Вы тут

Арміі ёсць на каго разлічваць


Парад, крапавыя берэты і пасланне для будучага пакалення. Што трэба ведаць пра курсантаў і сёлетніх выпускнікоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

1 Сярод выпускнікоў акадэміі — 18 залатых медалістаў, 12 з іх закончылі камандна-штабны факультэт. Усяго да выпуску было прадстаўлена 80 афіцэраў (з іх дзве дзяўчыны: лейтэнанты Наіда Сапарава і Аляксандра Быліна) і 553 курсанты, а таксама 276 выпускнікоў вайсковых факультэтаў грамадзянскіх навучальных устаноў. Дыпломы з адзнакай атрымалі 27 чалавек. Каля 100 афіцэраў скончылі камандна-штабны факультэт акадэміі.

2 Дыпломы сёлета атрымалі і замежныя вайскоўцы. Бадай, самым зорным курсантам з іх аказаўся венесуэлец Гомэс Арся Хуан Хасэ — слухач камандна-штабнога факультэта, які скончыў сваю альма-матар з залатым медалём і навечна ўпісаў сваё прозвішча ў гісторыю акадэміі.

3 У сваю чаргу, у армейскай ВНУ краіны сёлета завяршылі навучанне 15 магістрантаў дзённай формы навучання і 25 — завочнай. Афіцэрам прысвоены ступені магістра ваенных, тэхнічных, педагагічных і псіхалагічных навук. Лепшыя магістарскія дысертацыі належаць старшым лейтэнантам Святлане Голубевай, Дзмітрыю Рахоцкаму і падпалкоўніку Яўгену Дземічаву.

4 Дарэчы, больш за палову ўдзельнікаў парада, прысвечанага Дню Незалежнасці, складалі афіцэры і курсанты Ваеннай акадэміі. Агулам дзевяць парадных разлікаў! У форме салдат Вялікай Айчыннай вайны ўрачыстым маршам прайшлі курсанты агульнавайсковага факультэта. У склад зводнага аркестра Міністэрства абароны былі ўключаны 13 фанфарыстаў — курсанты авіяцыйнага факультэта.

5 На традыцыйным рэспубліканскім бале выпускнікоў акадэмію прадстаўлялі тры лейтэнанты: Яўген Шыт, Ілья Кудрын і Антон Ліплянін. Яўген — кандыдат у майстры спорту па ваенна-прыкладным шматбор'і, выдатнік вучобы, Антон стаў лаўрэатам конкурсу студэнцкіх работ, а Ілья не толькі атрымаў залаты медаль за навучанне, але і быў прэзідэнцкім стыпендыятам, капітанам зборнай акадэміі па баскетболе.

6 Права насіць крапавыя берэты, сімвалы мужнасці воіна, заслужылі 5 курсантаў з 37 навучэнцаў факультэта: лейтэнанты Дзмітрый Лошч, Ігар Чамякін, Дзмітрый Шыбут, Аляксандр Саўко і Мікалай Заяц.

7 Летась каля кантрольна-прапускнога пункта Ваеннай акадэміі ўстанавілі скульптуру «Выпускнік-лейтэнант» (аўтар — Алег Купрыянаў), якая падштурхнула выпускнікоў да новай традыцыі: закладваць каля помніка памятныя пліты з пасланнем да будучага пакалення. Першымі гэта зрабілі выпускнікі ў 2013 годзе. Закладка паслання сёлета адбылася ў чэрвені падчас урачыстага мітынгу.

23-16

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».