Вы тут

На шалях сусветнага балансу


Што можа стаць яка­рам ста­бі­лі­за­цыі эка­но­мі­кі і шчы­том мі­ру на пла­не­це

Як вя­до­ма, 15–16 лі­пе­ня ў га­ра­дах Фар­та­ле­за і Бра­зі­ліа прай­шоў VІ са­міт БРІКС. Па яго вы­ні­ках бы­ла пры­ня­та Фар­та­лез­ская дэк­ла­ра­цыя, а так­са­ма пад­пі­са­ны ме­ма­ран­дум аб уза­е­ма­ра­зу­мен­ні і су­пра­цоў­ніц­тве па­між экс­парт­на-крэ­дыт­ны­мі агенц­тва­мі кра­ін БРІКС; па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не іна­ва­цый; да­га­вор аб ства­рэн­ні пу­ла ўмоў­ных ва­лют­ных рэ­зер­ваў кра­ін БРІКС; па­гад­нен­не аб ства­рэн­ні но­ва­га бан­ка раз­віц­ця БРІКС.Лі­да­ры кра­ін — удзель­ніц БРІКС — Ра­сіі, Кі­тая, Ін­дыі, Бра­зі­ліі і Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­кі — ад­зна­чы­лі вы­со­кі ўзро­вень ар­га­ні­за­цыі і па­спя­хо­васць ме­ра­пры­ем­ства. Асноў­ную ўва­гу прэ­сы пры­цяг­ну­ла па­зі­цыя прэ­зі­дэн­та Ра­сіі Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на, што і зра­зу­ме­ла, уліч­ва­ю­чы ця­пе­раш­нія праб­ле­мы кра­і­ны з За­ха­дам з‑за па­дзей ва Укра­і­не. Ула­дзі­мір Пу­цін ад­зна­чыў, што БРІКС — гэ­та са­мы вя­лі­кі ры­нак у све­це, яго су­куп­ны ва­ла­вы пра­дукт да­сяг­нуў 21 пра­цэн­та ад агуль­на­су­свет­на­га аб'­ёму. Банк раз­віц­ця і ва­лют­ны пул, якія ства­ра­юц­ца, з су­мар­ны­мі рэ­сур­са­мі ў 200 міль­яр­даў до­ла­раў за­клад­ва­юць асно­вы для ка­ар­ды­на­цыі мак­ра­эка­на­міч­най па­лі­ты­кі па­між кра­і­на­мі-ўдзель­ні­ца­мі. Прэ­зі­дэнт Ра­сіі так­са­ма за­явіў, што БРІКС мае ўжо больш за два дзя­сят­кі фар­ма­таў су­пра­цоў­ніц­тва — ад што­га­до­вых са­мі­таў да ра­бо­чых груп — па між­на­род­най ін­фар­ма­цый­най бяс­пе­цы, ахо­ве зда­роўя, сель­скай гас­па­дар­цы, на­ву­цы і тэх­ні­цы і мно­гіх ін­шых на­прам­ках. Важ­на і тое, што на Ра­сію, Бра­зі­лію, Ін­дыю, Кі­тай і Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скую Рэс­пуб­лі­ку ўжо пры­па­дае 11 пра­цэн­таў на­за­па­ша­ных ка­пі­та­лаў­кла­дан­няў і амаль 20 пра­цэн­таў су­свет­на­га ганд­лю. Ула­дзі­мір Пу­цін, ад­зна­чыў­шы, што кра­і­ны БРІКС ва­ло­да­юць уні­каль­най мі­не­раль­на-сы­ра­він­най ба­зай (ад 30 да 60 пра­цэн­таў су­свет­ных за­па­саў па роз­ных ві­дах рэ­сур­саў), за­клі­каў у якас­ці но­ва­га кі­рун­ку раз­гар­нуць уза­е­ма­дзе­ян­не ў гор­на­зда­бы­чы і пе­ра­пра­цоў­цы, ар­га­ні­за­ваць цэнтр пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў для ме­та­лур­гіч­ных га­лін кра­ін БРІКС.

На дру­гім мес­цы па сту­пе­ні ці­ка­вас­ці зна­хо­дзіў­ся стар­шы­ня КНР Сі Цзінь­пін як прад­стаў­нік са­май ма­гут­най эка­но­мі­кі БРІКС. На яго дум­ку, кра­і­ны БРІКС па­він­ны стаць яка­рам ста­бі­лі­за­цыі су­свет­най эка­но­мі­кі і шчы­том мі­ру на пла­не­це, увя­заць улас­нае раз­віц­цё з пра­цэ­са­мі мі­ру і ста­біль­нас­ці ва ўсім све­це, стаць аба­рон­ца­мі мі­ру і гла­баль­най бяс­пе­кі, а так­са­ма бу­даў­ні­ка­мі бяс­печ­на­га між­на­род­на­га па­рад­ку. А так­са­ма раз­гля­даць су­мес­ную ба­раць­бу з тэ­ра­рыз­мам і за­бес­пя­чэн­не кі­бер­бяс­пе­кі ў якас­ці важ­ных сфер су­пра­цоў­ніц­тва, вы­сту­піць за но­вую кан­цэп­цыю бяс­пе­кі і ра­зам аба­ра­ніць ця­пе­раш­нюю між­на­род­ную сіс­тэ­му бяс­пе­кі і су­пра­цоў­ніц­тва, вя­ду­чую ро­лю ў якой вы­кон­вае ААН.

