Вы тут

Пра вай­ну — з пер­шых вус­наў


Да­ве­даў­шы­ся пра наз­ву кон­кур­су, я за­ду­ма­ла­ся... Якія мы? Але, тро­хі па­раз­ва­жаў­шы, ска­жу з упэў­не­нас­цю: бяс­спрэч­на, мы — роз­ныя. У кож­на­га свае гус­ты, по­гля­ды, ін­та­рэ­сы. Та­му, знай­шоў­шы ад­на­дум­цаў, бы­ло б ра­зум­на аб'­яд­нац­ца з імі. Сён­ня я ха­це­ла б рас­ка­заць пра та­кую гру­пу сяб­роў, дзя­ку­ю­чы якой я знай­шла ся­бе.

...Быў звы­чай­ны школь­ны дзень. На ад­ным з пе­ра­пын­каў да нас у клас зай­шла школь­ны пе­да­гог-ар­га­ні­за­тар і зра­бі­ла для ўсіх аб'­яву: «Пас­ля ўро­каў ва­лан­цё­ры едуць на­вед­ваць ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны». Мне гэ­та па­да­ло­ся ці­ка­вым. Не­ка­то­рыя хлоп­цы з май­го кла­са, ужо не пер­шы год ва­лан­цё­ры, рас­каз­ва­лі пра свой до­свед, і я цвёр­да вы­ра­шы­ла: па­еду! Ужо на на­ступ­ным пе­ра­пын­ку бег­ла да пе­да­го­га-ар­га­ні­за­та­ра з пы­тан­ня­мі: «А мож­на і мне? А ка­лі ме­на­ві­та?». Так, ра­ней я не ўдзель­ні­ча­ла ў та­кіх ак­цы­ях, але мя­не ўсё роў­на пры­ня­лі да ся­бе ў ка­ман­ду! З не­цярп­лі­вас­цю ча­ка­ла за­кан­чэн­ня за­ня­ткаў, якія (як заў­сё­ды бы­вае, ка­лі ча­ка­еш ча­гось­ці) цяг­ну­лі­ся за­над­та доў­га.

...Ве­тэ­ран жыў у су­сед­няй вё­сач­цы, та­му да яго вы­ра­шы­лі да­бі­рац­ца на ве­ла­сі­пе­дах. Зу­сім хут­ка ўжо бы­лі на мес­цы. Знай­шлі па­трэб­ны нам дом, на­зва­лі­ся, спы­та­лі, ці мож­на зай­сці ў двор. Нас за­пра­сі­лі. Пас­ля ня­доў­гіх тлу­ма­чэн­няў, для ча­го мы тут, вы­свет­лі­ла­ся, што пра­цы нам зу­сім не за­ста­ло­ся... Дзе­ці і ўну­кі дзя­ду­лі ўсё зра­бі­лі. Але мы ўсё роў­на «рва­лі­ся ў бой», ха­це­лі хоць чымсь­ці да­па­маг­чы. «Ну? — спы­та­е­це вы. — І што ж да­лей?». А по­тым мы па­пра­сі­лі дзя­ду­лю рас­ка­заць нам пра вай­ну. Так, усе мы ба­чы­лі філь­мы і чу­лі апо­ве­ды пра яе, але, па­вер­це, чуць з пер­шых вус­наў — зу­сім ін­шая спра­ва. Яго сло­вы на­га­да­лі мне ўспа­мі­ны ма­ёй ба­бу­лі пра свай­го баць­ку, Яка­ва Фё­да­ра­ві­ча Бел­бу­ха­ва. Гэ­та мой пра­дзед. Ён быў вя­до­мым май­страм, ра­біў бёр­ды. Гэ­та пры­ста­са­ван­ні для та­го, каб ткаць. Ка­лі па­ча­ла­ся Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на, ён пай­шоў на фронт. Як яму там ва­я­ва­ла­ся, ён рас­каз­ваць не лю­біў. Ды і па­жыць яму доў­га не да­вя­ло­ся. Ён удзель­ні­чаў у вы­зва­лен­ні Ра­га­чо­ва, быў цяж­ка па­ра­не­ны. Вяр­нуў­шы­ся да­до­му, 20 мая 1945 го­да па­мёр ад ран. Па­ха­ва­ны ў па­сёл­ку Утуль­нае, не­да­лё­ка ад га­рад­ско­га па­сёл­ка Ува­ра­ві­чы.

Я вель­мі шка­дую, што не зма­гу па­га­ва­рыць са сва­ім пра­дзе­дам. Маг­чы­ма, ён рас­ка­заў бы мне пра тыя ча­сы, пра свае подз­ві­гі на вай­не. Ня­хай мой пра­дзед не стаў зна­ка­мі­тым, але ён моц­ны ча­ла­век... Я ні­ко­лі яго не ба­чы­ла, але пас­ля гу­тар­кі з ба­бу­ляй у мя­не склаў­ся пэў­ны воб­раз.

Ве­тэ­ра­наў ужо за­ста­ло­ся зу­сім ня­шмат. На­ша па­ка­лен­не мо­ла­дзі — апош­няе, якое мо­жа знай­сці не толь­кі проз­ві­шчы ў кні­гах, пры­све­ча­ных вай­не.

...Гэ­ту па­езд­ку я бу­ду па­мя­таць заў­сё­ды. І хоць ва­лан­цёр­ства, мо­жа, і не ста­не спра­вай уся­го май­го жыц­ця, мне яно вель­мі спа­да­ба­ла­ся. Бо яно ву­чыць да­бру, па­ва­зе, мі­ла­сэр­нас­ці, сяб­роў­ству і ін­шым шмат­лі­кім ста­ноў­чым якас­цям, якія так не­аб­ход­ны ча­ла­ве­ку ў жыц­ці. Сё­ле­та мы свят­ку­ем 70-год­дзе вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, і мы бу­дзем він­ша­ваць на­шых ве­тэ­ра­наў!

Юлія Дзят­ла­ва,
ву­ча­ні­ца 9 кла­са
Ка­му­на­раў­скай СШ
Бу­да-Ка­ша­лёў­ска­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

Ін­та­рэ­сы 15-га­до­вай Юліі са­мыя раз­на­стай­ныя. Яна зай­ма­ец­ца ў му­зыч­най шко­ле, удзель­ні­чае ў ра­ён­ных алім­пі­я­дах па роз­ных прад­ме­тах. У чы­тан­ні ад­дае пе­ра­ва­гу рус­кай кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры. Яшчэ ў дзяў­чы­ны, па яе пры­знан­ні, шмат сяб­роў, з які­мі яна пра­во­дзіць свой воль­ны час.

— Са сва­ім да­лей­шым жыц­цё­вым шля­хам я яшчэ не вы­зна­чы­ла­ся, та­му кон­курс га­зе­ты пры­цяг­нуў маю ўва­гу. Заў­сё­ды ці­ка­ва па­спра­ба­ваць ся­бе ў чымсь­ці но­вым, — рас­па­вя­ла пра ся­бе аў­та­рка. — Шчы­ра ка­жу­чы, гэ­тая «про­ба пя­ра» для мя­не не пер­шая, я пі­са­ла ар­ты­ку­лы ў школь­ную што­ме­сяч­ную га­зе­ту «Наш шанс».

«Па сак­рэ­це» Юлія ўсё ж ска­за­ла нам, што ў бу­ду­чы­ні па­дум­вае ву­чыц­ца на юры­дыч­ным фа­куль­тэ­це.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».