Вы тут

Купанне з сэнсам: дзяўчынкам — жыта, хлопцам — дзівасіл


Ва «ўжыўленні» немаўляці ў свет яго сям'і, роду ўсё тое, што адбывалася з дзіцем у першы раз, мадэлявала розныя аспекты яго будучага жыцця. Важным складнікам гэтых абрадаў было купанне.

Каб зразумець яго сімвалічнае значэнне, узгадаем традыцыйныя абрады, у якіх абмыванне мела рытуальны сэнс. Сярод іх, напрыклад, абавязковае абмыванне памерлых, а таксама абрад ачышчэння вадой, які праходзілі жаніх і нявеста напярэдадні вяселля. У кожным з іх закладзена адна і тая ж ідэя: «сціранне», або «змыванне» ранейшай інфармацыі і яе перанастройка ў сувязі з атрыманнем новага сацыяльнага статусу.

З моманту нараджэння да першых 40 дзён жыцця дзіця праходзіла тры падобныя этапы.

1 Першае купанне павінна «змыць» сляды нядаўняга жыцця дзіцяці ва ўлонні маці. Наступным, даволі адказным абрадам было рытуальнае купанне, якое праходзіла на 9-ы дзень пасля нараджэння і задавала найважнейшыя аспекты будучага жыцця. Пазней атрымаў распаўсюджанне абрад хрышчэння немаўляці з поўным або частковым акунаннем у святую купель, галоўным сэнсам якога быў пачатак шляху спазнання і набліжэння да Бога.

Пры купанні дзяўчынкі ў ваду клалі 9 або 40 зярнятак жыта, каб яна вырасла здаровай і змагла нарадзіць дзіця, працягнуць свой род; сярэбраную або медную манету — прычым самую дробную, каб тым самым «звесці» да мінімуму працягласць і хваравітасць яе месячных; дадавалі некалькі кропель малака, каб твар дзяўчынкі быў белы і чысты; некалькі вугольчыкаў з печы, каб не паддавалася сурокам; выкарыстоўвалі таксама гаючыя зёлкі, сабраныя на Купалле (рамонкі, чабор, падтыннік).

3  Пад ночвы клалі грабеньчык, верацяно, іголку, лён, каб дзяўчынка стала добрай гаспадыняй.

4 Пры першым рытуальным купанні хлопчыка здзяйснялі прыкладна такія ж дзеянні, а ў ночвы клалі збожжа (з той жа мэтай працягу роду); маглі дадаць трохі мёду, каранёў дзівасілу, сярэбраную манету, каб хлопчык быў здаровым, прыгожым і багатым.

Таксама пры купанні хлопчыка ў ваду апускалі заручальны пярсцёнак бацькі. Мужчынскія заняткі збольшага праходзілі па-за прасторай хаты (земляробства, паляванне, рыбалка), таму вакол мужчыны ўжо ў пачатку жыццёвага шляху ўзводзілі магічнае кола, каб тое ахоўвала яго на працягу ўсяго жыцця.

6 Пад ночвы клалі сякеру, малаток, цвік і да т.п., каб закласці навыкі, неабходныя добраму гаспадару.

7 У больш позні час у некаторых рэгіёнах Беларусі пад ночвы клалі кнігу (часцей за ўсё Біблію), каб дзіця было разумным і стала адукаваным чалавекам. Меркавалася, што ў таго, хто навучыцца пісаць і лічыць, жыццё будзе лягчэйшым і багацейшым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».