Вы тут

Кры­ла­тыя ра­та­валь­ні­кі


Лёт­чык-на­зі­раль­нік — аб сва­ёй ра­бо­це, ляс­ных па­жа­рах і пра­ві­лах па­во­дзін у ле­се

Дзя­ку­ю­чы лёт­чы­кам-на­зі­раль­ні­кам Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства авія­цый­най ахо­вы ле­су «Бел­ле­са­вія» быў свое­ча­со­ва вы­яў­ле­ны не адзін ляс­ны па­жар ды ачаг су­ха­стою.

Стар­шы лёт­чык-на­зі­раль­нік Мінск­ага авія­ад­дзя­лен­ня Ігар Зміт­рэ­ня со­чыць за па­рад­кам у ле­се вось ужо ча­ты­ры га­ды. У па­вет­ры пад­час дзя­жур­ства ён пра­вёў ужо 500 га­дзін.

—Пад­час па­лё­ту лёт­чык-на­зі­раль­нік пра­цуе ў якас­ці штур­ма­на, — рас­каз­вае Ігар Зміт­рэ­ня. — У па­лёт мы бя­ром не толь­кі ча­ма­дан з дроб­на­маш­таб­ны­мі кар­та­мі, але і су­час­ныя GPS-на­ві­га­та­ры. Марш­ру­ты спе­цы­яль­на пра­кла­дзе­ны та­кім чы­нам, каб мы ахоп­лі­ва­лі най­больш буй­ныя ляс­ныя ма­сі­вы, як ма­га менш за­ля­та­ю­чы пры гэ­тым у па­лі. Спра­ва ў тым, што на ад­кры­тай мяс­цо­вас­ці за­ўва­жыць па­жар мо­гуць і мяс­цо­выя жы­ха­ры, а вось у ля­сах і ба­ло­тах мож­на не су­стрэць ні­вод­на­га люд­ско­га па­се­лі­шча на пра­ця­гу 10–20 кі­ла­мет­раў. Пры гэ­тым ра­ды­ус агля­ду мяс­цо­вас­ці з на­шай ка­бі­ны да­ся­гае пры са­мых спры­яль­ных умо­вах на­двор'я больш за пяць­дзя­сят кі­ла­мет­раў.

Ка­лі за­ўва­жы­лі дым — пад­ля­та­ем да яго. Мая за­да­ча — вы­зна­чыць квар­тал та­го ляс­ніц­тва, дзе бу­шуе агонь, і даць мак­сі­маль­на дак­лад­ную пры­вяз­ку да­тыч­на блі­жэй­ша­га на­се­ле­на­га пунк­та, на­прам­ку і ад­лег­лас­ці да яго. Уба­ча­нае ві­до­ві­шча фік­су­ец­ца на фо­та­апа­рат або ві­дэа­ка­ме­ру, а ў мяс­цо­вы ляс­гас па­сту­пае ін­фар­ма­цыя па ра­дыё­стан­цыі аб тым, што, як моц­на і дзе га­рыць. Аба­вяз­ко­ва вя­дзец­ца борт­жур­нал, у якім фік­су­юц­ца па­лёт­ныя звест­кі і на­зі­ран­ні ад уз­лё­ту да па­сад­кі.

Пас­ля пры­лё­ту ўсю ін­фар­ма­цыю ра­зам з фо­та­здым­ка­мі і ві­дэа­за­пі­са­мі мы пе­ра­сы­ла­ем праз элект­рон­ную пош­ту і факс у Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, Мін­ляс­гас, дзяр­жаў­нае вы­твор­чае ле­са­гас­па­дар­чае аб'­яд­нан­не і га­лаў­ны офіс дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Бел­ле­с-
а­вія». На пра­ця­гу ўся­го па­лё­ту тры­ма­ем ра­дыё­су­вязь з ляс­га­са­мі, над які­мі зна­хо­дзім­ся ў той час, і пе­рад­аём ім ін­фар­ма­цыю аб сі­ту­а­цыі (па­жа­ры, усы­хан­ні, вет­ра­ва­лы, за­тап­лен­ні). Вя­до­ма, што больш за ўсё ляс­га­сы ра­дуе па­ве­дам­лен­не «На ва­шай тэ­ры­то­рыі ні­чо­га не зной­дзе­на».

