Вы тут

5 кніг для сямейнага чытання


Надзея Курдзюк, дырэктар Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

1. Уладзімір Ліпскі, «Залаты домік». Казкі гэтага аўтара з'яўляюцца жывымі ўрокамі душэўнай дабрыні, любові да прыроды і да людзей. Яны напоўнены жыццёвым аптымізмам, тонкім гумарам, якія натхняюць жыць і няспынна адкрываць, удасканальваць сваё «Я».

2. Валянціна Асеева, «Чароўнае слова», «Дзінка». З моманту падзей, якія апісваюцца ў аповесцях, карэнным чынам змяніліся жыццё і людзі. Але нязменнымі засталіся вечныя каштоўнасці, пра якія пісала Валянціна Аляксандраўна: сяброўства, прыстойнасць, уменне прыйсці на выручку, пачуццё локця і, безумоўна, любоў.

3. Аркадзь Гайдар, «Цімур і яго каманда». Цудоўная, вельмі добрая аповесць, напісаная напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. І сёння гэтая кніга чытаецца з вялікім інтарэсам, таму што такія чалавечыя якасці, як дабрыня, уменне спачуваць, велікадушнасць застаюцца самымі каштоўнымі ва ўсе часы.

4. Элеанор Портэр, «Поліанна». Аповесць пра дзяўчынку, якую бацька навучыў радавацца, не зважаючы ні на што, — адна з лепшых кніг пра дзяцінства. Даказваючы сваю тэорыю, «тэорыю аптымізму», аўтар змяшчае маленькую гераіню ў абсалютна невыносныя ўмовы: з-за няшчаснага выпадку дзяўчынка, такая цікаўная і актыўная, перастае хадзіць... Але і ў гэтай, здавалася б, безвыходнай сітуацыі дзіця знаходзіць нагоду для радасці: «Я нарэшце зразумела, што мне ёсць чаму радавацца. Я магу быць рада, што ўсё ж хадзіла».

5. Рыгор Остэр, «Шкодныя парады». Дзіцячыя вершы паэта задорныя, поўныя добрага гумару і цеплыні. Магчыма, дзякуючы простай, зразумелай дзецям мове і персанажам, у якіх яны пазнаюць сябе, яго вершы заўсёды ўспрымаюцца дзіцячай аўдыторыяй на «ўра». Остэр пакідае дзецям права самім разбірацца ў тым, што такое добра і дрэнна. І ў сваіх вершах робіць стаўку на выхаванні ад процілеглага.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.