Вы тут

«Мы быццам паказваем кіно ў кіно...»


Як ар­га­ні­зоў­ва­лі свае ды­вер­сіі пар­ты­за­ны? Які­мі сак­рэ­та­мі ва­ло­да­лі май­стры-зброй­ні­кі? Што ра­бі­лі дзе­ці ў пар­ты­зан­скіх атра­дах і якім быў пер­шы па­рад на­род­ных мсці­ўцаў?..

У дні свят­ка­ван­ня 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў тэ­ле­ка­нал «Мір» прэ­зен­та­ваў но­выя се­рыі пра­ек­та «Пар­ты­зан­скі край», які ўпер­шы­ню ўба­чыў свет два га­ды та­му. На пра­ця­гу не­каль­кіх дзён гле­да­чы кра­ін Са­друж­нас­ці да­вед­ва­лі­ся пра ўсё но­выя і но­выя фак­ты аб раз­віц­ці на­род­на­га су­пра­ціў­лен­ня аку­пан­там у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны — бес­прэ­цэ­дэнт­най з'я­вы не толь­кі ў гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, але і ўво­гу­ле ў су­свет­най гіс­та­рыя­гра­фіі.

1Як па­ка­за­лі здым­кі тэ­ле­філь­маў, пар­ты­зан­ская тэ­ма па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца не­вы­чэрп­най. Рас­кры­ва­юц­ца не­вя­до­мыя дэ­та­лі пар­ты­зан­ска­га ру­ху, пад­ра­бяз­ней рас­каз­ва­ец­ца пра най­больш яр­кія эпі­зо­ды з жыц­ця на­род­ных мсці­ўцаў, сва­і­мі ўспа­мі­на­мі дзе­ляц­ца свед­кі і ўдзель­ні­кі тых па­дзей. Што яшчэ ці­ка­ва­га мо­жа па­ве­да­міць рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка і на­коль­кі важ­на ра­біць та­кія пад­ра­бяз­ныя эк­скур­сы ў гіс­то­рыю, мы да­ве­да­лі­ся ў вы­ка­наў­ча­га прад­зю­са­ра прад­стаў­ніц­тва МТРК «Мір» у Бе­ла­ру­сі, рэ­дак­та­ра пра­ек­та Ге­на­дзя САЛ­ДА­ТА­ВА (на фота).

— Ге­надзь Ва­сіль­е­віч, ці не 70-год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў ста­ла пе­рад­умо­вай та­го, што пра­ект «Пар­ты­зан­скі край» атры­маў пра­цяг?

— Ідэя аб ства­рэн­ні тэ­ле­філь­маў на­ра­дзі­ла­ся яшчэ ў 2012 го­дзе. Мы ха­це­лі зра­біць вя­лі­кі цыкл, дзе мер­ка­ва­лі рас­ка­заць пра пар­ты­зан­скі рух на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Пры­чым рас­ка­заць па-су­час­на­му, каб гэ­та бы­ло ці­ка­ва мо­ла­дзі. Ад­сюль — і тро­хі не­звы­чай­ны фар­мат. Мы быц­цам па­каз­ва­ем кі­но ў кі­но. Рас­па­вя­да­ю­чы, як твор­чая гру­па (жур­на­ліст, апе­ра­тар, гіс­то­рык) вы­ву­чае тэ­му. Зня­та ўжо 15 се­рый, і на гэ­тым мы на­ўрад ці спы­нім­ся. Тэ­ма не­аб­сяж­ная, змя­шчае шмат ці­ка­ва­га, аб чым хо­чац­ца да­нес­ці шы­ро­кай аў­ды­то­рыі. Вя­до­ма, пер­ша­па­чат­ко­ва мы пла­на­ва­лі, што кан­крэт­ныя се­рыі цыкла бу­дзем па­каз­ваць у пе­ры­яд свят­ка­ван­ня па­мят­ных дат: вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, дня, ка­лі па­ча­ла­ся апе­ра­цыя «Баг­ра­ці­ён».

— Ад­куль у апош­ні час та­кая ці­ка­васць да пар­ты­зан­скай тэ­мы?

