Вы тут

На­рас­ціць ва­гу


Сусветны эканамiчны крызiс паступова змяняе светапогляд нацыянальных эліт. На на­шых ва­чах ЗША пе­ра­хо­дзяць да са­ма­ма­бі­лі­за­цыі: зда­бы­ча ўлас­най наф­ты і га­зу пе­ра­вы­сі­ла ўжо ра­сій­скі ўзро­вень, шмат­лі­кія пра­мыс­ло­выя прад­пры­ем­ствы вяр­та­юц­ца з Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі, імк­лі­ва на­рошч­ва­ец­ца экс­парт — у 2009 го­дзе ён скла­даў 1,58 трыль­ё­на до­ла­раў, а ў 2013-м да­сяг­нуў 2,28 трыль­ё­на. Курс на рэ­ін­дуст­ры­я­лі­за­цыю Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за аб­вяс­ціў дня­мі но­вы прэ­зі­дэнт Еў­ра­ка­мі­сіі Жан-Клод Юн­кер, за­явіў­шы пра па­ча­так пра­гра­мы ін­вес­та­ван­ня 300 міль­яр­даў еў­ра. На гэ­тым фо­не ад­бы­ло­ся пад­пі­сан­не да­га­во­ра аб ства­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. На па­рад­ку дня — на­сы­чэн­не да­ку­мен­та эфек­тыў­най ма­бі­лі­за­цы­яй рэ­сур­саў і маг­чы­мас­цяў кра­ін — удзель­ніц ЕА­ЭС, на­рошч­ван­не эка­на­міч­най, па­лі­тыч­най і ва­ен­най ва­гі но­ва­га аб'­яд­нан­ня. Сён­ня су­куп­ны ва­ла­вы ўнут­ра­ны пра­дукт Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за не да­ся­гае на­ват 3% ад су­свет­на­га ВУП, та­ды як у 1990 г. ВУП СССР скла­даў 14%.

Вяр­нуць стра­ча­ныя па­зі­цыі мож­на толь­кі дзя­ку­ю­чы на­пру­жа­най пра­цы, шля­хам ма­дэр­ні­за­цыі і рэ­ін­дуст­ры­я­лі­за­цыі еў­ра­зій­скай пра­сто­ры. Бе­ла­русь па­він­на ады­граць у гэ­тых пра­цэ­сах клю­ча­вую ро­лю, бо яна яшчэ ў ся­рэ­дзі­не 1990-х га­доў абач­лі­ва аб­ра­ла за­ха­ван­не і раз­віц­цё сва­іх ін­дуст­ры­яль­ных ма­гут­нас­цяў, пры­чым у шчыль­ным эка­на­міч­ным са­ю­зе з Ра­сі­яй. Вы­ні­кі гэ­та­га гіс­та­рыч­на­га вы­ба­ру мы на­зі­ра­ем па кант­рас­це з су­сед­ні­мі кра­і­на­мі, дзе па­лет­кі за­рас­та­юць хмыз­ня­ком, бы­лыя за­во­ды на­гад­ва­юць дэ­ка­ра­цыі да філь­маў жа­хаў, а па­спеш­лі­выя спа­дзя­ван­кі на эка­но­мі­ку па­слуг не спраў­дзі­лі­ся.

Перш чым пры­сту­паць да рэ­ін­дуст­ры­я­лі­за­цыі эка­но­мі­кі Ра­сіі і Ка­зах­ста­на, вар­та зра­зу­мець, што пры­вя­ло да дра­ма­тыч­най дэ­гра­да­цыі іх шмат­га­лі­но­вай эка­но­мі­кі ў 1990-я га­ды. Та­ды ўра­ды гэ­тых кра­ін зра­бі­лі стаў­ку на раз­віц­цё сы­ра­він­ных га­лін і за­ня­дба­лі ўсе ас­тат­нія. Сак­рэт жа са­вец­ка­га імк­лі­ва­га эка­на­міч­на­га рос­ту за­клю­чаў­ся ў іс­на­ван­ні пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­да­ван­ня — ка­лі част­ка звыш­да­хо­даў ад пры­род­най рэн­ты на­кі­роў­ва­ла­ся на бу­даў­ніц­тва і пад­трым­ку шмат­лі­кіх за­во­даў, сель­гас­прад­пры­ем­стваў, на­ву­ко­ва-да­след­чых уста­ноў. Гэ­та бы­ло асэн­са­ва­нае ра­шэн­не, аль­тэр­на­ты­вы яко­му для поў­на­чы кан­ты­нен­та прос­та не іс­нуе: су­ро­вы і не­прад­ка­заль­ны клі­мат ро­біць страт­ны­мі аг­ра­комп­лекс і бу­даў­ніт­ва, а ве­лі­зар­ныя ма­ла­за­се­ле­ныя аб­ша­ры па­тра­бу­юць ка­ла­саль­ных укла­дан­няў у інф­ра­струк­ту­ру.