Час­та­та па­лё­таў за­ле­жыць ад на­двор'я

— Перш за ўсё мы ары­ен­ту­ем­ся на пра­гноз на­двор'я. Кож­ную ра­ні­цу Бел­гід­ра­ме­тэа­цэнтр да­сы­лае нам звод­кі, у якіх ука­за­ны коль­касць апад­каў за су­ткі, клас па­жар­най не­бяс­пе­кі — уся­го пяць па­каз­чы­каў. Адзін­ка­выя па­лё­ты па­чы­на­юц­ца пры дру­гім кла­се, пры трэ­цім ляс­ныя ма­сі­вы аб­ля­та­юц­ца ўжо што­дня, а двух­разовае па­тру­ля­ван­не ўдзень па­чы­на­ец­ца пры чац­вёр­тым кла­се па­жар­най не­бяс­пе­кі. Чым хут­чэй мы зной­дзем па­жар, тым мен­шы ўрон па­ня­се пры­ро­да.

На раз­вед­ку ляс­ных па­жа­раў бе­ла­рус­кія лёт­чы­кі ад­праў­ля­юц­ца на трох ма­дэ­лях па­вет­ра­ных ка­раб­лёў. Кам­па­нію вя­до­ма­му ўсім «ку­ку­руз­ні­ку» Ан-2 скла­да­юць са­ма­лёт Іл-103 і вер­та­лёт Мі-2. Ад ты­пу авія­цыі за­ле­жыць ме­ха­нізм зма­ган­ня з па­жа­ра­мі. З вер­та­лё­таў вы­са­джва­юц­ца дэ­сант­ні­кі, якія і ту­шаць по­лы­мя, а пас­ля пры­быц­ця дзяр­жаў­най ляс­ной ахо­вы яны су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі за­вяр­ша­юць лік­ві­да­цыю па­жа­ру. Ка­лі ж па­лёт ідзе на са­ма­лё­це — то ў ба­раць­бу з аг­нём ус­ту­пае ўжо дзяр­жаў­ная ляс­ная ахо­ва ляс­ніц­тва, якой мы не­па­срэд­на з па­вет­ра па­ве­дам­ля­ем ну­мар квар­та­ла і ка­ар­ды­нат­ную пры­вяз­ку па­жа­ру.

— Адзін па­труль­ны рэйс у штат­ным рэ­жы­ме доў­жыц­ца як мі­ні­мум дзве з па­ло­вай га­дзі­ны. Звы­чай­на ж я ад­праў­ля­ю­ся ў па­лёт па 600-кі­ла­мет­ро­вым аб'­яд­на­ным марш­ру­це, які пра­хо­джу за ча­ты­ры га­дзі­ны — але гэ­та ка­лі не ўда­ец­ца ад­шу­каць ні­вод­на­га па­жа­ру. Ба­зі­ру­ем­ся мы на аэ­ра­дро­ме ў вёс­цы Хо­жа­ва ка­ля Ма­ла­дзеч­на — ад­туль і ад­праў­ля­ем­ся на дзя­жур­ства. Пас­ля гэ­та­га па чар­зе пра­хо­дзім Ва­ло­жын, Стоўб­цы, па­сё­лак Шацк на Пу­ха­віч­чы­не, Бе­ра­зі­но, Круп­кі, Пле­шча­ні­цы, Кры­ві­чы, Мі­ха­ліш­кі, Ашмя­ны і Смар­гонь — і зноў кі­ру­ем­ся на аэ­ра­дром «Хо­жа­ва».