— Тэ­ма ўсе­на­род­най ба­раць­бы з во­ра­гам, як і ўво­гу­ле тэ­ма вай­ны, — су­вяз­нае звя­но па­між па­ка­лен­ня­мі. Тое, на чым па­він­на вы­хоў­вац­ца мо­ладзь, тое, ча­го ў нас не ад­няць. Мы аб гэ­тым заў­сё­ды га­ва­ры­лі, увесь час па­мя­та­лі. Прос­та боль­шую ўва­гу на­да­ва­лі ін­шым па­дзе­ям: аба­ро­не Брэсц­кай крэ­пас­ці, су­праць­ста­ян­ню пад Ма­гі­лё­вам, той жа апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Але, між ін­шым, та­ко­га на­род­на­га су­пра­ціў­лен­ня во­ра­гу, як у Бе­ла­ру­сі, больш ні­дзе не бы­ло ў све­це! Ме­на­ві­та на на­шай зям­лі ад­бы­ла­ся са­мая гран­ды­ёз­ная пар­ты­зан­ская ды­вер­сія ў гіс­то­рыі Дру­гой су­свет­най вай­ны.

— Вы ма­е­це на ўва­зе неш­та кан­крэт­нае?

— Раз­мо­ва ідзе аб ды­вер­сіі, якую здзейс­ніў Фё­дар Кры­ло­віч у 1943 го­дзе ў Асі­по­ві­чах. Га­лоў­ная па­дзея на фрон­це — Кур­ская біт­ва. І вель­мі важ­на ў гэ­ты час не даць во­ра­гу пад­во­зіць ту­ды тэх­ні­ку, бо­еп­ры­па­сы... Пад­поль­шчы­ку, яко­му на той мо­мант бы­ло 26-27 га­доў, пе­рад­алі дзве мі­ны з пар­ты­зан­ска­га атра­да «Храб­ра­цы». Іх ён уста­на­віў на эша­ло­не во­ра­га: ад­ну па­ста­віў у па­чат­ку чы­гу­нач­на­га са­ста­ву, дру­гую — у кан­цы. Мі­ны па­він­ны бы­лі па­да­рвац­ца праз дзве га­дзі­ны. Але ад­бы­ло­ся тое, ча­го на­ват не ча­ка­лі. За гэ­ты час на стан­цыю пры­гна­лі яшчэ тры эша­ло­ны з бо­е-
п­ры­па­са­мі і тэх­ні­кай. У ад­ным з іх на­ват зна­хо­дзі­лі­ся на­вей­шыя тан­кі «Тыгр». Іх бы­ло ка­ля 30  — пры­бліз­на столь­кі ня­мец­кая пра­мыс­ло­васць вы­пус­ка­ла за ме­сяц. І ўсё гэ­та ўзля­це­ла ў па­вет­ра! На пра­ця­гу цэ­ла­га дня ўсё ўзры­ва­ла­ся. Як рас­каз­ва­юць свед­кі, ка­лі яны кры­ху паз­ней прый­шлі па­гля­дзець на тое, што там ад­бы­ва­ла­ся, то ўба­чы­лі, як ва­гон­ныя ка­лё­сы і ін­шыя дэ­та­лі ля­та­лі ў па­вет­ры, іх ад­кід­ва­ла на дзвес­це мет­раў.

— Якім быў да­лей­шы лёс ге­роя?

— На на­ступ­ны дзень Кры­ло­віч пай­шоў у пар­ты­зан­скі атрад, дзе зна­хо­дзіў­ся да кан­ца вай­ны. У 1949 го­дзе яго ўзна­га­ро­дзі­лі ор­дэ­нам Ле­ні­на. Але зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за яму так і не да­лі.

— Як і мно­гім ін­шым пар­ты­за­нам. Не­ка­то­рыя з іх на­ват бы­лі прад­стаў­ле­ны да за­па­вет­най зор­кі, але так яе ча­мусь­ці не атры­ма­лі...

2— Ана­ла­гіч­ная гіс­то­рыя і з пры­вя­дзен­нем у вы­ка­нан­не за­бой­ства гаў­ляй­та­ра Ку­бэ. Вя­до­ма, за здзяйс­нен­не гэ­тай ак­цыі не­каль­кі ча­ла­век атры­ма­лі зван­не Ге­роя. Ад­нак прэ­тэн­да­ва­лі на вы­со­кую ўзна­га­ро­ду і ін­шыя: НКУС, раз­вед­ка... Ні­як не маг­лі ра­за­брац­ца, хто ўсё ж та­кі ў гэ­тай ды­вер­сіі быў га­лоў­ным: той, хто пе­ра­даў мі­ну ці хто яе за­клад­ваў; а мо­жа, той, хто ўсё гэ­та ар­га­ні­за­ваў?

