Вы тут

Ве­ла­сі­пед на­пра­кат. Бяс­плат­на!


170 ве­ла­сі­пе­даў і больш як 1000 ах­вот­ні­каў пра­ка­ціц­ца па го­ра­дзе. І гэ­та толь­кі за адзін дзень ак­цыі «Ве­ла­сі­пед за дзя­куй», якая стар­та­ва­ла дня­мі ў Мін­ску. Свое­асаб­лі­вы па­да­ру­нак — пунк­ты бяс­плат­на­га ве­ла­пра­ка­ту — зра­бі­ла жы­ха­рам і гас­цям ста­лі­цы гру­па кам­па­ній А‑100 з на­го­ды ўлас­на­га 20‑год­дзя.

Па­ка­тац­ца на ве­ла­сі­пе­дзе «за дзя­куй» мож­на што­дня з 10 да 20 га­дзін на двух цэнт­раль­ных пра­спек­тах — Пе­ра­мож­цаў (ста­цы­я­нар­ны пункт пра­ка­ту з 25 ве­ла­сі­пе­да­мі ў пар­ку Пе­ра­мо­гі) і Не­за­леж­нас­ці (пе­ра­соў­ны пункт пра­ка­ту з 15 ве­ла­сі­пе­да­мі; бу­дзе пра­ца­ваць да 21 лі­пе­ня ка­ля На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі, по­тым «пе­ра­е­дзе» да пар­ку Ча­люс­кін­цаў, Каст­рыч­ніц­кай пло­шчы, пля­цоў­кі ка­ля Па­ла­ца спор­ту). Акра­мя та­го, па су­бо­тах ска­рыс­тац­ца бяс­плат­ным ве­ла­пра­ка­там мож­на на аў­та­за­пра­ва­чных стан­цы­ях А‑100 у Мін­ску. Праў­да, тым, хто жа­дае пра­ка­ціц­ца з вет­ры­кам, трэ­ба мець з са­бой паш­парт, і та­ды — ка­лі лас­ка, стыль­ны і кам­форт­ны га­рад­скі ве­ла­сі­пед у ва­шым рас­па­ра­джэн­ні на 2 га­дзі­ны.

«Нам хо­чац­ца па­сту­по­ва зра­біць ве­ла­сі­пед част­кай паў­ся­дзён­на­га жыц­ця мін­чан, — тлу­ма­чыць адзін з іні­цы­я­та­раў пра­ек­та, кі­раў­нік упраў­лен­ня мар­ке­тын­гу і про­да­жаў А‑100 Дэ­ве­лоп­мент Ігар Коль­чан­ка. — Зра­зу­ме­ла, Мінск не пе­ра­тво­рыц­ца ў адзін дзень у Амстэр­дам ці Ка­пен­га­ген па коль­кас­ці ве­ла­сі­пе­дыс­таў, але мы ру­ха­ем­ся ў гэ­тым кі­рун­ку і спа­дзя­ём­ся, што пас­ля за­вяр­шэн­ня пра­ек­та лю­дзей, якія ак­тыў­на ка­рыс­та­юц­ца ве­ла­сі­пе­дам, ста­не больш».

Ідэю ўжо аца­ні­лі, на­прык­лад, не­каль­кі ма­ла­дых ся­мей­ных пар, якія па­са­дзі­лі вя­сель­ны кар­тэж на ве­ла­сі­пе­ды, а так­са­ма кі­тай­ская дэ­ле­га­цыя, што пры­еха­ла ў Мінск з ві­зі­там. Аца­ні­лі зруч­насць ве­ла­пра­гу­лак і мно­гія ак­тыў­ныя ста­ліч­ныя пен­сі­я­не­ры.

Да­рэ­чы, ве­ла­сі­пе­ды, якія ўдзель­ні­ча­юць у пра­ек­це, рас­пра­ца­ва­ны па ін­ды­ві­ду­аль­ным за­ка­зе вя­до­мым бе­ла­рус­кім брэн­дам «АИСТ» — атры­ма­ла­ся кам­форт­ная, яр­кая і пры­ваб­ная га­рад­ская ма­дэль, якая па­ды­хо­дзіць для лю­дзей роз­на­га ўзрос­ту і кам­плек­цыі. Ды і на­огул вы­свет­лі­ла­ся, што ах­вот­ных паў­дзель­ні­чаць у ак­цыі знач­на больш, чым ве­ла­сі­пе­даў.

Але, зра­зу­ме­ла, ма­ла пра­па­на­ваць па­слу­гу — трэ­ба яшчэ га­ран­та­ваць яе якасць. Та­му ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ўдак­лад­ні­ла, як пра­ду­ма­на пы­тан­не бяс­пе­кі як ве­ла­сі­пе­дыс­таў, так і пра­хо­жых:

— Амаль што­дня да­во­дзіц­ца ба­чыць, што ве­ла­сі­пе­дыс­ты па­ру­ша­юць эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы ру­ху. Маг­чы­ма, у пунк­тах пра­ка­ту вар­та вы­да­ваць ма­ляў­ні­ча аздоб­ле­ныя вы­трым­кі з ПДР?

— На­ша мэ­та — не толь­кі даць ве­ла­сі­пед, але і за­ах­во­ціць на ім ез­дзіць, па­ка­заць, што гэ­та і мож­на, і зруч­на, та­му мы, без­умоў­на, кла­по­цім­ся аб бяс­пе­цы, — па­га­дзі­лі­ся прад­стаў­ні­кі ар­га­ні­за­та­раў. — Перш чым пе­ра­даць ве­ла­сі­пед з рук у ру­кі, су­пра­цоў­ні­кі на­шых пунк­таў аба­вяз­ко­ва пра­вод­зяць ін­струк­таж па Асноў­ных пра­ві­лах, у тым лі­ку тлу­ма­чаць, як трэ­ба ру­хац­ца па пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дзе. А кож­ную су­бо­ту ў пар­ку Пе­ра­мо­гі бу­дзе пра­ца­ваць шко­ла на­ву­чан­ня бяс­печ­най яз­дзе. Спа­чат­ку пла­на­ва­ла­ся так­са­ма вы­да­ваць кож­на­му ве­ла­шлем, але пас­ля кан­суль­та­цый з Мін­скім ве­ла­сі­пед­ным та­ва­рыст­вам вы­ра­шы­лі ад­мо­віц­ца ад гэ­та­га, каб не ад­пуж­ваць лю­дзей і не змян­шаць па­тэн­цый­ную коль­касць удзель­ні­каў ак­цыі. Да та­го ж, як па­каз­вае ста­тыс­ты­ка, пра­ду­хі­ляе ава­рыі і га­ран­туе бяс­пе­ку не шлем, а тое, што пад шле­мам.

У ме­жах ак­цыі, якая пра­цяг­нец­ца да 31 жніў­ня, за­пла­на­ва­ны шэ­раг раз­на­стай­ных ме­ра­пры­ем­стваў — ад за­баў­ляль­ных да цал­кам сур'­ёз­ных. Ся­род іх, на­прык­лад, се­мі­нар па ве­ла­сі­пед­най інф­ра­струк­ту­ры жы­лых ра­ё­наў, кон­курс пры­га­жос­ці «Ве­ла­лэ­дзі» і «Мін­скі ве­ла­па­рад».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.