Вы тут

Ма­лень­кія вя­лі­кія сяб­ры


Як вы­браць хат­ня­га га­да­ван­ца для дзі­ця­ці

«Ку­пі са­ба­ку!». З не­жа­дан­нем, а то і з жа­хам ча­ка­юць баць­кі гэ­тых слоў ад сва­іх дзя­цей. Ра­на ці поз­на гэ­та мо­жа зда­рыц­ца ў кож­най сям'і — дзі­ця за­хо­ча жы­вё­лі­ну. Ка­лі ма­лень­кі «цар» пе­ра­мог у сва­ім імк­нен­ні, паў­стае пы­тан­не: як вы­браць хат­ня­га га­да­ван­ца для дзі­ця, та­ко­га, каб з ім бы­ло больш-менш кам­форт­на ў до­ме і каб сы­ну ці да­чцэ бы­ло ці­ка­ва ба­віць з ім час?

Спа­чат­ку:

— Перш чым за­во­дзіць жы­вё­лу, зра­бі­це ана­ліз кры­ві дзі­ця­ці на алер­ге­ны. Сха­дзі­це ў гос­ці да зна­ё­мых, у якіх ужо ёсць до­ма жы­вё­лі­на, звяр­ні­це ўва­гу, як дзі­ця з ёй кан­так­туе.

— Хат­нія жы­вё­лы па­він­ны стаць сяб­ра­мі і чле­на­мі сям'і не толь­кі для дзі­ця­ці, але і для вас. На­зі­ра­ю­чы, як вы ста­ві­це­ся да га­да­ван­ца, дзі­ця бу­дзе пе­рай­маць ва­шы па­во­дзі­ны. Не вар­та за­во­дзіць жы­вё­лу, ка­лі нех­та з бліз­кіх су­праць но­ва­га чле­на сям'і.

— Рэ­аль­на раз­ліч­вай­це свае маг­чы­мас­ці — ча­са­выя, пра­сто­ра­выя і фі­нан­са­выя. Ці хо­піць мес­ца ў до­ме/ква­тэ­ры для вя­лі­ка­га са­ба­кі? Ці ёсць ку­ды па­ста­віць аква­ры­ум? Коль­кі гро­шай з бюд­жэ­ту вы га­то­вы вы­дат­ка­ваць на на­быц­цё і «аб­слу­гоў­ван­не» жы­вё­лы?

— Уя­ві­це хоць бы на паў­го­да на­пе­рад, хто ў сям'і ста­не «га­лоў­ным ад­каз­ным» за га­да­ван­ца — бу­дзе яго кар­міць, пры­бі­раць за ім, вы­хоў­ваць, ва­зіць да ве­тэ­ры­на­ра. Не вя­дзі­це­ся на слёз­ныя абя­цан­ні на­шчад­ка, што ён усё зро­біць сам: яго ім­пэ­ту хо­піць у леп­шым вы­пад­ку на не­каль­кі тыд­няў, а да­лей кло­пат ля­жа ў асноў­ным на ва­шы пле­чы. Са­ма­стой­на да­гля­даць свай­го га­да­ван­ца мо­гуць толь­кі дзе­ці ся­рэд­ня­га або ста­рэй­ша­га школь­на­га ўзрос­ту.

— Ма­лень­кія дзе­ці час­та ўспры­ма­юць жы­вё­лу як жы­вую мяк­кую цац­ку. Та­му вы­бі­раць яе трэ­ба так, каб пры ста­сун­ках не па­цяр­пе­лі ні хат­ні га­да­ва­нец, ні дзі­ця.

Зно­сі­ны з хат­ні­мі жы­вё­ла­мі заў­сё­ды спры­я­юць эма­цый­на­му рос­ту дзі­ця­ці. Яно ву­чыц­ца су­пер­ажы­ваць, спа­чу­ваць ін­шым, пе­ра­адоль­вае па­чуц­цё зайз­драс­ці ў да­чы­нен­ні да бра­тоў і сяс­цёр, гэ­та зна­чыць, эма­цы­я­наль­на раз­ві­ва­ец­ца. Для ма­лых важ­на, што жы­вая іс­то­та пры­мае іх без кры­ты­кі і з поў­ным да­ве­рам. Ка­лі дзі­ця ву­чыц­ца ад­каз­нас­ці за ін­шую, больш сла­бую за ся­бе іс­то­ту, то па­чы­нае ад­чу­ваць сі­лы і ўпэў­не­насць у са­бе. Асаб­лі­ва ў апош­ні час, ка­лі жы­выя зно­сі­ны час­та за­мя­ня­юц­ца тэ­ле­ві­за­рам або кам­п'ю­та­рам, дзе­цям важ­на не ад­чу­ваць ся­бе адзі­но­кі­мі і па­кі­ну­ты­мі.