Рэ­фар­ма­та­ры 1990-х пра­ро­чы­лі фан­тас­тыч­нае ўзба­га­чэн­не Ра­сіі, Ка­зах­ста­на і ін­шых рэс­пуб­лік, ба­га­тых на ка­рыс­ныя вы­кап­ні, пас­ля ўвя­дзен­ня су­свет­ных цэн на сы­ра­ві­ну, экс­пар­цё­ра­мі якой яны з'яў­ля­юц­ца. Але эфект атры­маў­ся ад­ва­рот­ным. Раз­бу­рэн­не ме­ха­ніз­ма ўнут­ры­са­юз­ных цэн, дзе сы­ра­він­ныя га­лі­ны сіл­ка­ва­лі ўсю эка­но­мі­ку, пры­вя­ло да эка­на­міч­най ка­та­стро­фы — пе­рад­усім для Ра­сіі, дзе бы­лі зні­шча­ны ты­ся­чы прад­пры­ем­стваў і ўні­каль­ных тэх­на­ло­гій, зруй­на­ва­ны цэ­лыя га­лі­ны эка­но­мі­кі: ад жы­вё­ла­га­доў­лі да стан­ка­бу­даў­ніц­тва. Але га­лоў­нае — ад­бы­ло­ся не­чу­ва­­нае ма­ё­мас­нае рас­сла­ен­не гра­мад­ства: 0,2% сем'­яў за­ха­пі­лі 70% на­цы­я­наль­на­га ба­гац­ця, а най­час­цей­шы (ме­ды­ян­ны) да­ход звы­чай­ных гра­ма­дзян ака­заў­ся ні­жэй­шым за бе­ла­рус­кія па­каз­чы­кі (дзе до­ля сы­ра­ві­ны ў эка­но­мі­кі ня­знач­ная), па­вод­ле звес­так ін­сты­ту­та Гэ­ла­па.

Вы­пра­віць зга­да­ныя пе­ра­ко­сы мож­на з да­па­мо­гай Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, але пры ўмо­ве ад­наў­лен­ня між­га­лі­но­ва­га суб­сі­да­ван­ня і ства­рэн­ня роў­ных умоў для прад­пры­ем­стваў з усіх кра­ін-са­юз­ніц. На жаль, за­клю­ча­ны да­га­вор ад­кла­дае ства­рэн­не агуль­на­га і раў­на­праў­на­га рын­ку энер­га­нось­бі­таў яшчэ на 10 га­доў — да 2025 го­да. Больш за тое, аб­ме­жа­ван­ні на та­ва­ра­зва­рот на­кла­дзе­ны на 900 та­вар­ных па­зі­цый. Ня­гле­дзя­чы на па­воль­насць ін­тэ­гра­цыі, пла­на­ваць пра­цу ў но­вых умо­вах трэ­ба ўжо ця­пер.

І ад­ной з га­лоў­ных за­дач бу­дзе ім­парт­аза­мя­шчэн­не. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца ра­сій­ска­га рын­ку, які ім­парт­уе роз­ных та­ва­раў з-за ме­жаў Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за на 500 млрд до­ла­раў, хоць знач­ная част­ка гэ­та­га аб'­ёму мо­жа вы­раб­ляц­ца ў Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­не і Ра­сіі. Сён­ня ім­парт Бе­ла­ру­сі ў Ра­сію скла­дае 16 млрд до­ла­раў, і гэ­ты па­каз­чык па­тэн­цый­на мож­на ўзняць у два і на­ват тры ра­зы.

