Вы тут

У вас бу­дзе дзі­ця


Трэ­ці год на тэ­ле­ка­на­ле АНТ іс­нуе руб­ры­ка «У вас бу­дзе дзі­ця». Кож­ны ты­дзень бе­ла­рус­кім гле­да­чам ра­сій­скай пра­гра­мы «Па­куль усе до­ма» па­каз­ва­юць сю­жэ­ты пра дзя­цей, якія ча­ка­юць усы­наў­лен­ня. Дзя­ку­ю­чы пра­гра­ме свае но­выя сем'і знай­шлі амаль 50 дзя­цей. Да пра­ек­та да­лу­чы­ла­ся і на­ша га­зе­та.

Са­ша і Ула­дзік

1Дзе­ся­ці­га­до­вы Са­ша і ча­ты­рох­га­до­вы Ула­дзік з Гро­дзен­ска­га дзі­ця­ча­га до­ма — бра­ты. Са­ша па­ста­ян­на нянь­чыц­ца з Ула­дам, ні­чо­га для яго не шка­дуе.

Ула­дзік — ад­кры­ты, вя­сё­лы хлоп­чык — лю­біць сер­ві­ра­ваць стол, у яго заў­сё­ды доб­ры апе­тыт. Сло­дыч без шка­да­ван­ня пра­мя­няе на буль­бя­ное пю­рэ і кат­ле­ты. Хлоп­чык да­во­лі ру­ха­вы, за­дае шмат пы­тан­няў і ўваж­лі­ва слу­хае ад­ка­зы. Лю­біць гу­ляць з ма­шын­ка­мі, кан­стру­я­ваць, склад­ваць па­злы. Да­во­лі лёг­ка адап­ту­ец­ца да но­вых аб­ста­він, умее спа­да­бац­ца. Лю­біць па­хва­лу, імк­нец­ца яе за­слу­жыць, пры­вя­за­ны да вы­ха­ва­це­ляў гру­пы.

Са­ша вель­мі ашчад­на ста­віц­ца да сва­іх рэ­чаў, з за­да­валь­нен­нем на­во­дзіць па­ра­дак у па­коі, доб­ра вы­кон­вае пра­цоў­ныя да­ру­чэн­ні. Лю­біць спорт.

Ко­ля і Аня

2Га­да­ва­лы Ко­леч­ка і кры­ху ста­рэй­шая Ган­нач­ка з Ві­цеб­ска­га до­ма дзі­ця­ці — бра­цік і сяст­ра.

У Га­ну­лі вель­мі пры­го­жая, ад­кры­тая ўсмеш­ка. Яна кан­такт­ная, спа­кой­ная і да­вер­лі­вая. Лю­біць пры­бі­рац­ца і раз­гля­даць ся­бе ў люс­тэр­ка. У гру­пе ак­тыў­на гу­ляе з усі­мі дзець­мі, доб­ра­зыч­лі­ва ста­віц­ца да іх. З ра­дас­цю вы­кон­вае да­ру­чэн­ні да­рос­лых. Лю­біць гу­ляць з ляль­ка­мі.

Ко­ля ці­каў­ны, доб­ра­зыч­лі­вы. Ка­лі за­ўва­жае, што на яго звяр­ну­лі ўва­гу, ад­ра­зу ўсмі­ха­ец­ца. І не­маг­чы­ма не ўсміх­нуц­ца яму ў ад­каз. Вар­та ўзяць ма­ло­га на ру­кі і за­га­ва­рыць з ім, ён аба­вяз­ко­ва пе­ра­клю­чыць ува­гу на та­го, хто з ім раз­маў­ляе. Хлоп­чык вель­мі лас­ка­вы. Лю­біць гу­ляць і з ляль­ка­мі, і з ма­шын­ка­мі, слу­хаць му­зы­ку і пад­тан­цоў­ваць пад яе.

Усе пы­тан­ні, звя­за­ныя з усы­наў­лен­нем ці пры­ёмам пад апе­ку дзя­цей, да­па­мо­гуць вы­ра­шыць псі­хо­ла­гі і юрыс­ты На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня па тэл. 8 (017) 284-71-51.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.