Вы тут

Народны хіт-парад на «Беларусь 3»


Тэлеканал «Беларусь 3» прадстаўляе гледачам хіт-парад народных музычных твораў у сучаснай апрацоўцы — «Сто песень для Беларусі». Новы праект падтрымаў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. І пераможцаў тут вызначаюць самі гледачы і радыёслухачы.

18-5

Статус народнага хіт-парад атрымаў не толькі з‑за гэтага, а перш за ўсё таму, што ўсе кампазіцыі створаны на аснове беларускіх народных песень, якія атрымалі новае жыццё ў праграме «Наперад у мінулае». Аранжыроўкі большасці кампазіцый зроблены фіналістам «Еўрабачання‑2014» Юрыем Вашчуком.

У кожным выпуску хіт-парада гучаць 15 песень, з якіх выбіраецца 5 лепшых: 4 лідары радыйнага і 1 фаварыт інтэрнэт-галасавання. Раз на тыдзень да пераможцаў далучаюцца 10 новых кампазіцый. Сачыць за тым, як фарміруецца чарт, можна кожную нядзелю на «Беларусь 3», а галасаваць за ўпадабаную песню — з панядзелка па чацвер у эфіры Першага канала Беларускага радыё. Таксама свой выбар можна зрабіць на сайце тэлеканала «Беларусь 3» www.3belarus.by.

Адзначым, што па выніках галасавання мінулага тыдня ў чарце засталіся наступныя песні: Дзядзя Ваня — «Ой, хадзіла Машачка», «Тяни-Толкай» — «Алачка», Аляксандр Сухараў — «Мяшчаначка», Юлія Атрошчанка — «Вяселле вераб'я» і Ірына Дарафеева — «Жалуды».

Наступны выпуск музычнага праекта «Сто песень для Беларусі» выйдзе ў эфір «Беларусь 3» 20 ліпеня ў 13.50.

Алена ДРАПКО

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».