Вы тут

Пры­га­жосць эка­но­мі­кі


У аг­ра­кам­бі­на­це «Ждановічы» развіваецца і кветкавод­ства

У но­вай цяп­лі­цы «Ба­га­ты­ро­ва» на пло­шчы ў 2,2 гек­та­ра ўжо дру­гі год вы­рошч­ва­юць ру­жы па га­ланд­скай тэх­на­ло­гіі. За год пра­да­дзе­на бо­лей за 2 міль­ё­ны 300 ты­сяч кве­так. Ліч­ба, па­га­дзі­це­ся, ураж­лі­вае. Ха­ця гэ­та фак­тыч­на толь­кі па­ча­так. «Па­куль што мы вы­ву­ча­ем ры­нак, шу­ка­ем най­больш вы­гад­ны фар­мат зно­сін з ап­то­вым па­куп­ні­ком», — за­зна­чае на­чаль­нік пла­на­ва-эка­на­міч­най служ­бы кам­бі­на­та Та­ма­ра Іль­і­на.

1

Праў­да, нель­га не за­ўва­жыць, што вы­ву­ча­юць да­стат­ко­ва па­спя­хо­ва. Сён­ня ў гас­па­дар­цы пра­цуе пяць крам, якія зай­ма­юц­ца вы­ключ­на про­да­жам кве­так. Але гэ­та не зна­чыць, што жда­но­віц­кія квет­кі толь­кі там і рэа­лі­зу­юц­ца. Ёсць яшчэ мес­цы і на рын­ках Мін­ска. І ўво­гу­ле, да­га­во­ры на рэа­лі­за­цыю за­клю­ча­ны з 900 ар­га­ні­за­цы­я­мі. Ад­груз­ка што­дня скла­дае ад 7 да 17 ты­сяч кве­так. Зра­зу­ме­ла, што рэ­кор­ды па про­да­жы вы­па­да­юць на свя­ты — най­перш на 8 са­ка­ві­ка і 1 ве­рас­ня. Да­рэ­чы, кошт ад­ной квет­кі ў за­леж­нас­ці ад даў­жы­ні сцяб­лін­кі ва­га­ец­ца ад 8 да 15 ты­сяч руб­лёў.

Са­праўд­нае ру­жо­вае ка­ра­леў­ства ў цяп­лі­цы «Ба­га­ты­ро­ва» за­хап­ляе. Між ін­шым, ёсць на­ват адзін гатунак без ка­лю­чак. Жда­но­віц­кія квет­ка­во­ды жар­ту­юць: з та­кіх кве­так трэ­ба скла­даць бу­ке­ты муж­чы­нам, якія пра­ві­ні­лі­ся. І ка­лі жон­ка ці прос­та ка­ха­ная за­ду­мае шпур­нуць квет­ка­мі ў твар, то, па­вер­це, абы­дзе­це­ся без на­ступ­стваў. І наз­ва ў гэ­та­га сор­ту — «Аква». А ка­лі сур'­ёз­на, то ка­люч­кі асаб­лі­ва пры­му­ша­юць квет­ка­во­даў (іх у цяп­лі­цы пра­цуе 18) быць уваж­лі­вы­мі да мер бяс­пе­кі. Ха­ця ўво­гу­ле, свед­чаць руп­лі­ві­цы, кож­ная з ка­то­рых улю­бё­ная ў квет­кі, ру­жо­вая гас­па­дар­ка — не­звы­чай­нае мес­ца пра­цы. І ко­ле­ры, і па­хі на­гад­ва­юць, што ты зна­хо­дзіш­ся ў па­ло­не пры­га­жос­ці.

— До­ма ўжо, ві­даць, не да кве­так? — пы­та­ем­ся ў стар­ша­га май­стра На­тал­лі Мі­ра­но­віч.

2

Але па­мы­ля­ем­ся. Аг­ра­ном па аду­ка­цыі, яна лі­чыць квет­ка­вод­ства сва­ім га­лоў­ным пры­зван­нем. До­ма ў га­рад­ской ква­тэ­ры На­тал­лі Ана­толь­еў­ны — бо­лей за 50 га­тун­каў роз­ных кве­так. У хат­няй аран­жа­рэі ёсць фі­ку­сы трох ві­даў, дра­цэ­ны — ча­ты­рох, асаб­лі­ва шмат фі­я­лак. А яшчэ квет­ка­вод пры­зна­ец­ца, што бо­лей за ўсё на све­це лю­біць па­ля­выя ва­сіль­кі. І вель­мі шка­дуе, што іх не вы­рошч­ва­юць у аран­жа­рэ­ях.

На фо­не ін­шых зда­быт­каў «ру­жо­вая пра­мыс­ло­васць» аг­ра­кам­бі­на­та «Жда­но­ві­чы» вы­гля­дае, зра­зу­ме­ла, да­во­лі сціп­ла. Але ж гэ­та толь­кі па­ча­так, на­быц­цё пер­ша­га сур'­ёз­на­га во­пы­ту, пер­шыя, так бы мо­віць, уко­лы... У шмат­век­тар­най гас­па­дар­цы на зям­лі па­блі­зу го­ра­да па­він­ны быць улі­ча­ны ўсе па­трэ­бы вя­лі­ка­га ме­га­по­лі­са. Ды і спра­цоў­вае ў ар­га­ні­за­та­раў сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці па­чуц­цё па­тры­я­тыз­му: а на­вош­та, маў­ляў, нам на рын­ку на­бы­ваць за­меж­ныя квет­кі? Яны ж і па якас­ці са­сту­па­юць, бо пас­ля та­го, як іх зрэ­жуць з кус­та, на шмат паз­ней трап­ля­юць да па­куп­ні­ка, чым ай­чын­ныя пры­га­жу­ні. Ды і каш­ту­юць да­ра­жэй у два-тры і на­ват бо­лей ра­зоў... Не­су­мнен­на, і доб­рую якасць, і ніз­кі кошт — усё гэ­та з ча­сам за­ўва­жыць са­мы шы­ро­кі па­куп­нік. А зна­чыць, на­пе­ра­дзе жда­но­віц­кіх квет­ка­во­даў ча­ка­юць толь­кі пос­пе­хі.

Сяр­гей Шыч­ко,
На­тал­ля Асмо­ла (фота)

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.