З ма­лень­кай цы­га­рэ­ты — вя­лі­кі па­жар

— У най­боль­шай зо­не ры­зы­кі за­га­ран­ня — хвой­ныя ма­лад­ня­кі, са­сон­ні­кі лі­шай­ні­ка­выя і ве­ра­со­выя, — пра­цяг­вае Ігар Зміт­рэ­ня. — Мы пад­час па­лё­ту со­чым не толь­кі за ды­мам, але імк­нём­ся знай­сці і ляс­ны су­ха­стой, які мо­жа стаць са­праўд­ным дэ­та­на­та­рам вя­лі­ка­га па­жа­ру. Быў вы­па­дак, ка­лі са звы­чай­на­га па­са­жыр­ска­га «Бо­ін­га», які ля­цеў у На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск», за­ўва­жы­лі, што па­між аэ­ра­пор­там і Чэр­ве­нем па­ся­род ле­су ёсць ней­кая вя­лі­кая ка­рыч­не­вая пля­ма. Мя­не ад­пра­ві­лі ту­ды на раз­вед­ку — па­гля­дзець, што там ды як. Вось так і знай­шлі су­ха­стой...

Дзе­вяць з дзе­ся­ці па­жа­раў звя­за­ны з дзей­нас­цю ча­ла­ве­ка. Кла­січ­ны сцэ­на­рый уз­га­ран­ня та­го ж са­сон­ні­ку вель­мі ня­хіт­ры. Ішоў грыб­нік у лі­січ­кі, па­ку­рыў па да­ро­зе і кі­нуў ку­дысь­ці ўбок не па­ту­ша­ны да кан­ца не­да­ку­рак. Ляс­ная пад­сціл­ка па­чы­нае па­ці­ху тлець — і пры су­хім на­двор'і на­стае хві­лі­на, ка­лі ўга­ру ўскід­ва­ец­ца пер­шы язык по­лы­мя. Ка­лі са­спя­ва­юць жу­ра­ві­ны ці па­чы­на­ец­ца се­зон па­ля­ван­ня на ка­чак — гэ­ты сцэ­на­рый раз­горт­ва­ец­ца ўжо на ба­ло­тах. А іх ту­шыць вель­мі цяж­ка, бо там, як пра­ві­ла, га­рыць торф.

— Гэ­та мо­жа па­ка­зац­ца дзіў­ным, але па­жа­ры ў ля­сах ка­лі-ні­ка­лі ўзні­ка­юць з-за... пус­тых шкля­ных бу­тэ­лек. Ме­ха­нізм тут вель­мі прос­ты. Пры пэў­ным вуг­ле па­дзен­ня со­неч­ных пром­няў шкло мо­жа спра­ца­ваць як лін­за. Пром­ні фа­ку­сі­ру­юц­ца ў ад­ной кроп­цы на ляс­ной пад­сціл­цы — і вось дзесь­ці на па­лян­цы з'я­віў­ся ды­мок...

Штры­хі да псі­ха­ла­гіч­на­га парт­рэ­та

Аль­фа і аме­га для лёт­чы­ка-на­зі­раль­ні­ка — умен­не доб­ра ары­ен­та­вац­ца на мяс­цо­вас­ці, каб як ма­га хут­чэй вы­зна­чыць мес­ца­зна­хо­джан­не, і пра­ца­ваць з кар­та­мі. Усе лёт­чы­кі ма­юць за пля­чы­ма або ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную, або вы­шэй­шую аду­ка­цыю па спе­цы­яль­нас­ці ін­жы­не­ра ляс­ной гас­па­дар­кі. Не­ма­ла­важ­ны кам­па­нент — стрэ­саў­стой­лі­васць. З фі­зіч­ных склад­ні­каў вель­мі важ­ны вы­дат­ны стан зда­роўя ўво­гу­ле і доб­ры вес­ты­бу­ляр­ны апа­рат — у пры­ват­нас­ці. Ка­лі з гэ­тым ёсць праб­ле­мы — ура­чэб­на-лёт­ная экс­перт­ная ка­мі­сія «па­ста­віць шлаг­ба­ум».

