Вы тут

Уклад­ваць гро­шы ў мы­ла і алей?


Ча­му б і не: па­ча­ло­ся пер­ша­снае раз­мя­шчэн­не ак­цый (ІPO) Го­мель­ска­га тлу­шча­ва­га кам­бі­на­та

Для гэ­та­га прад­пры­ем­ства вы­пус­ці­ла да­дат­ко­ва 4,035 млн прос­тых ак­цый на­мі­наль­ным кош­там 18 800 бе­ла­рус­кіх руб­лёў за шту­ку на су­му 75 млрд 858 млн. Раз­мя­шчэн­не каш­тоў­ных па­пер бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца шля­хам ад­кры­та­га про­да­жу на бір­жа­вым рын­ку ў ганд­лё­вай сіс­тэ­ме ААТ «Бе­ла­рус­кая ва­лют­на-фон­да­вая бір­жа». Ак­цыі да­дат­ко­вай эмі­сіі бу­дуць рэа­лі­зоў­вац­ца фі­зіч­ным і юры­дыч­ным асо­бам, рэ­зі­дэн­там і не­рэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі без аб­ме­жа­ван­няў.

Усё ўжо зроб­ле­на, трэ­ба толь­кі вяр­нуць даў­гі

Кі­раў­ніц­тва кам­бі­на­та ад­кры­та па­ве­дам­ляе, што пры­цяг­ну­тыя срод­кі пла­ну­юць вы­ка­рыс­таць для рэ­фі­нан­са­ван­ня ін­вес­ты­цый­ных крэ­ды­таў, якія ўзя­лі на ма­дэр­ні­за­цыю вы­твор­час­ці. «У нас быў не­ба­га­ты вы­бар — вы­хо­дзіць на ры­нак за­па­зы­чан­няў з абя­цан­ня­мі аб­на­віць тэх­на­ла­гіч­нае аб­ста­ля­ван­не ці зра­біць гэ­та са­ма­стой­на і пра­па­на­ваць ін­вес­та­рам стаць ак­цы­я­не­ра­мі ўжо ма­дэр­ні­за­ва­на­га прад­пры­ем­ства», — па­тлу­ма­чыў ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Дзміт­рый Ба­бун­дзін. Ён ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што ўмо­вы раз­мя­шчэн­ня, якія ўзгод­не­ны з кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, не змя­шча­юць ні­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў для па­тэн­цый­ных ін­вес­та­раў. Ку­піць мож­на лю­бую коль­касць ак­цый у ме­жах да­дат­ко­вай эмі­сіі. Ня­ма аб­ме­жа­ван­няў і для за­меж­ні­каў. «Стра­тэ­гіч­на­му ін­вес­та­ру ня­ма не­аб­ход­нас­ці вес­ці доў­гія пе­ра­мо­вы і ўзгад­нен­ні. Да­стат­ко­ва праз бір­жа­во­га бро­ке­ра вы­ста­віць за­яў­ку на бір­жу», — удак­лад­ніў ды­рэк­тар.

«Што ты­чыц­ца фі­зіч­ных асоб, гра­ма­дзян і негра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, то для іх так­са­ма ства­ра­ец­ца доб­рая маг­чы­масць для раз­мя­шчэн­ня сва­бод­ных гра­шо­вых срод­каў на доў­гі тэр­мін. Кошт ад­ной ак­цыі не­вя­лі­кі, а гэ­та ро­біць іх да­ступ­ны­мі для шы­ро­ка­га ко­ла па­куп­ні­коў. Фі­зіч­ныя асо­бы мо­гуць ку­піць ак­цыі ў цэнт­рах бан­каў­скіх па­слуг Бе­ла­рус­бан­ка па ўсёй кра­і­не», — за­яві­ла на­мес­нік стар­шы­ні кан­цэр­на «Бел­дзярж­харч­прам» Ма­ры­на Мі­халь­цэ­віч. І на­са­мрэч: у пер­шыя ж хві­лі­ны тар­гоў па­сту­пі­ла не­каль­кі за­явак на куп­лю 100 ак­цый і бы­ла ад­на за­яў­ка на куп­лю ўся­го трох каш­тоў­ных па­пер. Ві­да­воч­на, што ці­ка­васць да ак­цый прад­пры­ем­ства вы­ка­за­лі звы­чай­ныя лю­дзі.

