Вы тут

Уза­ем­ны ін­та­рэс


На­ша кра­і­на га­то­ва па­глыб­ляць су­пра­цоў­ніц­тва з Ха­ба­раў­скім кра­ем

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з гу­бер­на­та­рам Ха­ба­раў­ска­га краю Вя­ча­сла­вам Шпор­там, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што па ця­пе­раш­нім ча­се геа­гра­фіч­ная ад­лег­ласць — не пе­ра­шко­да для су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Ха­ба­раў­скім кра­ем; праў­да, сё­ле­та та­ва­ра­зва­рот зні­зіў­ся. «Але ўсё ў на­шых ру­ках — ча­су да­стат­ко­ва, каб да­сяг­нуць і пе­ра­сяг­нуць узро­вень мі­ну­ла­га го­да», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Я ду­маю, мы па­ста­ра­ем­ся і пры­мем пэў­ныя за­ха­ды ў гэ­тым на­прам­ку», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле яго слоў, Ха­ба­раў­скі край што­год ім­парт­уе пра­дук­цыі ў аб'­ёме ка­ля $1 млрд, а до­ля бе­ла­рус­кіх па­ста­вак скла­дае толь­кі ка­ля 1%, і гэ­та вель­мі ніз­кі па­каз­чык. «Ду­маю, што ў блі­жэй­шы час мы па­він­ны сур'­ёз­на за­няц­ца ана­лі­зам пра­цэ­саў, звя­за­ных з ганд­лем з Ха­ба­раў­скім кра­ем, і ўнес­ці свой да­стой­ны ўклад у раз­віц­цё гэ­та­га краю, у пе­ра­адо­лен­не на­ступ­стваў па­вод­кі мі­ну­ла­га го­да», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­пэў­ніў, што га­то­вы раз­гле­дзець лю­быя пра­па­но­вы і пы­тан­ні раз­віц­ця двух­ба­ко­вых су­вя­зяў. «Мы ве­да­ем маг­чы­мас­ці ад­но ад­на­го, у нас вя­лі­кая ці­ка­васць да вас, а ў вас — да нас, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — У нас уза­е­ма­да­паў­няль­ныя эка­но­мі­кі, а гэ­та ас­но­ва су­пра­цоў­ніц­тва».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.