А ця­пер аб­мяр­ку­ем не­па­срэд­на ва­ры­ян­ты вы­ба­ру.

2Для дзя­цей вель­мі важ­нае зна­чэн­не ма­юць так­тыль­ныя кан­так­ты — до­тык і аб­дым­кі азна­ча­юць для іх ува­гу і лю­боў. «Ха­мя­кі, дэ­ка­ра­тыў­ныя тру­сы і ўся­ля­кія гры­зу­ны па­да­ба­юц­ца дзе­цям тым, што іх мож­на гла­дзіць, на­сіць у ру­ках, браць з са­бой на ву­лі­цу, — ад­зна­чае за­вод­чык кар­лі­ка­вых тру­соў На­стас­ся Куз­ня­цо­ва. — Яны зболь­ша­га лас­ка­выя, кан­такт­ныя. Праў­да, ма­лень­кія дзе­ці мо­гуць не ўса­чыць за жы­вё­лай або вы­пад­ко­ва на­нес­ці ёй шко­ду. За­тое для дзя­цей, ста­рэй­шых за 6–7 га­доў, асаб­лі­ва ў сем'­ях, дзе ўмо­вы не да­зва­ля­юць за­вес­ці ка­та або са­ба­ку, гэ­та, ба­дай, ідэа­льны пер­шы га­да­ва­нец. Тым больш што ак­тыў­ныя дзе­ці заў­сё­ды ма­раць аб па­ста­ян­ным парт­нё­ру для гуль­няў». Да­рэ­чы, у вы­пад­ку з гры­зу­на­мі не вар­та куп­ляць па­ру жы­вёл, ка­лі вы не га­то­вы да та­го, што праз паў­го­да іх вы­ва­дак не бу­дзе ку­ды па­дзець. Да та­го ж гры­зу­ны жы­вуць ня­доў­га, а дзе­ці вель­мі пры­вяз­ва­юц­ца да сва­іх ма­лень­кіх сяб­роў, і для іх бу­дзе стрэ­сам гі­бель жы­вё­лы. Па­спра­буй­це су­це­шыць і пра­віль­на рас­тлу­ма­чыць дзі­ця­ці, што ад­бы­ло­ся: ад страт у жыц­ці вы не змо­жа­це яго за­сце­раг­чы, але ў вас бу­дзе маг­чы­масць хоць бы пад­рых­та­ваць яго. У цэ­лым жа, гры­зу­ны — са­мы эка­на­міч­ны і не­па­тра­ба­валь­ны да ўмоў жыц­ця ва­ры­янт.

Важ­на: вар­та да­ве­дац­ца па­больш пра кож­ны від за­га­дзя. Дэ­ка­ра­тыў­ныя тру­сы, на­прык­лад, не лю­бяць, ка­лі іх бя­руць на ру­кі, та­му мо­гуць лёг­ка па­дра­паць і да­рос­ла­га.

3Рыб­кі не па­тра­бу­юць шмат ува­гі і ад­да­чы, але за імі ўсё ад­но не­аб­ход­на пры­бі­раць, чыс­ціць аква­ры­ум, кар­міць, ад­са­джваць і г. д. З эма­цый­на­га пунк­ту гле­джан­ня, з імі не па­гу­ля­еш, не возь­меш у ру­кі і не па­гла­дзіш (а мно­гія дзе­ці спра­бу­юць — як мож­на зда­га­дац­ца, ні­чым доб­рым гэ­та не за­вяр­ша­ец­ца). У той жа час гэ­тая ака­ліч­насць мо­жа на­ву­чыць ва­ша дзі­ця лю­біць жы­вых іс­тот, не па­тра­бу­ю­чы ні­чо­га ўза­мен, — што ка­рыс­на для спе­шча­ных, эга­іс­тыч­ных дзя­цей.

Важ­на: га­лоў­нае ў ва­ры­ян­це з рыб­ка­мі  — на­дзей­на за­ма­ца­ва­ны аква­ры­ум.

Ча­ра­па­ха, на­пэў­на, ідэа­льная жы­вё­ла. Але толь­кі для баць­коў. Гэ­тыя ма­руд­лі­выя рэп­ты­ліі хут­ка на­да­куч­ва­юць дзе­цям. З імі не па­гу­ля­еш, не па­га­во­рыш, ды і на­воб­ма­цак яны не ўяў­ля­юць ні­я­кай ці­ка­вас­ці для ма­лых. Да та­го ж дзі­ця мо­жа не­спа­дзя­ва­на ўпус­ціць ча­ра­па­ху, што вель­мі не­бяс­печ­на для яе зда­роўя.

