Вы тут

Крэ­ды­ты бу­дуць тан­нець?


Па­куль што стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня пра­цяг­вае зні­жац­ца

Да кан­ца го­да ся­рэд­няя стаў­ка па крэ­ды­тах у Бе­ла­ру­сі мо­жа склас­ці 29% га­да­вых. Пра гэ­та ста­ла вя­до­ма па вы­ні­ках вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка, якое прай­шло ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Сё­ле­та На­цы­я­наль­ны банк у мэ­тах па­вы­шэн­ня да­ступ­нас­ці крэ­дыт­ных рэ­сур­саў для суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня пра­цяг­не па­лі­ты­ку па­сту­по­ва­га зні­жэн­ня пра­цэнт­ных ста­вак у эка­но­мі­цы, не па­гар­ша­ю­чы сі­ту­а­цыю на дэ­па­зіт­ным і ва­лют­ным рын­ках, ад­зна­чы­лі ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Нац­бан­ка.

Удзель­ні­ка­мі па­ся­джэн­ня бы­ло пад­крэс­ле­на, што ва ўмо­вах жорст­кай ма­не­тар­най па­лі­ты­кі фі­нан­са­ван­не дзяр­жаў­ных пра­грам і ме­ра­пры­ем­стваў па­він­на ажыц­цяў­ляц­ца ў ме­жах на­яў­ных кры­ніц. «Бан­кам не­аб­ход­на сты­му­ля­ваць рэа­лі­за­цыю вы­со­ка­эфек­тыў­ных пра­ек­таў, не да­пус­каць рос­ту пра­тэр­мі­на­ва­най за­па­зы­ча­нас­ці па крэ­ды­тах, на­рошч­ваць рэ­сурс­ную ба­зу, ста­ла пра­ца­ваць з прад­пры­ем­ства­мі па зні­жэн­ні знеш­няй дэ­бі­тор­скай за­па­зы­ча­нас­ці. Пры гэ­тым кан­ку­рэн­та­здоль­насць эка­но­мі­кі ў цэ­лым па­він­на за­бяс­печ­вац­ца за кошт па­вы­шэн­ня кан­ку­рэнт­ных пе­ра­ваг са­міх вы­твор­цаў та­ва­раў і па­слуг, а не за кошт кур­са­вой па­лі­ты­кі», — лі­чаць у Нац­бан­ку. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, сё­ле­та абра­на так­ты­ка па­сту­по­ва­га па­слаб­лен­ня кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля. «Гэ­та да­зва­ляе, з ад­на­го бо­ку, не пе­ра­шка­джаць тэн­дэн­цы­ям рын­ку і не да­пус­каць знач­на­га рас­хо­да­ван­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў, з ін­ша­га бо­ку, — за­бяс­печ­ваць пад­тры­ман­не ца­на­вой кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці экс­пар­ту, за­хоў­ваць ста­біль­насць на ва­лют­ным і дэ­па­зіт­ным рын­ках, у знач­най сту­пе­ні стрым­лі­ваць раз­віц­цё ін­фля­цый­ных пра­цэ­саў».

Мяркуецца, што на ка­нец 2014 го­да аб­мен­ны курс бе­ла­рус­ка­га руб­ля да до­ла­ра ЗША скла­дзе 10 700 — 10 800 руб­лёў за 1 до­лар. «Пры гэ­тым да­лей­шая ды­на­мі­ка аб­мен­на­га кур­су бу­дзе шмат у чым вы­зна­чац­ца эфек­тыў­нас­цю пра­цы ўсёй эка­но­мі­кі, сі­ту­а­цы­яй у знеш­нім ганд­лі, уз­ва­жа­нас­цю ра­шэн­няў, што пры­ма­юц­ца ў га­лі­не мак­ра­эка­на­міч­най, бюд­жэт­на-пад­атко­вай і гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі», — пад­крэс­лі­лі ў Нац­бан­ку. Акра­мя та­го, стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня да кан­ца го­да мо­жа зні­зіц­ца да 20% га­да­вых.

На­га­да­ем, што з уча­раш­ня­га дня асноў­ная стаў­ка зні­жа­на на 1 пра­цэнт­ны пункт — да 20,5% га­да­вых. Лі­чыц­ца, што гэ­ты за­хад бу­дзе спры­яць па­вы­шэн­ню да­ступ­нас­ці крэ­дыт­ных рэ­сур­саў і па­мян­шэн­ню па­зы­ко­вай на­груз­кі на прад­пры­ем­ствы рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі. Пры гэ­тым укла­ды ў бе­ла­рус­кіх руб­лях па-ра­ней­ша­му бу­дуць больш вы­гад­ны­мі ў па­раў­на­нні з ва­лют­ны­мі. Да­рэ­чы, з па­чат­ку го­да гэ­та ўжо трэ­цяе па лі­ку зні­жэн­не стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня: па­пя­рэд­нія бы­лі ў кра­са­ві­ку і маі. Абод­ва ра­зы стаў­ка зні­жа­ла­ся на 1 пра­цэнт­ны пункт.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».