Вы тут

«За­меж­ныя» яга­ды


Спро­шча­ны па­ра­дак пе­ра­ся­чэн­ня мя­жы гра­ма­дзя­на­мі Укра­і­ны сё­ле­та зноў дзей­ні­чае ў трох пунк­тах про­пус­ку, што зна­хо­дзяц­ца на мя­жы з Ро­вен­скай воб­лас­цю на­шай паўд­нё­вай кра­і­ны-су­сед­кі. Гэ­та да­зва­ляе гра­ма­дзя­нам Укра­і­ны бес­пе­ра­шкод­на збі­раць дзі­ка­рос­лыя яга­ды і гры­бы на на­шай тэ­ры­то­рыі. Ка­рэс­пан­дэнты «Звяз­ды» ра­зам з ле­са­во­да­мі Па­лес­ка­га ляс­га­са пры­нялі ўдзел у пра­фі­лак­тыч­ным рэй­дзе ў мес­цах ма­са­ва­га збо­ру ягад на па­меж­най тэ­ры­то­рыі.

2Па­лес­кі ляс­гас раз­мя­шча­ец­ца на тэ­ры­то­рыі ад­ра­зу дзвюх аб­лас­цей: Го­мель­скай і Брэсц­кай. Боль­шая яго част­ка зна­хо­дзіц­ца на Сто­лін­шчы­не — у са­мым сэр­цы бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся. Нас у пер­шую чар­гу за­ці­ка­ві­ла Хра­пун­скае ляс­ніц­тва, што зна­хо­дзіц­ца на са­май мя­жы з Укра­і­най. Ме­на­ві­та там збі­ра­юць гры­бы і яга­ды жы­ха­ры, што пе­ра­ся­ка­юць мя­жу ў спро­шча­ным рэ­жы­ме.

Пе­ра­ход укра­ін­цаў праз «кар­дон» ад­бы­ва­ец­ца ад­ра­зу ў трох пунк­тах про­пус­ку: «Дроз­дынь», «Поз­нань» і «Бя­ро­за­вае». Спро­шча­ны про­пуск су­се­дзяў праз мя­жу не­каль­кі га­доў та­му да­зво­ліў наш Прэ­зі­дэнт. Спра­ва ў тым, што бе­ла­рус­кі лес для ўкра­ін­скіх па­меж­ных вё­сак блі­жэй­шы за ас­тат­нія. Не­ка­то­рым трэ­ба ўся­го толь­кі вый­сці за ага­ро­джу ўлас­на­га ўчаст­ка, каб апы­нуц­ца на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ле­тась, дзе­ля та­го, каб па­збі­раць чар­ні­цы, жу­ра­ві­ны і гры­бы ў на­шым ле­се, су­се­дзі пе­ра­сек­лі мя­жу больш за 83 ты­ся­чы ра­зоў.

Спро­шча­ны пе­ра­ход дзей­ні­чае, што на­зы­ва­ец­ца, «у се­зон»: сё­ле­та яго ме­жы бы­лі аба­зна­ча­ны як 1 лі­пе­ня і 10 жніў­ня. У гэ­ты час ад­бы­ва­ец­ца збор чар­ніц. Уво­сень вы­лу­ча­ец­ца асоб­ны пе­ры­яд на збор жу­ра­він. На па­меж­ныя пунк­ты про­пус­ку пе­ра­да­юц­ца спі­сы жы­ха­роў дзе­ся­ці бліз­кіх да мя­жы вё­сак. Ма­ю­чы на ру­ках ад­па­вед­ныя да­ку­мен­ты, вяс­коў­цы мо­гуць пе­ра­хо­дзіць мя­жу без ад­чу­валь­ных цяж­кас­цяў. Праў­да, адзі­ны да­зво­ле­ны для пе­ра­хо­ду транс­парт — ве­ла­сі­пед.

...Зна­ка­мі­ты са­вец­кі ўсю­ды­ход «ГАЗ-66» з ро­вам уз­ры­вае зям­лю, пе­ра­бі­ра­ец­ца це­раз гразь і лу­жы­ны. На звы­чай­ным аў­та­ма­бі­лі тра­піць у па­меж­ны лес на­ўрад ці атры­ма­ец­ца. Даж­джу тут не бы­ло не­каль­кі дзён, але ба­ло­та за­ста­ец­ца ба­ло­там на­ват без што­дзён­на­га пад­сіл­коў­ван­ня. Ле­са­во­ды ка­рыс­та­юц­ца або зга­да­ны­мі вы­шэй ма­шы­на­мі з вы­со­кай пра­ход­нас­цю, або лёг­кі­мі ма­та­цык­ла­мі. Ме­на­ві­та з-за ба­ло­та бе­ла­ру­сы да па­меж­на­га ле­су рэд­ка да­хо­дзяць. Ды і апош­няя бе­ла­рус­кая вёс­ка — Дзяр­жынск — зна­хо­дзіц­ца ад яго знач­на да­лей, чым укра­ін­скія.

