Вы тут

Ма­ры мас­та­коў так­са­ма здзяйс­ня­юц­ца


У Жо­дзі­не ад­кры­лі мас­тац­кую га­ле­рэю

Яшчэ ў дзя­цін­стве я чуў ад баць­коў, як шмат у на­шым го­ра­дзе мас­та­коў, але ўжо та­ды мой да­пыт­лі­вы ро­зум спа­ра­дзіў пы­тан­не: «Дык а дзе іх па­ба­чыць, ка­лі іх так ба­га­та ў «аў­та­гра­дзе»?» Пы­тан­не ці­ка­ві­ла і са­міх твор­цаў, якія тры­ма­лі ў сва­іх ква­тэ­рах дзя­сят­кі кар­цін і даў­но ма­ры­лі пра асоб­нае па­мяш­кан­не для вы­стаў.

Па­ва­рот­ным у гэ­тай гіс­то­рыі для жо­дзін­скіх мас­та­коў стаў 2012‑ы, ка­лі мяс­цо­выя ўла­ды ад­вя­лі ў бу­дын­ку бы­лой праф­тэх­ву­чэль­ні за­лу пад мас­тац­кую га­ле­рэю, а на­па­чат­ку сё­лет­ня­га лі­пе­ня ў га­ле­рэі за­пра­ца­ва­ла пер­шая вы­ста­ва — «Жо­дзін­цы».

Мяс­цо­вы мас­так Сяр­гей Ці­га­раў пры­гад­вае, што пер­шыя змяс­тоў­ныя вы­стаў­кі ў Жо­дзі­не па­ча­лі пра­во­дзіць яшчэ ў 70‑х га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Мас­та­кам да­во­дзі­ла­ся пе­ра­бі­рац­ца з мес­ца на мес­ца. Свае тво­ры яны экс­па­на­ва­лі паў­сюль: і ў шко­лах, і ў Па­ла­цы куль­ту­ры, і ў біб­лі­я­тэ­цы, і ў тэх­ні­ку­ме…

— Мы вель­мі за­да­во­ле­ны тым, што ў нас на­рэш­це з'я­ві­ла­ся пра­стор­ная і свет­лая за­ла для пра­вя­дзен­ня вы­стаў. Спа­дзя­ю­ся, што га­ле­рэя не бу­дзе за­кры­ва­цца, а за­пра­цуе, як звы­чай­ныя вы­ста­вач­ныя за­лы, з ра­ні­цы да ве­ча­ра.

— Пер­шая экс­па­зі­цыя на­гад­вае не­чым мас­тац­кае асар­ці: уся­го па­тро­хі ад кож­на­га аў­та­ра.

— Так і ёсць. Кож­ны мас­так прэ­зен­туе па 2–3 пра­цы, каб па­зна­ё­міць гле­да­ча са сва­ёй твор­час­цю. Тут прад­стаў­ле­ны тво­ры раз­на­стай­ных аў­та­раў. Ся­род твор­цаў шмат чле­наў Бе­ла­рус­ка­га Са­ю­за мас­та­коў, вы­клад­чы­каў. На маю дум­ку, у нас скла­ла­ся да­во­лі моц­ная ка­ман­да.

Пры­сут­ні­чае ў экс­па­зі­цыі і не­каль­кі прац вя­до­ма­га жы­ва­піс­ца Аляк­сея Ма­рач­кі­на, які ў свой час пра­ца­ваў тут настаўнікам чар­чэн­ня ў ся­рэд­няй шко­ле № 4, ства­рыў мас­тац­кую сту­дыю і вы­га­да­ваў цэ­лую пле­я­ду та­ле­на­ві­тых мас­та­коў: Ула­дзі­мі­ра Глад­ке­ві­ча, Мі­ка­лая Шыш­ло­ва, Аляк­санд­ра Ксян­дзо­ва, Мі­ка­лая Анд­ру­ко­ві­ча…

— Ад­крыц­цё га­рад­скіх га­ле­рэй — рэч не­аб­ход­ная. Ра­ней іх ад­кры­лі ў Смі­ла­ві­чах, Ла­гой­ску, і, на­рэш­це, чар­га дай­шла да Жо­дзі­на, — ка­жа Аляк­сей Ма­рач­кін, які ся­род ін­шых па­лот­наў прад­ста­віў на вы­ста­ве парт­рэт Ба­гус­ла­ва Ра­дзі­ві­ла, за­сна­валь­ні­ка пер­ша­га па­се­лі­шча на мес­цы су­час­на­га го­ра­да. — На­са­мрэч зра­біць усё гэ­та трэ­ба бы­ло знач­на ра­ней. Вы ўя­ві­це, у свой час у Жо­дзі­не бы­ло больш чле­наў Са­ю­за мас­та­коў, чым у Ба­ры­са­ве. І гэ­та пры тым, што Ба­ры­саў знач­на пе­ра­ўзы­хо­дзіць гэ­ты го­рад па коль­кас­ці жы­ха­роў. Тут жы­лі на­са­мрэч уні­каль­ныя асо­бы: гіс­то­ры­кі Мі­хась Тка­чоў і Алесь Ка­ра­лёў, сяст­ра вы­дат­на­га гра­фі­ка 20–30‑х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя Ар­ка­дзя Аста­по­ві­ча, якая за­ха­ва­ла яго лі­таг­ра­фіч­ныя ліс­ты і пе­рад­ала ў му­зей. Мяр­кую, ня­бла­га бы­ло б зра­біць яго вы­ста­ву ў га­ле­рэі. Лі­таг­ра­фіч­ныя ра­бо­ты бу­дуць доб­ра гля­дзец­ца ў гэ­тай вы­ста­вач­най за­ле.

Зра­зу­ме­ла, ця­пер усе — і мас­та­кі, і ама­та­ры мас­тац­тва — ад­чу­ва­юць вя­лі­кую ра­дасць ад та­го, што іх ма­ры здзейс­ні­лі­ся. Але вель­мі не ха­це­ла­ся б, каб жо­дзін­ская га­ле­рэя аб­мя­жоў­ва­ла­ся лі­та­раль­на ад­ной экс­па­зі­цы­яй, а пра­ца­ва­ла не для пту­шач­кі ў спра­ва­зда­чы, а для гле­да­чоў і мас­та­коў. І пра гэ­та ду­маць і вы­ра­шаць пы­тан­ні трэ­ба ўжо сён­ня. Ве­рыць у па­зі­тыў­нае і вя­до­мы бе­ла­рус­кі мас­так Вік­тар Аль­шэў­скі:

— Лі­чу, што гэ­та вя­лі­кая па­дзея. Так, у Жо­дзі­не ня­ма ста­ра­даў­няй ар­хі­тэк­ту­ры, але ёсць шмат та­ле­на­ві­тых лю­дзей. І ства­рэн­не па­доб­ных га­ле­рэй свед­чыць пра тое, што ў на­шай куль­ту­ры ёсць бу­ду­чы­ня. Даў­но вя­до­ма, што вя­лі­кае мас­тац­тва па­чы­на­ец­ца з ма­лень­кіх га­ра­доў. Хо­чац­ца, каб га­ле­рэя раз­ві­ва­ла­ся і на­да­лей пры­ма­ла раз­на­стай­ныя вы­ста­вы прад­стаў­ні­коў усіх ві­даў мас­тац­тва.

32

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Zhodinonews.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».