Што ты­чыц­ца Кры­ло­ві­ча, то іс­нуе два мер­ка­ван­ні, ча­му ён усё-та­кі не атры­маў га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду. І ў гэ­тай гіс­то­рыі ні­як не маг­лі па­дзя­ліць лаў­ры пе­ра­мо­гі: ар­га­ні­за­та­раў ды­вер­сіі бы­ло не­каль­кі. А вось у лю­дзей, якія аса­біс­та ве­да­лі Кры­ло­ві­ча, — ін­шая вер­сія. Аказ­ва­ец­ца, што пад­час ад­на­го з ба­ёў ён тра­піў у ня­мец­кі па­лон, з яко­га по­тым збег. А Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­ю­за не мог стаць ча­ла­век з та­кой пля­май у сва­ёй бія­гра­фіі. Каб ра­за­брац­ца, што ад­бы­ло­ся на са­мой спра­ве, трэ­ба вель­мі глы­бо­ка ка­паць. Але на­ўрад ці сён­ня ўжо мож­на неш­та вы­свет­ліць.

— Тым не менш у ва­шых пра­гра­мах ня­ма­ла экс­клю­зіў­най ін­фар­ма­цыі, у не­ка­то­рым сэн­се на­ват сен­са­цый.

— Асаб­лі­васць на­ша­га пра­ек­та ў тым, што мы не прос­та рас­каз­ва­ем аб пар­ты­зан­скім ру­ху. Кож­ная се­рыя пры­све­ча­на пэў­най тэ­ме. На­прык­лад, ме­ды­цы­на ў пар­ты­зан­скіх атра­дах, зброя — чым ва­я­ва­лі, як, дзе бра­лі. Ці зям­лян­кі: якім чы­нам бу­да­ва­лі, у якіх мес­цах, асаб­лі­вас­ці пра­жы­ван­ня ў зям­лян­ках. У ад­ной з пра­грам рас­каз­ва­лі пра су­вязь пар­ты­за­наў з царк­вой. Ад­но­сі­ны бы­лі да­стат­ко­ва скла­да­ны­мі. Але ў той жа час ёсць яр­кія пры­кла­ды, ка­лі свя­шчэн­на­слу­жы­це­лі ак­тыў­на да­па­ма­га­лі пар­ты­за­нам. Не­ка­то­рыя на­ват пас­ля вай­ны бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны ме­да­ля­мі.

— Ад­куль вам вя­до­мыя та­кія дэ­та­лі? Ві­даць, у твор­чай гру­пы пра­ек­та ня­ма­ла экс­пер­таў?

— Без­умоў­на. У пы­тан­нях, якія ты­чац­ца гіс­то­рыі, у пер­шую чар­гу, нам да­па­ма­га­юць пра­фе­сі­я­на­лы. Без пра­цы з гіс­то­ры­ка­мі не ад­быў­ся б, на­пэў­на, ні адзін тэ­ле­фільм. На­ту­раль­на, да­па­ма­га­юць нам і су­пра­цоў­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. За­бяс­печ­ва­юць нас ілюст­ра­цый­ным ма­тэ­ры­я­лам, му­зей­ны­мі экс­па­на­та­мі... Неш­та знай­сці сён­ня вель­мі скла­да­на. Ка­лі мы, на­прык­лад, ства­ра­лі се­рыю аб пар­ты­зан­скай зброі, у му­зеі нам рас­ка­за­лі пра зброй­ні­каў-умель­цаў, пра­да­ста­ві­лі фо­та­здым­кі гэ­тых лю­дзей, па­ка­за­лі са­мі экс­па­на­ты, уні­каль­ныя па сва­ёй сут­нас­ці. Вя­до­ма, што ў пар­ты­зан­скіх атра­дах не толь­кі ра­ман­та­ва­лі зброю, але і ра­бі­лі но­вую, якая на­ват ча­сам пе­ра­ўзы­хо­дзі­ла за­вод­скія ўзо­ры. Пра гэ­та мы так­са­ма рас­каз­ва­ем гле­да­чам.

