Вы тут

Сюжэты са шляху жыцця


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 18.07.14 г.

___________________________________________________________________________

Выстаўка палотнаў заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётры Сергіевіча (1900 — 1984) «За славу роднай стараны» адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Сергіевіч

Мастак нарадзіўся на Браслаўшчыне, у вёсцы Стаўрова. Вучыўся ў прыватнай Вольнай мастацкай студыі Адама Варнаса (Вільня), у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. Мастацкі факультэт гэтай установы ўзначальваў прафесар Фердынанд Рушчыц. Менавіта ён паспрыяў фарміраванню П. Сергіевіча як майстра пейзажа, партрэта, манументальнага роспісу.

Паводле дырэктара музея Алены Ляшковіч, усяго фонды ўстановы налічваюць 14 карцін Пётры Сергіевіча, сярод якіх — «А хто там ідзе» (1945), «Партрэт Уладзіславы Станкевіч» (1952), «Янка Купала за чытаннем сваіх твораў у карчме» (1957) і г. д. Дзве яго работы — «А ты, сіраціна, жыві!» і «Званар» — з’яўляюцца часткай новай стацыянарнай экспазіцыі музея. На імпрэзе прысутнічалі грамадскія і культурныя дзеячы з Беларусі і Літвы.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў: «Сёння мы не забываем таго светлага, што засталося ў нашай памяці пра гэтага мастака».

Уладзімір Дражын, былы пасол Беларусі ў Літве і Фінляндыі, звярнуў увагу прысутных на тое, што імя Пётры Сергіевіча — знакавае як для беларускага, так і для літоўскага народа. Для таго, каб яно гучала, зроблена шмат.

«Для П. Сергіевіча жывапіс — духоўная прастора, а выяўленчае мастацтва ўвогуле — школа маральнасці», — упэўнена Ларыса Салодкіна, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза журналістаў.

Таццяна Сівец, галоўны рэдактар «ЛіМа», падкрэсліла важнасць асветніцкай дзейнасці музея Янкі Купалы. Дэтальна распавядаючы аб прадстаўленых у экспазіцыі палотнах П. Сергіевіча, Галіна Варонава, вядучы навуковы супрацоўнік музея, зрабіла акцэнт на тым, што ён першым увасобіў у сваіх творах не толькі асобныя эпізоды Купалавай біяграфіі, але і яго герояў.

Дарэчы, як заўважыла Алена Ляшковіч, палотны жывапісца літаральна прасякнуты настроем Купалавых вершаў. Упэўніцца ў гэтым вы зможаце, калі наведаеце выстаўку.

Яна ЯВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.