Як авія­цыя са­ма­гон­шчы­каў «на­кры­ла»

— Зда­ра­юц­ца ў пра­цы лёт­чы­каў-на­зі­раль­ні­каў і анек­да­тыч­ныя гіс­то­рыі, — уз­гад­вае Ігар Зміт­рэ­ня. — Ад­ной­чы нам па­ве­да­мі­лі аб тым, што з па­вет­ра дзесь­ці па­між га­ра­да­мі Ма­ла­дзеч­на і Ва­ло­жын за­сек­лі дым. Зда­ва­ла­ся б, звы­чай­ная сі­ту­а­цыя для лет­ня­га се­зо­на. Ды вось толь­кі ў гэ­ты дзень вы­ле­ту ў нас не бы­ло! Вя­до­ма ж, па­ча­лі раз­бі­рац­ца. Ака­за­ла­ся, што ін­фар­ма­цыю на зям­лю аб за­ўва­жа­ным ды­ме пе­ра­даў ней­кі ста­рон­ні борт — ці то ДТСА­АФ, ці то па­са­жыр­скі. Кры­ні­цай жа ды­му, як пас­ля вы­свет­лі­лі, быў зу­сім не ляс­ны па­жар, а... пад­поль­ны цэх па вы­твор­час­ці са­ма­го­ну.

Рас­паль­ва­ю­чы вог­ні­шча, не на­ра­бі бя­ды

Каб пра­гул­ка ў гры­бы ды яга­ды не скон­чы­ла­ся ляс­ным па­жа­рам, трэ­ба за­пом­ніць і вы­кон­ваць эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы па­во­дзін.

-  Не трэ­ба рас­паль­ваць вог­ні­шча без край­няй па­трэ­бы і ў вет­ра­нае на­двор'е.

-  Ка­лі без вог­ні­шча не абы­сці­ся ні­як, то рас­клас­ці яго трэ­ба пра­віль­на. Для каст­ры­шча не­аб­ход­на абраць мі­не­раль­ную гле­бу — пя­сок ці глі­ну. У ра­ды­у­се паў­мет­ра трэ­ба згрэб­ці ўсю пад­сціл­ку і ака­паць па пе­ры­мет­ры тэ­ры­то­рыю каст­ры­шча. Яе ж трэ­ба шчыль­на аб­клас­ці ка­мя­ня­мі.

-  Мес­ца пад вог­ні­шча трэ­ба вы­бі­раць як ма­га да­лей ад кус­тар­ні­каў ды ско­ша­най тра­вы, ма­лад­ня­ку ды тых дрэў, гал­лё якіх ніз­ка зві­сае.

-  За­ба­ро­не­на раз­во­дзіць вог­ні­шча ў ле­са­па­сад­ках, якія зна­хо­дзяц­ца бліз­ка ад сель­ска­гас­па­дар­чых па­лёў.

-  Пры рас­паль­ван­ні нель­га ўжы­ваць бен­зін і ін­шыя га­ру­чыя рэ­чы­вы.

-  Не пад­паль­вай­це ча­рот, не па­лі­це су­хую тра­ву пад дрэ­ва­мі ці на па­ля­нах.

-  Не кі­дай­це тле­ю­чыя не­да­кур­кі і не­па­ту­ша­ныя за­пал­кі.

-  Не па­кі­дай­це вог­ні­шча без на­гля­ду ні на се­кун­ду.

-  Пры ады­хо­дзе трэ­ба па­ту­шыць вог­ні­шча — за­ліць вя­лі­кай коль­кас­цю ва­ды і за­сы­паць зям­лёй. Пры гэ­тым не­аб­ход­на пе­ра­ка­нац­ца ў тым, што ні­вод­ны ву­голь­чык не тлее.

-  Ка­лі вы ўба­чы­лі, што лес га­рыць, тут жа як ма­га хут­чэй трэ­ба ады­сці ў бяс­печ­нае мес­ца і на­браць ну­мар 101. Ка­лі ў вас ёсць смарт­фон або GPS-на­ві­га­тар, то па­ве­да­мі­це дзя­жур­на­му пры­клад­ныя ка­ар­ды­на­ты мес­ца. Іс­ці ад па­жа­ру трэ­ба ў на­вет­ра­ны бок.

567

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Фо­та з ар­хі­ва дзяржаўнага прадпрыем­ства «Беллесавія».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.