— Ад­на з ва­шых се­рый пры­све­ча­на дзе­цям...

— Так, мы рас­ка­за­лі, чым яны зай­ма­лі­ся ў пар­ты­зан­скіх атра­дах, як да­па­ма­га­лі да­рос­лым. Не за­бы­лі­ся і пра ляс­ныя шко­лы. Так­са­ма па­ка­за­лі ін­шы бок праб­ле­ма­ты­кі. Вя­до­ма, мо­ладзь — най­больш ак­тыў­ная част­ка на­сель­ніц­тва. І, на­ту­раль­на, ка­лі на на­шу зям­лю прый­шлі аку­пан­ты, яны за­ду­ма­лі­ся над тым, каб пры­цяг­нуць на свой бок маладое па­ка­лен­не. Не сак­рэт, што нем­ца­мі быў ар­га­ні­за­ва­ны Бе­ла­рус­кі са­юз мо­ла­дзі. Ад­нак факт за­ста­ец­ца фак­там: яна ту­ды іс­ці не ха­це­ла. Але ча­сам бы­ла вы­му­ша­на... Ча­го ўтой­ваць: не ха­па­ла ежы, не ка­жу­чы ўжо пра адзен­не і абу­так. А тут ім усё ар­га­ні­за­ва­лі. Ка­лі ж ка­заць пра маш­та­бы, то, без­умоў­на, боль­шасць мо­ла­дзі зна­хо­дзі­ла­ся ў пар­ты­зан­скіх атра­дах, дзе скла­да­ла знач­ную част­ку на­род­ных мсці­ўцаў. Гэ­та бы­лі і юна­кі, якія толь­кі скон­чы­лі 10 кла­саў, і зу­сім пад­лет­кі.

— Коль­кі пар­ты­зан­скіх атра­даў дзей­ні­ча­ла на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі! Ня­ўжо ў ме­жах не­каль­кіх се­рый маг­чы­ма ўсе аха­піць?

3— Мы вы­бі­ра­ем най­больш яр­кія па­дзеі, звя­за­ныя з гэ­тай тэ­май. На­прык­лад, што ты­чыц­ца тэ­ле­філь­ма пра дзя­цей, то і тут бы­ла ад­мет­ная гіс­то­рыя. У га­ды вай­ны ў По­лац­ку зна­хо­дзіў­ся дзі­ця­чы дом — ка­ля двух­сот вы­ха­ван­цаў. Іх не па­спе­лі эва­ку­і­ра­ваць. А нем­цы, як вя­до­ма, паў­сюд­на на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі збі­ра­лі дзя­цей для та­го, каб яны ста­лі до­на­ра­мі. Іх пла­на­ва­лі ад­пра­віць у канц­ла­ге­ры Гер­ма­ніі. Пра гэ­та да­ве­да­лі­ся пар­ты­за­ны, з які­мі быў звя­за­ны ды­рэк­тар дзі­ця­ча­га до­ма. Ён і ўга­ва­рыў ка­мен­дан­та, каб вы­ха­ван­цаў спа­чат­ку ад­пра­ві­лі ў вёс­ку. Маў­ляў, у вёс­цы пра­сцей з хар­ча­ван­нем, дзе­ці на­бя­руц­ца сіл... Пе­ра­ка­наў. Гэ­та быў план па вы­ра­та­ван­ні дзя­цей. Пас­ля пар­ты­за­ны ад­во­дзі­лі дзя­цей з вёс­кі ў лес, а за­тым — у пар­ты­зан­скую зо­ну. На во­зе­ры Вя­чэл­ле, што пад Уша­ча­мі, раз­мя­шчаў­ся пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром. Ад­туль са­ма­лё­та­мі і ад­праў­ля­лі вы­ха­ван­цаў на Вя­лі­кую зям­лю. Пад­час апош­ня­га рэй­са са­ма­лёт, на якім ля­це­лі дзе­ці, ата­ка­ва­ла ня­мец­кая авія­цыя. Ён за­га­рэў­ся. І не­вя­до­ма, якім чы­нам лёт­чы­ку Аляк­сан­ду Мам­кі­ну, у яко­га га­рэ­лі і ру­кі, і но­гі, уда­ло­ся па­са­дзіць пад­па­ле­ную ма­шы­ну на са­вец­кай тэ­ры­то­рыі. Усе па­са­жы­ры са­ма­лё­та за­ста­лі­ся жы­вы­мі. Ад­важ­ны лёт­чык за­гі­нуў праз не­каль­кі дзён...

