Вы тут

Ён па­мя­ці вы­ток, наш го­нар і сум­лен­не...


«А ўсё-та­кі мы жы­вём», — та­кія сло­вы вы­се­ча­ны на пом­ні­ку на­ша­му зна­ка­мі­та­му зем­ля­ку, ву­чо­на­му-гіс­то­ры­ку, края­знаў­цу, пе­да­го­гу Ге­на­дзю Аляк­санд­ра­ві­чу Ка­ха­ноў­ска­му.

Ге­надзь Ка­ха­ноў­скі на­ра­дзіў­ся 8 сту­дзе­ня 1936 го­да ў вес­цы Да­ма­шы ка­ля Ма­ла­дзеч­на. Юнац­кія га­ды пра­вёў у Маск­ве, дзе ўзна­ча­ліў бе­ла­рус­кае сту­дэнц­кае зям­ляц­тва. Па за­кан­чэн­ні ву­чо­бы вяр­нуў­ся ў Ма­ла­дзеч­на, дзе пра­ца­ваў у шко­лах №1 і №3.

На­тал­ля Су­хі­на бы­ла ад­ной з яго пер­шых ву­ча­ніц. Ка­лі Ге­надзь Ка­ха­ноў­скі прый­шоў пра­ца­ваць у ма­ла­дзе­чан­скую гім­на­зію № 3 на­стаў­ні­кам гіс­то­рыі, ён стаў клас­ным кі­раў­ні­ком ад­на­го з 9-х кла­саў, дзе і ву­чы­ла­ся На­тал­ля. Жан­чы­на згад­вае, што яго ўро­кі заў­сё­ды пра­хо­дзі­лі ве­се­ла і ці­ка­ва, бы­лі не­звы­чай­ны­мі і за­па­мі­наль­ны­мі. Пас­ля вы­ву­чэн­ня асноў­най тэ­мы рас­каз­ваў вуч­ням пра род­ны край і го­рад. Ён так шмат ве­даў, што мог знай­сці ад­каз на лю­бое пы­тан­не!

Ге­надзь Ка­ха­ноў­скі ста­яў ля вы­то­каў ства­рэн­ня Мінск­ага аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея. Тут ён прай­шоў шлях ад на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка да ды­рэк­та­ра. Ме­на­ві­та ён знай­шоў у кры­ні­цах да­ту пер­ша­га згад­ван­ня пра Ма­ла­дзеч­на. Дзя­ку­ю­чы яму ў му­зей тра­пі­ла шмат каш­тоў­ных экс­па­на­таў: 15 ста­ра­дру­каў, уні­яц­кі служ­боў­нік 1740 го­да вы­дан­ня, «Во­піс на ка­рысць Хоў­хлаў­скай царк­вы», зроб­ле­ны кня­зем Ста­ні­сла­вам Кіш­кам, ру­ка­пі­сы і ўспа­мі­ны бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, драў­ля­ныя скульп­ту­ры Апа­лі­на­рыя Пуп­ко, кні­гі Ада­ма Стан­ке­ві­ча, скрып­ка Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га, слуц­кі по­яс і ін­шыя.

Ад­нак за ство­ра­ную ў му­зеі экс­па­зі­цыю яго аб­ві­на­ва­ці­лі ў на­цы­я­на­ліз­ме. У 1969 го­дзе атэс­та­цый­ная ка­мі­сія пры­зна­ла пра­цу ма­ла­до­га гіс­то­ры­ка шкод­най для ка­му­ніс­тыч­на­га вы­ха­ван­ня са­вец­кіх лю­дзей. Зволь­не­на­га Ка­ха­ноў­ска­га ад­на­ві­лі на пра­цы толь­кі дзя­ку­ю­чы за­ступ­ніц­тву Мак­сі­ма Тан­ка і Ян­кі Бры­ля, але на­пад­кі на ву­чо­на­га не спы­ня­лі­ся.

