Вы тут

Рыхтуй тэлевiзар летам


Да поў­на­га ад­клю­чэн­ня ана­ла­га­ва­га тэ­ле­вя­шчан­ня за­ста­ло­ся менш за 10 ме­ся­цаў

Ужо ў ве­рас­ні ана­ла­га­вы сіг­нал пе­ра­ста­нуць пе­ра­да­ваць стан­цыі ў на­се­ле­ных пунк­тах Грод­на, Но­вая Стра­жа (Сло­нім­скі ра­ён) і Ге­ра­нё­ны (Іў­еў­скі ра­ён). Уся­го да кан­ца гэ­та­га го­да ана­ла­га­вае вя­шчан­не бу­дзе спы­не­на на шас­ці стан­цы­ях, на апош­ніх сям­нац­ца­ці — у пер­шым паў­год­дзі 2015‑га.

Для звы­чай­ных ка­рыс­таль­ні­каў ад­клю­чэн­не ана­ла­га­ва­га сіг­на­лу мо­жа азна­чаць поў­ную ад­сут­насць «кар­цін­кі» на тэ­ле­ві­зій­ным эк­ра­не, ка­лі тэ­ле­пры­ём­нік не мае маг­чы­мас­ці пры­маць сіг­нал у ліч­ба­вым фар­ма­це. Та­му пад­рых­та­вац­ца да пе­ра­хо­ду на «ліч­бу» ра­яць ужо ця­пер.

Пер­шы спо­саб, які да­па­мо­жа зра­біць зме­ны ў сіс­тэ­ме вя­шчан­ня не­за­ўваж­ны­мі, — на­быц­цё но­ва­га тэ­ле­ві­за­ра. Боль­шасць су­час­ных тэ­ле­пры­ём­ні­каў аб­ста­ля­ва­на дэ­ко­да­ра­мі ліч­ба­ва­га сіг­на­лу і не па­тра­буе да­дат­ко­вых тэх­ніч­ных пры­лад. Дру­гі шлях, які па­ды­хо­дзіць ула­даль­ні­кам су­час­ных тэ­ле­ві­за­раў без ліч­ба­ва­га дэ­ко­да­ра, а так­са­ма тым, хто па роз­ных пры­чы­нах не хо­ча мя­няць свой ста­ры пры­ём­нік, — на­быц­цё спе­цы­яль­най пры­стаў­кі, якая дэ­ка­дзі­руе «ліч­бу» ў ніз­ка­час­тот­ны сіг­нал, «зра­зу­ме­лы» на­ват для са­мых ста­рых тэ­ле­ві­за­раў.

На­чаль­нік упраў­лен­ня элект­ра­су­вя­зі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі Па­вел ПЕТ­РУ­ЛЕ­ВІЧ за­зна­чыў, што пе­ра­ход на ліч­ба­вы сіг­нал бу­дзе мак­сі­маль­на бяз­боль­ным для ўсіх гра­ма­дзян кра­і­ны.

Ужо ця­пер у кож­най воб­лас­ці рас­пра­ца­ва­ны спе­цы­яль­ныя пра­гра­мы для са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных сла­ёў на­сель­ніц­тва, якія пры­зва­ны да­па­маг­чы лю­дзям у на­быц­ці но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня. Так, усю вы­шэй­на­зва­ную тэх­ні­ку мож­на бу­дзе на­быць у крэ­дыт або ў рас­тэр­мі­ноў­ку. Ганд­лё­вая на­цэн­ка на та­кія та­ва­ры не па­він­на пе­ра­вы­шаць 30 пра­цэн­таў.

Так­са­ма не­ка­то­рыя вы­твор­цы (як, на­прык­лад, бе­ла­рус­кі «Га­ры­зонт») пра­па­ноў­ва­юць па­куп­ні­кам вы­бар пра­дук­цыі па ка­та­ло­гу з да­стаў­кай на дом. Та­кія ка­та­ло­гі мож­на за­мо­віць у лю­бым ад­дзя­лен­ні «Бел­пош­ты». Уво­гу­ле, па сло­вах на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу кам­па­ніі «Га­ры­зонт» Юрыя ЛЯ­ГЕ­ЗЫ, ай­чын­ны вы­твор­ца тэ­ле­ві­зій­най тэх­ні­кі га­то­вы за­бяс­пе­чыць па­трэ­бы спа­жыў­цоў у аб­ста­ля­ван­ні для пры­ёму ліч­ба­ва­га сіг­на­лу. На за­вод­зе сён­ня вы­пус­ка­юць пры­стаў­кі, якія, акра­мя сва­ёй асноў­най функ­цыі, здоль­ныя ра­біць стоп-кадр, пра­цяг­ваць пра­гляд ка­на­лу з мес­ца спы­нен­ня, за­піс­ваць тэ­ле­пра­гра­мы на флэш-нось­бі­ты, а так­са­ма прай­гра­ваць з флэш-карт аў­дыя- і ві­дэа­фай­лы. Та­кая пры­стаў­ка каш­туе ка­ля 300 ты­сяч руб­лёў.

Пе­ра­ход на ліч­ба­вы фар­мат вя­шчан­ня за­бяс­пе­чыць ка­рыс­таль­ні­кам вы­со­кую якасць ві­дэа­ра­ду і гу­ку (сіг­нал бу­дзе пры­мац­ца ў той якас­ці, у якой ён быў сфар­мі­ра­ва­ны на тэ­ле­сту­дыі), у тым лі­ку ў вы­со­кай якас­ці (HD), па­вя­лі­чыць коль­касць пра­грам, што транс­ліруюц­ца з ад­на­го пе­ра­дат­чы­ка. С­ён­ня для жы­ха­роў кра­і­ны, якія пе­рай­шлі на «ліч­бу», бяс­плат­на да­ступ­ныя 8 тэ­ле- і 1 ра­дыё­ка­нал.

Ме­ра­пры­ем­ствы па пе­ра­вод­зе тэ­ле- і ра­дыё­вя­шчан­ня на ліч­ба­вы фар­мат пра­вод­зяц­ца ў Бе­ла­ру­сі згод­на з за­ключ­ны­мі ак­та­мі рэ­гі­я­наль­най кан­фе­рэн­цыі ра­дыё­су­вя­зі, пры­ня­ты­мі ў Жэ­не­ве ў 2006 го­дзе. Паводле гэ­тых да­ку­мен­таў, ана­ла­га­вае вя­шчан­не па­він­на быць поў­нас­цю спы­не­на да 17 чэр­ве­ня 2015 го­да. Апош­нія дзе­сяць пе­ра­да­валь­ных ана­ла­га­вых стан­цый у Бе­ла­ру­сі спы­няць сваю пра­цу 15 мая бу­ду­ча­га го­да. Ся­род іх бу­дзе і га­лоў­ная пе­ра­да­валь­ная стан­цыя кра­і­ны ў Ка­ло­дзі­шчах.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.