Вы тут

Балетная сцэна як поле бітвы: ёсць перамогі і медалі


Гран-пры конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле — у беларускіх танцоўшчыкаў!

Яго здабылі ў напружаным змаганні на сцэне падчас ІV Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле артысты Вялікага тэатра Беларусі Людміла Хітрова і Канстанцін Геронік. Што да Канстанціна, то ён загартаваны змагар, неаднойчы атрымліваў нават першыя прэміі на прэстыжных міжнародных конкурсах. У трупе Вялікага тэатра Беларусі ён з 2010 года, але ўжо з'яўляецца вядучым майстрам сцэны. Дарэчы, як і Людміла Хітрова, якая прыехала да нас у 2008 годзе з Расіі (працавала ў Краснаярску). Мінулы сезон скончыўся для абаіх на ўздыме: і Людміла, і Канстанцін за сваю плённую творчую працу былі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

19-9

Поспехам нашых артыстаў на міжнародных конкурсах ганарыцца і кіраўніцтва тэатра. Яшчэ б: у Стамбуле наогул беларускім артыстам спрыяла ўдача. Таму што ў нас яшчэ і Першая прэмія — яе заваяваў саліст беларускага балета Такатошы Мачыяма. Другую прэмію ўзяла маладая артыстка Яна Штангей. Не, хутчэй, яны былі ўзнагароджаны за майстэрства вельмі прадстаўнічым журы на чале з кіраўніком балетнай трупы Афінскай оперы Ірэкам Мухамедавым. Акрамя таго, у складзе журы вельмі шмат паважаных асоб — у прыватнасці, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага балета Берліна Уладзімір Малахаў, Летыцыя Джуліяні, прыма-балерына балетнай трупы Рымскай оперы; Эвелін Тэры, мастацкі кіраўнік Міжнароднага балетнага конкурсу OTR у Вене, і іншыя.

Вярнуўшыся на радзіму, нашы лаўрэаты здолелі перадаць сваё натхненне дырэкцыі тэатра і кіраўніцтву балетнай трупы ў прыватнасці. Таму што народны артыст Беларусі Юрый Траян загаварыў пра мэтазгоднасць заснавання ў нашай краіне міжнароднага конкурсу артыстаў балета. Ёсць жа ў нас ужо міжнародны конкурс вакалістаў! Але і сярод артыстаў балета нямала тых, хто з задавальненнем бліснуў бы на «хатнім» конкурсе на радасць вельмі актыўнай і ўдзячнай айчыннай публіцы, улюбёнай у мастацтва харэаграфіі.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».