Пра пад­ра­бяз­нас­ці гэ­та­га подз­ві­гу нам рас­ка­за­лі свед­кі тых па­дзей, якія бы­лі ў тым са­ма­лё­це. Але ў гэ­тай гіс­то­рыі ёсць яшчэ адзін ці­ка­вы мо­мант. За­ха­ва­ла­ся ўні­каль­ная кі­на­хро­ні­ка, як лёт­чык Мам­кін са­дзіць дзя­цей у са­ма­лёт. На кад­рах ад­люст­ра­ва­на, як ён бя­рэ іх на ру­кі і ўлад­коў­вае ў ка­бі­ну.

— І хто ж аў­тар гэ­тых ле­ген­дар­ных фо­та­здым­каў?

— Як ні дзіў­на, жан­чы­на-апе­ра­тар. Яе зва­лі Ма­рыя Су­ха­ва. Яна не­ад­ной­чы пры­ля­та­ла да пар­ты­за­наў. На жаль, да Пе­ра­мо­гі яна так і не да­жы­ла. А яе кад­ры жы­вуць і сён­ня.

— Па­доб­ныя ра­ры­тэ­ты — на­пэў­на, сур'­ёз­ны фак­та­ла­гіч­ны пад­му­рак у па­бу­до­ве сю­жэ­таў пра­гра­мы?

— Са­праў­ды. Але, на жаль, аб мно­гіх па­дзе­ях, якія ад­бы­ва­лі­ся ў пар­ты­зан­скіх атра­дах, вель­мі ма­ла за­ха­ва­ла­ся да­ку­мен­таў. А вось пар­ты­зан­скі па­рад, яко­му 16 лі­пе­ня спаў­ня­ец­ца 70 га­доў, прак­тыч­на поў­нас­цю ад­люст­ра­ва­ны на кад­рах кі­на­хро­ні­кі. Гэ­тай па­дзеі пры­све­ча­на і ад­на з на­шых се­рый. Яшчэ жы­выя не­ка­то­рыя свед­кі і на­ват удзель­ні­кі та­го па­ра­да, якія рас­каз­ва­юць гле­да­чам шмат ці­ка­ва­га. Да­рэ­чы, у На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве знай­шлі кар­ту, на якой ад­люст­ра­ва­на раз­мя­шчэн­не ўсіх пар­ты­зан­скіх атра­даў, што ўдзель­ні­ча­лі ва ўра­чыс­тым шэс­ці. Вя­до­ма, у Мінск на па­рад прый­шлі не ўсе: боль­шая част­ка пар­ты­зан­скіх фар­мі­ра­ван­няў бы­ла на­кі­ра­ва­на на фронт. Але тыя атра­ды, якія пры­сут­ні­ча­лі на па­ра­дзе, на кар­це дак­лад­на аба­зна­ча­ны.

— Мо­жа, вя­до­ма і тое, дзе ён пра­хо­дзіў?

— На мін­скім іпад­ро­ме. Гэ­та ў ра­ё­не сён­няш­ніх ву­ліц Пер­ша­май­скай і Уль­я­наў­скай. Па сло­вах удзель­ні­каў па­ра­да, там бы­ло го­лае по­ле. Па­ся­род яго па­ста­ві­лі тры­бу­ну, за якой ста­я­лі Па­на­ма­рэн­ка, стар­шы­ня гар­ка­ма пар­тыі і нех­та з ва­ен­на­га кі­раў­ніц­тва. Пар­ты­за­ны прый­шлі на па­рад са сва­ёй збро­яй, са­ма­роб­най ці тра­фей­най. Хтось­ці па­спеў ужо атры­маць уз­на­га­ро­ды, якія блі­шча­лі на ка­шу­лях. Пе­рад гэ­тым пар­ты­за­наў пе­ра­апра­ну­лі, пры­вя­лі ў доб­ры вы­гляд. Гіс­то­ры­кі рас­каз­ва­юць, што спат­рэ­бі­лі­ся ня­мец­кія скла­ды з аб­мун­дзі­ра­ван­нем. Спеш­на гэ­тую воп­рат­ку пе­ра­шы­лі, зра­бі­лі на­ват сця­гі пар­ты­зан­скіх бры­гад.