— Гэ­ты край мае не­паў­тор­ную гіс­то­рыю, — рас­каз­вае ды­рэк­тар Па­лес­ка­га ляс­га­са Аляк­сей МА­РЫ­НІЧ, — той жа Дзяр­жынск стаў на­зы­вац­ца ме­на­ві­та так толь­кі ў трыц­ца­тыя га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Да гэ­та­га вёс­ка на­сі­ла наз­ву Ра­дзі­ві­ла­ві­чы, ду­маю, зда­га­дац­ца аб яе па­хо­джан­ні ня­цяж­ка. У ва­ко­лі­цах шмат гіс­та­рыч­ных пом­ні­каў і аб'­ек­таў спад­чы­ны. Не­ка­то­рыя апы­ну­лі­ся на тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны пас­ля вы­зна­чэн­ня мя­жы, як, на­прык­лад, сла­ву­ты 1300-га­до­вы дуб.

Та­кая ж гіс­то­рыя ад­бы­ла­ся і з мно­гі­мі жы­ха­ра­мі. Не­ка­то­рыя па­ле­шу­кі, якія за са­вец­кім ча­сам бы­лі за­пі­са­ныя бе­ла­ру­са­мі, у 90-я атры­ма­лі ўкра­ін­скія паш­пар­ты, і на­ад­ва­рот. Пры­выч­ныя для гэ­та­га краю шлю­бы па­між жы­ха­ра­мі су­сед­ніх вё­сак не­ўза­ба­ве па­ча­лі лі­чыц­ца «між­на­род­ны­мі». Мя­жа раз­дзя­лі­ла не толь­кі су­се­дзяў, але і ро­дзі­чаў: за­раз не­ка­то­рым дзе­цям да­во­дзіц­ца пра­хо­дзіць усе пра­цэ­ду­ры пе­ра­ся­чэн­ня мя­жы, каб тра­піць да баць­коў, жы­ву­чы ад іх у дзя­сят­ку кі­ла­мет­раў.

Лес у глу­хім ба­ло­це больш па­доб­ны да тай­гі: паў­сюль за­мест тра­вы рас­це шэ­ры мох, сос­ны тут пры­са­дзіс­тыя і ня­роў­ныя. Ле­са­во­ды жар­там на­зы­ва­юць іх «мач­та­вы­мі». Ме­лі­я­ра­цыя тут ні­ко­лі не пра­во­дзі­ла­ся, та­му зям­ля для сель­скай гас­па­дар­кі ма­ла­пры­дат­ная. А вось для збі­раль­ні­каў гры­боў і ягад гэ­та са­праўд­ны рай. Лю­дзі тут заў­сё­ды жы­лі ме­на­ві­та з ле­су.

У ся­рэ­дзі­не лі­пе­ня збі­раль­ні­каў ужо ма­ла: чар­ні­цы амаль ады­шлі. Ка­лі яшчэ ня­даў­на праз мя­жу што­дзень пра­хо­дзі­лі сот­ні ягад­ні­каў, то ў дзень рэй­ду іх бы­ло ўся­го двац­цаць тры. Мы су­стра­ка­ем на апош­ніх мет­рах бе­ла­рус­кай зям­лі жан­чы­ну, што ме­на­ві­та сён­ня вы­ра­шы­ла вы­брац­ца ў яга­ды.

Тац­ця­не Мі­хай­лаў­не КРАЎ­ЧЭ­НІ — 63, яна жы­ве ва ўкра­ін­скай вёс­цы Дроз­дынь і прый­шла ў бе­ла­рус­кі лес па чар­ні­цы.

