Вы тут

Пяціпавярховікі ў Баранавічах «апрануцца» ў графіці


18-13

Вулічныя мастакі з усёй Беларусі да 22 ліпеня будуць размалёўваць фасады дамоў у Баранавічах і пасля заканчэння работ прадставяць іх гораду абноўленымі. У якасці арт-аб'ектаў выбраны несамавітыя пяціпавярховыя жылыя дамы і тэхнічныя збудаванні побач з імі. Стрыт-арт акцыя Must Act-Must Art арганізавана сіламі праекта SІGNAL.

Жылыя дамы, над якімі працуюць графіцісты, знаходзяцца на вуліцах Войкава, Цяцько, Брэсцкай і Заслонава. Усяго адміністрацыяй горада выдзелена 5 дамоў і некалькі тэхнічных будынкаў, якія можна акультурваць. Як ні дзіўна, чыноўнікі пазітыўна адрэагавалі на ідэю. Галоўны архітэктар горада таксама падтрымаў мастакоў і актывістаў.

У акцыі прымаюць удзел больш за 10 мастакоў з Брэста, Гомеля, Оршы, Светлагорска, Ліды, Мінска, Пінска і Масквы. Дарэчы, ім забяспечаны пражыванне, харчаванне, кампенсацыя дарожных выдаткаў, прадастаўлены матэрыялы і фарбы. Эскізы прапаноўвалі самі графіцісты. Лепшыя малюнкі былі адабраны для рэалізацыі. На працягу некалькіх дзён на дамах ужо з'явіліся сілуэты мастацкіх кампазіцый.

Акцыя па акультурванні старога жылога фонду праходзіць не ўпершыню. Летась у верасні праект SІGNAL паспяхова правёў такое ж мерапрыемства ў Магілёве. Тады гарадскія ўлады абласнога цэнтра прадаставілі дзесяці графіцістам шэры двор у цэнтры горада і далі ім свабоду творчага самавыяўлення. На фасадах і тэхнічных пабудовах з'явіліся сюррэалістычныя малюнкі і абстрактныя ўзоры. Усе засталіся задаволеныя.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?