— Аказ­ва­ец­ца, гіс­то­рыя пар­ты­зан­ска­га ру­ху поў­ніц­ца ці­ка­вы­мі і не­вя­до­мы­мі да­гэ­туль фак­та­мі. А ці ёсць яшчэ пра што рас­ка­заць?

— Без­умоў­на! Мы пла­ну­ем зняць фільм аб пар­ты­зан­скай раз­вед­цы. Тут так­са­ма шмат вель­мі яр­кіх па­дзей. Хо­чам рас­ка­заць і аб ро­лі на­род­ных мсці­ўцаў у апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Пар­ты­за­ны ж не толь­кі зма­га­лі­ся з во­ра­гам, але і ад­наў­ля­лі мас­ты, ча­сам на­ват са­дзі­лі­ся на тан­кі і ра­зам з вой­ска­мі ўдзель­ні­ча­лі ў ба­я­вых апе­ра­цы­ях... Ро­ля вя­лі­кая! Не­вы­пад­ко­ва ўвя­лі но­вую ўзна­га­ро­ду — ме­даль «Пар­ты­за­ну Вя­лі­кай Ай­чын­най». І ўпер­шы­ню на ад­ным з ба­коў ме­на­ві­та гэ­та­га ме­да­ля з'я­віў­ся про­філь Ста­лі­на. Да­гэ­туль ге­не­ра­лі­сі­мус не да­ваў сва­ёй зго­ды, хоць бы­ло шмат ін­шых вы­со­кіх уз­на­га­род. Да­рэ­чы, іс­на­ва­лі і са­ма­роб­ныя пар­ты­зан­скія ўзна­га­ро­ды, якія ства­ра­лі са­мі на­род­ныя мсці­ўцы.

Ці­ка­вая тэ­ма — пад­поль­ны і пар­ты­зан­скі друк. У на­шым му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ёсць уні­каль­ная ка­лек­цыя ру­ка­піс­ных ча­со­пі­саў. Чым яны ці­ка­выя? А тым, што там без пе­ра­больш­ван­няў рас­каз­ва­ец­ца тое, што ад­бы­ва­ла­ся на са­мой спра­ве. Пад­ра­бяз­на апіс­ва­ец­ца і пар­ты­зан­скі быт: чым ля­чы­лі­ся, як апра­на­лі­ся, зма­га­лі­ся з во­ша­мі, улад­коў­ва­лі­ся на ад­па­чы­нак... Та­му ёсць за­ду­ма пры­свя­ціць ад­ну з се­рый пад­поль­на­му і пар­ты­зан­ска­му дру­ку. І ў гэ­тым кан­тэкс­це, без­умоў­на, нель­га абы­сці га­зе­ту «Звяз­да», якая ў га­ды вай­ны вы­да­ва­ла­ся ў пад­пол­лі, а по­тым доў­гі час вы­хо­дзі­ла ў пар­ты­зан­скай зо­не на вост­ра­ве Зыс­лаў.

— Ге­надзь Ва­сіль­е­віч, цыкл тэ­ле­філь­маў «Пар­ты­зан­скі край» — не адзі­ны пра­ект на вай­ско­вую тэ­ма­ты­ку ў ва­шай твор­чай бія­гра­фіі. Ці не ады­гра­ла тут сваю ро­лю і ва­ша проз­ві­шча?

— Са­праў­ды, гэ­тай тэ­май я зай­ма­ю­ся не­вы­пад­ко­ва. Але спра­ва тут не ў проз­ві­шчы (смя­ец­ца). У мі­ну­лым я — ва­ен­ны жур­на­ліст. Доў­гі час пра­ца­ваў у «Бел­орус­ской во­ен­ной га­зе­те». Та­му мая дзей­насць звя­за­на са спе­цы­яль­нас­цю. А па-дру­гое, я прос­та вель­мі люб­лю гіс­то­рыю. І ка­лі ўжо я гэ­тым зай­ма­ю­ся, то для мя­не важ­на не прос­та па­ве­да­міць пэў­ны факт гле­да­чам, а рас­ка­заць так, як бы­ло. Праў­дзі­ва і без уся­ля­кіх пе­ра­больш­ван­няў!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».