Ад­каз на пы­тан­не, што вы­раб­ляць, а што ім­пар­та­ваць у Еў­ра­зій­скім са­ю­зе, па­він­ны да­ваць эка­на­міч­ныя спе­цы­я­ліс­ты, ства­ра­ю­чы між­га­лі­но­выя ба­лан­сы і стра­тэ­гіч­ныя пла­ны раз­віц­ця паў­ноч­най Еў­ра­зіі. Але тут нель­га кі­ра­вац­ца вы­ключ­на ло­гі­кай мак­сі­мі­за­цыі пры­быт­ку: маў­ляў, ка­лі не­рэн­та­бель­на, то не вы­раб­ля­ем. Ёсць яшчэ шмат пры­чын, якія ўплы­ва­юць на ды­ле­му «вы­раб­ляць ці ім­пар­та­ваць».

На­прык­лад, асаб­лі­выя па­тра­ба­ван­ні да якас­ці та­ва­раў. Доб­ра вя­до­мая сі­ту­а­цыя, ка­лі Укра­і­на да фут­боль­на­га Еў­ра-2012 за­ку­пі­ла элект­рыч­кі, ад­кі­нуў­шы пра­па­но­вы ўлас­ных вы­твор­цаў і аб­раў­шы най­больш тан­ныя ка­рэй­скія цяг­ні­кі. У вы­ні­ку не­пры­ста­са­ва­ныя да ўкра­ін­ска­га клі­ма­ту элект­рыч­кі ста­лі ге­ро­я­мі на­род­ных анек­до­таў праз свае шмат­лі­кія па­лом­кі. У якас­ці су­праць­лег­ла­га пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці бе­ла­рус­кі па­ды­ход: швей­цар­ская фір­ма «Штад­лер» па­ста­ві­ла нам не­каль­кі элект­ры­чак і ўзя­ла на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы за­пус­ціць су­мес­ную вы­твор­часць цяг­ні­коў у Фа­ні­па­лі.

Акра­мя та­го, трэ­ба ўліч­ваць пы­тан­ні на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі. Кож­ная кра­і­на, згод­на з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі ФАО (хар­чо­вая і сель­ска­гас­па­дар­чая ар­га­ні­за­цыя ААН), па­він­на за­бяс­печ­ваць улас­ную хар­чо­вую бяс­пе­ку, на­ват ка­лі гэ­та і не­рэн­та­бель­на. Вар­та так­са­ма па­мя­таць пра са­цы­яль­ную ста­біль­насць: за­крыц­цё вя­ліз­ных прад­пры­ем­стваў ге­не­ры­руе ты­ся­чы бес­пра­цоў­ных, сты­му­люе ўцё­кі ква­лі­фі­ка­ва­най пра­цоў­най сі­лы і яе за­мя­шчэн­не не­ле­галь­ны­мі міг­ран­та­мі з бед­ных і кры­мі­наль­ных кра­ін. Для Бе­ла­ру­сі, як ін­дуст­ры­яль­на­га аазі­са Ус­ход­няй Еў­ро­пы, над­звы­чай важ­нае зна­чэн­не ма­юць тэх­на­ла­гіч­ная не­за­леж­насць, пра­ца ўлас­на­га ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не на­яў­ных вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў, іх свое­ча­со­вая ма­дэр­ні­за­цыя згод­на з на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным пра­грэ­сам і г.д.

Усе гэ­тыя фак­та­ры трэ­ба браць пад ува­гу для та­го, каб ства­рыць зба­лан­са­ва­ную эка­но­мі­ку Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, вяр­нуць на­шым кра­і­нам на­леж­ную эка­на­міч­ную і па­лі­тыч­ную ва­гу ў све­це і пе­рай­сці да на­ступ­на­га кро­ку — рэа­лі­за­цыі пра­ек­та «ін­тэ­гра­цыі ін­тэ­гра­цый» ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка, які пра­па­на­ваў у 2011 го­дзе Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Сін­ке­віч,

эка­на­міч­ны агля­даль­нік

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.