Па­куль не вель­мі вы­гад­на, але ёсць перс­пек­ты­ва

У той жа час, част­ку срод­каў, атры­ма­ных ад ІPO, прад­пры­ем­ства пла­нуе на­кі­ра­ваць на рэа­лі­за­цыю ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. У пер­шую чар­гу ста­віц­ца за­да­ча рэ­кан­стру­я­ваць усю энер­га­сіс­тэ­му кам­бі­на­та, каб зні­зіць вы­дат­кі. Па-дру­гое, ёсць на­мер па­шы­рыць улас­ную ба­зу па пе­ра­пра­цоў­цы алей­ных куль­тур, з якіх тут атрым­лі­ва­юць алей — асноў­ны сы­ра­він­ны кам­па­нент. І па-трэ­цяе, іс­нуе перс­пек­тыў­ны план па па­шы­рэн­ні вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў.

Па ста­не на 1 мая 2014 го­да па­мер ста­тут­на­га фон­ду ААТ «Го­мель­скі тлу­шча­вы кам­бі­нат» скла­дае больш за 233 млрд руб­лёў, ён па­дзе­ле­ны на больш чым 12 млн прос­тых ак­цый. До­ля дзяр­жа­вы ў ста­тут­ным фон­дзе скла­дае 99,43%, фі­зіч­ных асоб — 0,4%, юры­дыч­ных асоб — 0,17%. Ка­лі ўсе ак­цыі бу­дуць пра­да­дзе­ны, то ў дзяр­жа­вы за­ста­нец­ца 75,01% ак­цый кам­бі­на­та.

Да­рэ­чы, па вы­ні­ках пра­цы за 2013 год пры рэн­та­бель­нас­ці про­да­жаў 6,8% Го­мель­скі тлу­шча­вы кам­бі­нат атры­маў пры­бы­так ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі ў су­ме 37,9 млрд руб­лёў, чыс­ты пры­бы­так — 1,3 млрд. У пер­шым квар­та­ле 2014 го­да прад­пры­ем­ства спра­ца­ва­ла страт­на, ад­нак за апош­нія два ме­ся­цы пры­бы­так стаў рас­ці — кі­раў­ніц­тва ба­чыць у гэ­тым эфект ад ма­дэр­ні­за­цыі. Біз­нес-пла­нам раз­лі­ча­на, што да кан­ца го­да кам­бі­нат вый­дзе на доб­рую пры­быт­ко­васць. Ка­лі гэ­та спраў­дзіц­ца, то ак­цыі прад­пры­ем­ства мо­гуць стаць вы­дат­ным ін­стру­мен­там для за­ха­ван­ня і па­мна­жэн­ня сва­іх збе­ра­жэн­няў. Па­куль што аб гэ­тым ка­заць не вы­па­дае: ды­ві­дэн­ды па вы­ні­ках 2013 го­да скла­лі 184,88 руб­ля на кож­ную ак­цыю. Атрым­лі­ва­ец­ца, што да­ход быў роў­ны менш за 1% га­да­вых.

За­вер­шыц­ца пер­ша­снае раз­мя­шчэн­не ак­цый Го­мель­ска­га тлу­шча­ва­га кам­бі­на­та з про­да­жам апош­няй ак­цыі да­дат­ко­ва­га вы­пус­ку, але не паз­ней за 1 ве­рас­ня гэ­та­га го­да.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Го­мель­скі тлу­шча­вы кам­бі­нат уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю ў 1932 го­дзе. У сту­дзе­ні 2005 го­да прад­пры­ем­ства пе­ра­ўтво­ра­на ў ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва. З'яў­ля­ец­ца най­буй­ней­шым у Бе­ла­ру­сі прад­пры­ем­ствам алей­на-тлу­шча­вай га­лі­ны. Вы­раб­ляе алей, мар­га­ры­на­вую пра­дук­цыю, ма­я­нэ­зы, со­у­сы на асно­ве ма­я­нэ­зу, кет­чу­пы, мы­ла.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.