У 1989 го­дзе ён удзель­ні­чаў у за­сна­ван­ні Бе­ла­рус­ка­га края­знаў­ча­га та­ва­рыст­ва і стаў яго пер­шым стар­шы­нёй. У 1992 го­дзе аба­ра­ніў пер­шую ў Бе­ла­ру­сі док­тар­скую ды­сер­та­цыю па кры­ні­цаз­наў­стве ма­тэ­ры­яль­най і ду­хоў­най куль­ту­ры на­ша­га на­ро­да. На­пі­саў і вы­даў шэ­раг кніг па фальк­ла­рыс­ты­цы і ар­хеа­ло­гіі, да­сле­да­ван­ні, пры­све­ча­ныя Яў­ста­фію Тыш­ке­ві­чу, Ада­му Кір­ко­ру, Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чу.

Бы­лая ды­рэк­тар­ка кніж­най кра­мы «Спад­чы­на» Лю­боў Іва­наў­на Кар­по­віч сцвяр­джае, што кні­гі Ка­ха­ноў­ска­га заў­сё­ды рас­куп­лі­ва­лі­ся хут­ка.

— Ён аба­вяз­ко­ва на­бы­ваў кож­нае сваё вы­дан­не і да­рыў мне на па­мяць. Так я са­бра­ла цэ­лую ка­лек­цыю яго прац, якую за­хоў­ваю да гэ­та­га ча­су, і вель­мі га­на­ру­ся тым, што я зна­ё­мая з та­кім вя­лі­кім Ча­ла­ве­кам, — ка­жа Лю­боў Іва­наў­на.

Па­мяць пра сла­ву­та­га зем­ля­ка жы­ве ў на­шых сэр­цах. Ге­надзь Аляк­санд­ра­віч Ка­ха­ноў­скі пра­ца­ваў усё жыц­цё на ка­рысць сва­ёй Ра­дзі­мы і атрым­лі­ваў ад гэ­та­га за­да­валь­нен­не. Як ка­заў вя­лі­кі Кан­фу­цый: «Знай­дзі са­бе спра­ву па ду­шы, і та­ды та­бе ні дня не прый­дзец­ца пра­ца­ваць». Я ма­ру аб тым, каб так­са­ма знай­сці сваё мес­ца ў жыц­ці і сва­ёй пра­цай пры­но­сіць ра­дасць і са­бе, і лю­дзям.

Ксе­нія Ра­гель,
ву­ча­ні­ца 10 кла­са
гім­на­зіі №6 г. Ма­ла­дзеч­на.

Пра аў­та­ра

Ксе­нія за­хап­ля­ец­ца жур­на­ліс­ты­кай. Раз­ві­вац­ца ў гэ­тым кі­рун­ку дзяў­чы­не да­па­ма­гае кі­раў­нік гурт­ка «Шко­ла жур­на­ліс­ты­кі» Ма­ла­дзе­чан­ска­га цэнт­ра твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі «Ма­ла­дзік» На­тал­ля Вік­та­раў­на Шуль­жыц­кая. Так­са­ма з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю ўдзель­ні­чае Ксе­нія ў ма­ла­дзёж­ным пра­ек­це Ма­ла­дзе­чан­ска­га тэ­ле­ба­чан­ня «Pro.Mo».

— Маё жыц­цё яр­кае і на­сы­ча­нае. Я люб­лю па­да­рож­ні­чаць і ад­кры­ваць для ся­бе но­выя ма­ляў­ні­чыя мяс­ці­ны, — га­во­рыць пра ся­бе 16-га­до­вая аў­та­рка. — А сэнс жыц­ця ба­чу ў са­ма­раз­віц­ці і па­знан­ні свай­го ўнут­ра­на­га «Я». Яшчэ я вель­мі люб­лю жы­вёл, за­хап­ля­ю­ся фа­та­гра­фі­яй і зай­ма­ю­ся ва­лан­цёр­ствам.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.