Ці чу­лі?


Біб­лі­я­тэ­ка — ся­род леп­шых

Бе­ла­рус­кая "на­цы­я­нал­ка" па­тра­пі­ла ў рэй­тынг са­мых пры­го­жых біб­лі­я­тэк све­ту

На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі з ча­су сва­ёй па­бу­до­вы па­спе­ла стаць ад­ным з га­лоў­ных сім­ва­лаў на­шай ста­лі­цы, хоць стаў­лен­не да гэ­та­га бу­дын­ка ў роз­ных спе­цы­я­ліс­таў не заўж­ды бы­ло ад­на­знач­ным. Зрэш­ты, у за­меж­ні­каў бе­ла­рус­кі храм кні­гі звы­чай­на вы­клі­кае доб­рыя ўра­жан­ні. Ня­даў­на бло­ге­ры з пар­та­ла Urban Tіmes ўклю­чы­лі бе­ла­рус­кую "на­цы­я­нал­ку" ў спіс 28 са­мых пры­го­жых біб­лі­я­тэк у све­це. Там яна апы­ну­ла­ся по­бач з та­кі­мі бу­дын­ка­мі, як Ва­ты­кан­ская апост­аль­ская біб­лі­я­тэ­ка, біб­лі­я­тэ­ка пар­ла­мен­та Ні­дэр­лан­даў, га­рад­ская біб­лі­я­тэ­ка Штут­гар­та і ін­шы­мі. Ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" звя­заў­ся з аў­та­рам гэ­та­га ма­тэ­ры­я­лу і да­ве­даў­ся, чым На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі ўра­зі­ла бло­ге­раў.

1525004_575552835848423_1703693600_n

— У Бе­ла­ру­сі я ні­ко­лі не бы­ла і біб­лі­я­тэ­ку "ўжы­вую" не ба­чы­ла, — рас­каз­вае бло­гер Urban Tіmes Ра­е­са МУК­ТА. — Ка­лі рых­та­ва­ла свой рэй­тынг, вы­пад­ко­ва па­тра­пі­ла на фо­та­здым­кі На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі ў Бе­ла­ру­сі. Мая мэ­та — па­ка­заць, што біб­лі­я­тэ­кі мо­гуць быць не­звы­чай­ны­мі як знут­ры, так і звон­ку. І мне па­да­ло­ся, што бу­ды­нак у Мін­ску аб­са­лют­на ад­па­вя­дае гэ­та­му кры­тэ­рыю, бо ён са­праў­ды ўні­каль­ны.

— А што ў бе­ла­рус­кай біб­лі­я­тэ­цы ўра­зі­ла вас най­больш?

— Яна вы­гля­дае вель­мі су­час­на. Акра­мя та­го, мае та­кую не­звы­чай­ную фор­му. Час­цей за ўсё ўста­но­вы та­ко­га кштал­ту вы­гля­да­юць больш тра­ды­цый­на. Мне зда­ец­ца, што біб­лі­я­тэ­кі з ця­гам ча­су ўсё менш і менш па­чы­на­юць звяз­ваць з кні­га­мі. Ця­пер зруч­на пра­ца­ваць з да­ку­мен­та­мі і ін­шай ін­фар­ма­цы­яй ў ліч­ба­вым фар­ма­це, а та­му і эс­тэ­тыч­ны ас­пект вы­хо­дзіць на пер­шы план. Лю­дзям больш па­да­ба­ец­ца пра­ца­ваць і ву­чыц­ца там, дзе пры­го­жа, дзе ёсць увесь не­аб­ход­ны функ­цы­я­нал. Я так­са­ма ўзды­маю тэ­му та­го, што лю­дзі ўсё менш ка­рыс­та­юц­ца біб­лі­я­тэ­ка­мі, не ці­ка­вяц­ца кні­га­мі. У Лон­да­не шмат­люд­на толь­кі ў Бры­тан­скай біб­лі­я­тэ­цы і біб­лі­я­тэ­цы Се­на­та — вель­мі пры­го­жых бу­дын­ках, дзе зна­хо­дзяц­ца рэд­кія кні­гі і да­ку­мен­ты. Ду­маю, што ў Бе­ла­ру­сі пры­клад­на та­кая ж сі­ту­а­цыя.

— Ня­даў­на ін­шы бе­ла­рус­кі ар­хі­тэк­тур­ны аб'­ект па­тра­піў у па­доб­ны рэй­тынг, толь­кі са зна­кам "мі­нус". Тэ­ле­ка­нал CNN уклю­чыў у спіс са­мых не­пры­го­жых пом­ні­каў ма­ну­мент "Муж­насць", які зна­хо­дзіц­ца ў Брэсц­кай крэ­пас­ці, хоць пас­ля і па­пра­сіў пра­ба­чэн­ня...

— Ка­лі я ўпер­шы­ню ўба­чы­ла гэ­ты пом­нік, мне зда­ло­ся, што ён сім­ва­лі­зуе моц і ге­ра­ізм. Ду­маю, што та­кая вя­лі­кая кам­па­нія, як CNN, па­вя­ла ся­бе па-жур­на­лісц­ку не­ка­рэкт­на, ка­лі вы­ра­шы­ла склас­ці та­кі спіс. Бо я ўпэў­не­на, што кож­на­му ча­ла­ве­ку мо­гуць па­да­бац­ца і не па­да­бац­ца роз­ныя рэ­чы, — гэ­та спра­ва гус­ту. Але густ — не на­го­да гань­біць чу­жыя каш­тоў­нас­ці.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».