Сур'­ёз­ная ці­ка­васць бы­ла ў су­свет­ных па­лі­ты­каў і да ро­лі Ін­дыі на пра­ве­дзе­ным са­мі­це ў су­вя­зі з тым, што яе прад­стаў­ляў но­вы прэм'­ер-мі­ністр — ня­даў­на абра­ны На­рэнд­ра Мо­дзі. Ён за­явіў, што кра­і­ны БРІКС па­він­ны вы­сту­піць ра­зам у мэ­тах аба­ро­ны мі­ру на ўсёй пла­не­це і ўдас­ка­на­лен­ня гла­баль­на­га кі­ра­ван­ня, са­дзей­ні­чаць рэ­фор­мам квот у Між­на­род­ным ва­лют­ным фон­дзе, рас­пра­цоў­цы па­рад­ку раз­віц­ця пас­ля 2015 го­да і ска­ра­чэн­ня бед­нас­ці.

Што ты­чыц­ца гас­па­ды­ні са­мі­ту, прэ­зі­дэн­та Бра­зі­ліі Дыл­мы Роў­сеф, то яна ад­зна­чы­ла, што кра­і­ны БРІКС па­він­ны гля­дзець у бу­ду­чы­ню, пра­ца­ваць над са­ма­ўма­ца­ван­нем і ра­біць ак­цэнт на згур­та­ва­нас­ці; уста­ля­ваць цес­ныя і тры­ва­лыя парт­нёр­скія ад­но­сі­ны, удас­ка­на­ліць гла­баль­нае кі­ра­ван­не, спры­яць муль­ты­па­ля­ры­за­цыі све­ту і дэ­ма­кра­ты­за­цыі між­на­род­ных ад­но­сін.

Прэ­зі­дэн­та ПАР ка­ле­гі па­він­ша­ва­лі з па­спя­хо­вай пе­ра­мо­гай на чар­го­вых прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах і з вы­со­кі­мі вы­ні­ка­мі яго пар­тыі (Аф­ры­кан­скі на­цы­я­наль­ны кан­грэс) на мяс­цо­вых і пар­ла­менц­кіх вы­ба­рах. Ён ад­зна­чыў, што кра­і­ны БРІКС ма­юць на­мер аб­мя­няц­ца з кра­і­на­мі, якія раз­ві­ва­юц­ца, во­пы­там у га­лі­не раз­віц­ця, су­мес­на вы­сту­паць за муль­ты­ла­тэ­ра­лізм, аказ­ваць пад­трым­ку Аф­ры­цы ў да­сяг­нен­ні мі­ру, бяс­пе­кі і раз­віц­ця, са­дзей­ні­чаць па­лі­тыч­на­му ўрэ­гу­ля­ван­ню га­ра­чых рэ­гі­я­наль­ных праб­лем.

Вя­до­ма, цэнт­раль­ны­мі тэ­ма­мі для аб­мер­ка­ван­ня ў су­свет­ных СМІ і ў па­лі­тыч­ных ко­лах ста­лі но­выя струк­ту­ры — пул умоў­ных ва­лют­ных рэ­зер­ваў кра­ін БРІКС і Но­вы банк раз­віц­ця БРІКС.Прак­тыч­на ад­ра­зу пай­шоў ка­мен­тар з бо­ку прад­стаў­ні­ка Дзярж­дэ­парт­амен­та ЗША Джэн Пса­кі, якая за­яві­ла, што Злу­ча­ным Шта­там па­куль ра­на тур­ба­вац­ца з‑за маг­чы­мых на­ступ­стваў ства­рэн­ня бан­ка БРІКС у су­вя­зі з тым, што аме­ры­кан­цам па­куль не зра­зу­ме­лы за­да­чы, мэ­ты і спо­са­бы кі­ра­ван­ня бан­кам. Але пад­ста­ва для хва­ля­ван­ня, вя­до­ма ж, ёсць. Як бы­ло ад­зна­ча­на і на са­мі­це, За­хад за­над­та доў­га пя­рэ­чыць ужо, зда­ва­ла­ся б, даў­но ўзгод­не­най рэ­фор­ме квот МВФ, у вы­ні­ку якой зна­чэн­не ў ар­га­ні­за­цыі кра­ін БРІКС па­він­на сур'­ёз­на па­вы­сіц­ца. У та­кой сі­ту­а­цыі но­вы банк БРІКС мо­жа вы­сту­піць аль­тэр­на­ты­вай як МВФ, так і Су­свет­на­га бан­ка, а аль­тэр­на­ты­вы та­ко­га ро­ду мо­гуць па­да­рваць уплыў За­ха­ду на гла­баль­най су­свет­най арэ­не, што мац­ней за ўсё мо­жа ўда­рыць па ЗША.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».