Вы тут

Ля­леч­ны квар­тал


Са­праўд­ны цуд стаў маг­чы­мым і на сцэ­не «Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра «Ляль­ка»

«Ля­леч­ны квар­тал» — на­він­ка і на­са­мрэч цу­доў­ны сюр­прыз фес­ты­ва­лю. Ля­леч­нае мас­тац­тва для дзя­цей — маг­чы­масць пад­час пра­гля­ду спек­так­ляў на­ву­чыц­ца ад­роз­ні­ваць да­бро ад зла, сяб­ра­ваць. А для да­рос­лых — маг­чы­масць, як у дзя­цін­стве, тра­піць у каз­ку, стаць ма­ла­дзей ду­шой.

Ка­лі па­ду­маць, дык з пер­шых га­доў жыц­ця кож­ны ча­ла­век фак­тыч­на ста­но­віц­ца «рэ­жы­сё­рам» і «ак­цё­рам», гу­ля­ю­чы ў ляль­кі, цац­кі. Па­куль тэ­а­рэ­ты­кі мас­тац­тва ад­на­знач­на не мо­гуць вы­зна­чыць, ка­лі ж з'я­ві­ла­ся ля­леч­нае мас­тац­тва. Але ж, без­умоў­на, яно — ад­но з са­мых за­хап­ляль­ных, «веч­на ма­ла­дых». І доб­ра, што ўрэш­це яму знай­шло­ся мес­ца на фэс­це. Но­вы пра­ект «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» «Ля­леч­ны квар­тал» ад­ра­зу за­інт­ры­га­ваў жы­ха­роў Ві­цеб­ска, а так­са­ма тых, хто вы­зна­чаў для ся­бе, на які кан­цэрт, прад­стаў­лен­не ку­піць кві­ток праз ін­тэр­нэт. Та­му і не дзіў­на, што па­ка­зы спек­так­ляў ля­леч­ні­каў на «ба­за­ры» пра­хо­дзяць ня­змен­на з анш­ла­гам.

Стар­та­ваў пра­ект спек­так­лем для да­рос­лых «Пі­ка­вая да­ма» Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек. Тыя, хто чы­таў ад­най­мен­ны твор кла­сі­ка, без­умоў­на, па­мя­та­юць: «Трой­ка, ся­мёр­ка, туз... пі­ка­вая да­ма». Фан­тас­ма­га­рыч­ны кла­січ­ны твор стаў цу­доў­ным «ма­тэ­ры­я­лам» для ля­леч­ні­каў з Грод­на. Ці­ка­вы спек­такль па­чы­на­ец­ца... яшчэ ў фае. Гле­да­чам тлу­ма­чаць пра­ві­лы кар­тач­най гуль­ні, якая на­тхні­ла Пуш­кі­на на ства­рэн­не апо­вес­ці.

Спек­такль па­стаў­ле­ны рэ­жы­сё­рам Але­гам Жугж­дам, яко­га кры­ты­кі лі­чаць ад­ным з са­мых крэ­а­тыў­ных у Еў­ро­пе. Ён — лаў­рэ­ат і дып­ла­мант між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў, ула­даль­нік пры­за Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за тэ­ат­раль­ных дзея­чаў «Хрус­таль­ны анёл» — «За ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра ля­лек». Ці­ка­ва, што ў спек­так­лі «Пі­ка­вая да­ма» Аляк­сандр Пуш­кін і Пётр Чай­коў­скі, аў­тар ад­най­мен­най опе­ры, са­мі ста­но­вяц­ца ге­ро­я­мі. Па­між імі ад­бы­ва­ец­ца свое­асаб­лі­вая твор­чая ду­эль.

Рэ­жы­сё­ру ўда­ло­ся зра­біць спек­такль з іро­ні­яй, гу­ма­рам. Ві­до­ві­шча атры­ма­ла­ся на­столь­кі за­хап­ляль­ным, што спа­да­ба­ла­ся і ма­лень­кім гле­да­чам, ня­гле­дзя­чы на тое, што спек­такль для да­рос­лых.

Жы­ха­ры і гос­ці Ві­цеб­ска так­са­ма ўба­чы­лі спек­такль для да­рос­лых «Верш­нік cuprum» тэ­ат­ра «Ля­леч­ны фар­мат» з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Па­ста­ноў­ка, ство­ра­ная Ган­най Вік­та­ра­вай, пе­ра­каз­вае не­звы­чай­ныя вер­сіі ўзнік­нен­ня го­ра­да Санкт-Пе­цяр­бур­га. Гэ­та спро­ба рас­тлу­ма­чыць, ча­му го­рад аца­леў ва ўсіх вы­пра­ба­ван­нях, якія вы­па­лі на яго до­лю. Пі­цер­скія ля­леч­ні­кі так­са­ма па­ка­за­лі спек­такль для да­рос­лых «Ру­сал­ка Све­та з вёс­кі Пе­ра­мі­ла­ва». У гэ­тай каз­цы для ўсёй сям'і (рэ­жы­сё­ры Ган­на Вік­та­ра­ва і Свят­ла­на Да­рож­ка) рас­па­вя­да­ец­ца гіс­то­рыя пра ру­сал­ку Све­ту, якая ма­рыць вый­сці за­муж па лю­бо­ві. І ўсе жы­ха­ры вёс­кі шу­ка­юць жа­ні­ха. На­ват ся­род гле­да­чоў.

«Бе­ла­рус­кі тэ­атр «Ляль­ка» для па­ка­зу ў рам­ках пра­ек­та вы­браў два спек­так­лі: для да­рос­лых па ма­ты­вах на­вел Д. Ба­ка­чыа — «Дэ­ка­ме­рон» і для дзя­цей — «Брэ­мен­скія му­зы­кан­ты». Спек­так­лі па­ста­віў Вік­тар Клім­чук, мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­ат­ра, за­слу­жа­ны дзе­яч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі.

Вель­мі хо­чац­ца, каб но­вы пра­ект фэс­ту стаў тра­ды­цый­ным. І бы­ло б доб­ра, каб дзі­ця­чых ля­леч­ных спек­так­ляў на ім бы­ло па­ка­за­на больш!

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».