1Гі­пер­ак­тыў­ныя ма­лыя су­па­кой­ва­юц­ца, ка­лі яны гла­дзяць ка­та або са­ба­ку, ву­чац­ца кант­ра­ля­ваць свае эмо­цыі і сі­лу ру­хаў. Та­му, ка­лі ва­ша дзі­ця не­ўраў­на­ва­жа­нае і схіль­нае да іс­тэ­рык, лепш за ўсё за­вес­ці ка­ця­ня або шча­ню­ка. Дзя­ку­ю­чы ад­роз­нен­ню ў ха­рак­та­ры гэ­тых жы­вёл дзі­ця мо­жа на­ву­чыц­ца ў кош­кі не­за­леж­нас­ці і спа­кою, а ў са­ба­кі — ад­кры­тас­ці і вер­нас­ці. Для та­го каб ва­ша дзі­ця рас­ло ра­зам з са­ба­кам або кош­кай, за­во­дзіць іх лепш за ўсё та­ды, ка­лі ма­ло­му споў­ніц­ца 3–4 га­ды. Вя­до­ма, тут вам прый­дзец­ца цал­кам браць увесь кло­пат пра жы­вё­лу на ся­бе. Ка­лі вы хо­ча­це, каб дзі­ця кла­па­ці­ла­ся пра яе са­мо, лепш да­ча­кац­ца, па­куль яму не споў­ніц­ца 10–12 га­доў.

«Са­ба­кі да­лё­ка не ўсіх па­род доб­ра ўза­е­ма­дзей­ні­ча­юць з дзець­мі, — на­гад­вае ўрач-ве­тэ­ры­нар Аляк­сей МА­КАР­ЧУК. — Са­мы­мі кем­лі­вы­мі і лас­ка­вы­мі лі­чац­ца кол­лі, сен­бер­нар, спа­ні­э­лі, ня­мец­кія аў­чар­кі, лаб­ра­до­ры, бак­сё­ры, шнаў­ца­ры, эр­дэль­тэр'­еры і двар­ня­кі». Але тры­маць вя­лі­ка­га са­ба­ку ў цес­най га­рад­ской ква­тэ­ры не вель­мі зруч­на. А не­вя­лі­кія са­бач­кі (так­сы, леў­рэт­кі, той-тэр'­е­ры, ёрк­шыр­скія тэр'­е­ры) дрэн­на ўжы­ва­юц­ца з дзець­мі: яны за­над­та раў­ні­выя і ба­чаць у дзе­цях са­пер­ні­каў у ба­раць­бе за ўва­гу да­рос­лых. Вель­мі не рэ­ка­мен­ду­ец­ца за­во­дзіць для дзі­ця­ці са­бак бай­цоў­скіх па­род — асаб­лі­ва буль­до­га і буль­тэр'­е­ра. Што ж ты­чыц­ца ко­шак, за­ўва­жа­на, што ка­ты больш цярп­лі­ва, чым кот­кі, ста­вяц­ца да та­го, што дзе­ці іх ха­па­юць, ціс­ка­юць, ця­га­юць за хвост. Са­мы­мі лас­ка­вы­мі лі­чац­ца ан­гор­ская, бір­ман­ская, гі­ма­лай­ская, эк­зот, бен­галь­ская, рус­кая бла­кіт­ная. А па­ро­да рэ­гдол (да­слоў­на «ляль­ка») бы­ла спе­цы­яль­на вы­ве­дзе­на для зно­сін з дзець­мі — гэ­та кош­кі з асаб­лі­ва мяк­кім, па­мяр­коў­ным ха­рак­та­рам.

Важ­на: не па­ля­нуй­це­ся, ку­пі­це да­вед­нік або доб­ра па­ка­пай­це­ся ў ін­тэр­нэ­це і вы­бе­ры­це па­ро­ду ра­зам з дзі­цем, уз­ва­жыў­шы ўсе «за» і «су­праць».

