ю­чых.

Коль­кі га­во­рыц­ца аб пры­піс­ках у га­лі­не сель­скай гас­па­дар­кі. А іх менш не ста­но­віц­ца. І перш за ўсё та­му, што не вы­ка­ра­ня­юц­ца пры­чы­ны, якія спа­ра­дзі­лі пры­піс­кі. Ні­ко­му не хо­чац­ца быць у хвас­це звод­кі, каб яго ла­я­лі на ўсіх на­ра­дах. Пры­плю­са­ваў па­ру ліч­баў — і цу­доў­ным чы­нам без ліш­ніх вы­сіл­каў і за­трат пе­ра­мяс­ціў­ся ў ся­рэ­дзі­ну таб­лі­цы. А тут зна­хо­дзіц­ца кам­форт­на. Роз­ныя пра­вя­ра­ю­чыя едуць час­цей за ўсё да пе­ра­да­ві­коў і ад­ста­ю­чых. Се­рад­няч­кам уда­ец­ца ад­ся­дзец­ца. А ка­лі за тыя пры­піс­кі хто тра­піць у по­ле зро­ку пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, та­ды мож­на ска­заць, што яму не па­шан­ца­ва­ла.

За коль­кас­цю пра­та­ко­лаў го­няц­ца су­пра­цоў­ні­кі пры­ро­да­ахо­вы, ДАІ, ін­шых ар­га­ні­за­цый. Адзін зна­ё­мы, ста­лы дзядзь­ка, які пе­ра­хо­дзіў да­ро­гу ў за­ба­ро­не­ным мес­цы, вель­мі ж пра­сіў­ся ў су­пра­цоў­ні­ка ДАІ, каб не афарм­ля­лі пра­та­кол. А той шчы­ра ска­заў: «Вы ў нас пер­шы па­ру­шаль­нік, а пер­ша­га ад­пус­каць — пры­кме­та дрэн­ная, мы па­трэб­ную коль­касць за дзень не на­збі­ра­ем».

Дык ка­го мы пад­ман­ва­ем? Ці трэ­ба нам гнац­ца за гэ­ты­мі коль­кас­ны­мі па­каз­чы­ка­мі, якія ня­рэд­ка на­са­мрэч ні­чо­га не ад­люст­роў­ва­юць? Мо­жа, па­ра ўсіх ацэнь­ваць па кан­чат­ко­вым вы­ні­ку? Аг­ра­ры­яў — па рэн­та­бель­нас­ці, лес­ні­коў — па эфек­тыў­нас­ці гас­па­да­ран­ня і па­рад­ку ў ле­се, су­пра­цоў­ні­каў ДАІ — па пад­тры­ман­ні ўзроў­ню бяс­пе­кі на да­ро­зе. Зга­дзі­це­ся, лепш бы­ло б, каб ляс­ні­чы больш ча­су пра­во­дзіў не­па­срэд­на ў ляс­ных квар­та­лах, а не пі­саў у ка­бі­не­це фік­тыў­ныя пра­та­ко­лы, ні­бы мі­фіч­ны сі­ён­скі муд­рэц.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.