Вы тут

Пар­ты­зан­ская зброя: му­зей зна­ё­міць з ка­лек­цы­яй


У Дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны прай­шла прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма, які па­ба­чыў свет у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да».

3На­вед­валь­ні­кі, гос­ці га­лоў­най скарб­ні­цы ва­ен­най па­мя­ці кра­і­ны па­зна­ё­мі­лі­ся з вы­дан­нем «Пар­ты­зан­ская зброя». Ды­рэк­тар му­зея Мі­ка­лай Ско­бе­леў рас­ка­заў пра тое, як рых­та­ва­ла­ся гэ­тая кні­га, ка­лек­цыя яко­га ўзроў­ню ста­ла прад­ме­там ува­гі да­след­чы­каў і вы­даў­цоў. Па­доб­на­га аль­бо­ма ўво­гу­ле бо­лей не іс­нуе ў ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным кры­ні­цаз­наў­стве. З прось­бай пра­ка­мен­та­ваць па­дзею мы звяр­ну­лі­ся да на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» Але­ны Стэль­мах:

— Ра­бо­та над вы­дан­нем, якое ра­зы­шло­ся за лі­ча­ныя ме­ся­цы і, не­су­мнен­на, па­тра­буе пе­ра­вы­дан­ня, за­ха­пі­ла нас, пры­нес­ла са­праўд­ную аса­ло­ду, — ад­зна­чы­ла Але­на Ана­толь­еў­на. — Мне зда­ец­ца, што ў су­пра­цоў­ніц­тве з му­зе­ем мы маг­лі б ства­рыць цэ­лую се­рыю аль­бо­маў, якія рас­па­вя­лі б пра роз­ныя ка­лек­цыі, са­бра­ныя за мі­ну­лыя дзе­ся­ці­год­дзі. Та­ко­га кштал­ту вы­дан­ні толь­кі па­шы­раць пра­сто­ру па­мя­ці пра ге­ра­іч­ныя і дра­ма­тыч­ныя ча­сі­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на Бе­ла­ру­сі. А тое, што да­след­чыц­кі, на­ву­ко­вы па­тэн­цы­ял му­зей­шчы­каў да­стат­ко­вы для рэа­лі­за­цыі та­кіх за­дум, су­мня­вац­ца не да­во­дзіц­ца. Пе­ра­кон­ва­юць у гэ­тым прос­та ўні­каль­ныя, гра­мат­на зроб­ле­ныя экс­па­зі­цыі ў но­вым му­зей­ным бу­дын­ку. Спа­дзя­ём­ся, што, як і ў вы­пад­ку з «Пар­ты­зан­скай збро­яй», іні­цы­я­ты­ву му­зей­шчы­каў і нас, вы­даў­цоў, пад­тры­ма­юць у Мі­ніс­тэр­стве ін­фар­ма­цыі кра­і­ны.

Мі­ко­ла Бер­леж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».