4Роз­ныя птуш­кі — ка­на­рэй­кі і па­пу­гай­чы­кі — так­са­ма до­сыць не­пе­ра­бор­лі­выя. Але вар­та ўліч­ваць, што, па-пер­шае, яны мо­гуць пры не­да­гля­дзе вы­ле­цець у ад­чы­не­ную форт­ку, а па-дру­гое, птуш­кі да­во­лі шум­ныя. Для дзя­цей 3–4 га­доў за­во­дзіць па­доб­ных ма­лень­кіх сяб­роў не рэ­ка­мен­ду­ец­ца. Але ме­на­ві­та пту­шы­нае цвыр­кан­не да­зва­ляе не­ка­то­рым дзе­цям на­ла­дзіць з імі кан­такт: іх мож­на ву­чыць га­ва­рыць, спя­ваць, ча­го не атры­ма­ец­ца, на­прык­лад, з кош­кай або са­ба­кам. Та­му роз­ныя птуш­кі па­ды­хо­дзяць дзе­цям з па­ру­шэн­ня­мі маў­лен­ня. Пры­чым не вар­та ад­ра­зу за­во­дзіць да­ра­гіх эк­за­тыч­ных па­пу­га­яў — па­ды­дуць звы­чай­ныя хва­ліс­тыя. Ад­ра­зу ж рас­тлу­мач­це дзе­цям пра­ві­лы па­во­дзін з птуш­ка­мі: не вы­пус­каць з клет­кі і не ад­чы­няць форт­кі, ка­лі птуш­ка ўсё ж та­кі вы­ле­це­ла.

Важ­на: пту­шы­ны пух і пыл ад кор­му мо­гуць вы­клі­каць алер­гіч­ныя рэ­ак­цыі. Не вар­та ста­віць клет­ку з птуш­кай у па­коі, дзе дзі­ця зна­хо­дзіц­ца доў­гі час.

Жы­вёл з дзі­кай пры­ро­ды — ва­вё­рак, во­жы­каў, тха­роў — у сям'ю зу­сім не рэ­ка­мен­ду­ец­ца браць, не­за­леж­на ад уз­рос­ту дзі­ця­ці. Па-пер­шае, вы не ве­да­е­це, якія ін­фек­цыі жы­вё­ла мо­жа пры­нес­ці ў ваш дом. Па-дру­гое, тыя ж тха­ры і мі­лыя на пер­шы по­гляд во­жы­кі — дра­пеж­ні­кі, а зна­чыць, ім па­тра­бу­ец­ца ад­па­вед­ны ра­цы­ён і вы­ха­ван­не. Ды і ўку­сы не­за­да­во­ле­най ва­вёр­кі вель­мі хва­ра­ві­тыя і не­бяс­печ­ныя. Во­жык у ква­тэ­ры, на­прык­лад, да­стаў­ляе шмат тур­бот і хут­ка на­да­куч­вае. У вы­ні­ку гас­па­да­ры не вы­трым­лі­ва­юць і ад­во­зяць во­жы­ка ў лес. Пры­чым не заў­сё­ды ту­ды, дзе знай­шлі, і гэ­та мо­жа па­гра­жаць жы­вё­ле гі­бел­лю.

Эк­зо­ты­ка. За­будзь­це­ся. Ні па­ву­кі, ні слі­ма­кі-аха­ці­ны, ні ма­да­гас­кар­скія пру­са­кі сем'­ям, дзе ёсць ма­лень­кія (да 7–10 га­доў) дзе­ці, не па­ды­дуць: гэ­тыя га­да­ван­цы прос­та не пра­жы­вуць у вас доў­га і гу­ляць з імі да­во­лі скла­да­на.

Зно­сі­ны з конь­мі рэ­ка­мен­да­ва­ны дзе­цям з ДЦП і праб­ле­ма­мі апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­ту. До­ма гэ­тую жы­вё­лу (пра ква­тэ­ру і раз­мо­вы ня­ма), вя­до­ма, да­зво­ліць мо­жа са­бе да­лё­ка не кож­ны, але зва­дзіць дзі­ця ў спе­цы­яль­ную шко­лу вер­ха­вой яз­ды хоць бы раз на ме­сяц мож­на час знай­сці.

І ў за­клю­чэн­не ад­зна­чым: ка­лі ва­ша дзі­ця да­во­лі доў­га і на­стой­лі­ва про­сіць за­вес­ці яму хат­ня­га га­да­ван­ца, па­стаў­це­ся да яго прось­бы сур'­ёз­на і знай­дзі­це рэ­зер­вы. Па­ста­рай­це­ся не па­збаў­ляць дзі­ця та­кіх важ­ных зно­сін з жы­вы­мі іс­то­та­мі, якіх не за­ме­няць ні­я­кія, са­мыя скла­да­ныя і да­ра­гія цац­кі.

Вель­мі важ­на:

Ка­лі дзі­ця пры­но­сіць жы­вё­лу з ву­лі­цы, не вы­кід­вай­це яе на­зад. Гэ­та мо­жа на­нес­ці псі­ха­ла­гіч­ную траў­му, якая ў да­лей­шым пра­явіц­ца ў жорст­кас­ці і бяз­душ­нас­ці, звер­ну­тых на ін­шых жы­вёл або на­ват на бліз­кіх лю­дзей. У край­нім вы­пад­ку па­спра­буй­це ўлад­ка­ваць жы­вё­лу ў ін­шых лю­дзей або ў пры­тул­ку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.