— Амаль уся на­ша вёс­ка хо­дзіць па гры­бы і яга­ды ў Бе­ла­русь. Бо по­бач з на­мі та­ко­га шчод­ра­га ле­су ня­ма. Уся на­ша зда­бы­ча тут. Збі­раю яга­ды для ся­бе, бо сё­ле­та іх зу­сім ма­ла. Ле­тась бы­ло бо­лей, та­му і су­шы­ла, і пра­да­ва­ла. Для мно­гіх ад­на­вяс­коў­цаў збор ягад і гры­боў — га­лоў­ны за­ня­так ле­там. Біз­нес­ме­ны ез­дзяць па вёс­ках і на­бы­ва­юць са­бра­нае, та­му вя­лі­кія сем'і мо­гуць на гэ­тым за­ра­біць ня­дрэн­ныя гро­шы. Мая пен­сія ўся­го 1113 грыў­няў (пры­клад­на міль­ён бе­ла­рус­кіх руб­лёў па ця­пе­раш­нім кур­се. — Аўт.), лес са­праў­ды да­па­ма­гае пра­кар­міц­ца. Доб­ра, што ця­пер мож­на без цяж­кас­цяў ха­дзіць праз мя­жу, бо гэ­та мае мяс­ці­ны, якія я ве­даю з глы­бо­ка­га дзя­цін­ства. Хто я: бе­ла­рус­ка ці ўкра­ін­ка? Цяж­ка ска­заць: ма­ці бы­ла за­пі­са­ная бе­ла­рус­кай, я — ужо ўкра­ін­кай. Мы — на­ро­ды-бра­ты, і гэ­та га­лоў­нае.

Па­куль мы раз­маў­ля­ем з Тац­ця­най Мі­хай­лаў­най, ле­са­во­ды раз­гля­да­юць яе «зда­бы­чу». У пер­шую чар­гу іх ці­ка­віць, што і якім чы­нам збі­рае ча­ла­век. Ка­рыс­тац­ца пры­ста­са­ван­ня­мі на­кшталт так зва­ных «гра­бян­цоў» стро­га за­ба­ро­не­на. За па­ру­шэн­не пра­ві­лаў збор­шчы­каў па­збаў­ля­юць пра­ва на спро­шча­ны пе­ра­ход мя­жы, а за­ба­ро­не­ныя пры­ста­са­ван­ні ад­бі­ра­юць.

На зва­рот­ным шля­ху су­стра­ка­ем яшчэ ад­на­го «за­меж­на­га» гос­ця. 67-га­до­вы Ва­сіль Фё­да­ра­віч МА­РЫ­НІЧ вяр­та­ец­ца да­ха­ты (так­са­ма ў Дроз­дынь) з цэ­лым ко­шы­кам лі­сі­чак.

— Гэ­та на суп, — ка­мен­туе Ва­сіль Фё­да­ра­віч, — бу­дзе што з'ес­ці ве­ча­рам з жон­кай. Гры­боў за­раз ма­ла­ва­та. Пра­да­ваць не бу­ду, са­мо­му б ха­пі­ла. Доб­ра, што ця­пер пус­ка­юць праз мя­жу. Со­чаць за па­рад­кам піль­на. Бу­тэль­ку ад ва­ды, ба­чы­це, ня­су з са­бой, не вы­кі­даю, бо за смец­це ў ле­се штра­фу­юць.

Вяр­та­ем­ся з па­да­рож­жа ў кан­то­ру ляс­ніц­тва. Ле­са­во­ды дэ­ман­стру­юць «гра­бян­цы», ада­бра­ныя ў па­ру­шаль­ні­каў. З ця­гам ча­су вы­пад­каў з па­ру­шэн­ня­мі пры збо­ры дзі­ка­рос­лых ягад ста­но­віц­ца ўсё менш: укра­ін­цы вель­мі цэ­няць сваё пра­ва пе­ра­хо­ду праз мя­жу. Ра­ней та­кі пе­ра­ход звы­чай­на су­мя­шчаў­ся для іх з па­ру­шэн­нем за­ко­ну. Ха­пае, праў­да, і ін­шых праб­лем. Ле­са­во­ды скар­дзяц­ца на ня­вы­ха­ва­насць на­вед­ні­каў ле­су не­за­леж­на ад іх гра­ма­дзян­ства. На­ват у са­мым глу­хім кут­ку Па­лес­ся мож­на знай­сці смец­це, па­кі­ну­тае там збі­раль­ні­ка­мі ці прос­та ад­па­чы­валь­ні­ка­мі.

Маг­чы­ма, каб зра­зу­мець каш­тоў­насць ле­су, трэ­ба па­ба­чыць лю­дзей, для якіх ён не мес­ца ад­па­чын­ку — кар­мі­цель.

12345

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Мінск — Сто­лін­скі ра­ён — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.