Вы тут

БА­ТЭ кро­чыць да­лей


Бе­ла­рус­кі клуб прай­шоў у трэ­ці ква­лі­фі­ка­цый­ны этап Лі­гі чэм­пі­ё­наў за кошт го­ла, за­бі­та­га на вы­ез­дзе

Пас­ля хат­няй ну­ля­вой ні­чы­ёй з ал­бан­скім «Скен­дэр­беў» гуль­ня ў ад­каз для БА­ТЭ з вя­лі­кай ве­ра­год­нас­цю ста­на­ві­ла­ся вы­пра­ба­ван­нем. Праў­да, бе­ла­рус­кі клуб і ра­ней лю­біў па­нер­ва­ваць сва­іх заў­зя­та­раў, па­кі­да­ю­чы вы­зна­чэн­не пе­ра­мож­цы на гас­ця­вую для ся­бе су­стрэ­чу. Але ця­пер у боль­шас­ці фа­на­таў не бы­ло ні­я­кай упэў­не­нас­ці ў па­зі­тыў­ным вы­ні­ку — над­та ня­сме­ла вы­гля­даў БА­ТЭ ў пер­шым раў­ндзе су­праць­ста­ян­ня ў Ба­ры­са­ве.

Для ал­бан­скіх фа­на­таў вы­нік так­са­ма стаў сюр­пры­зам. Мно­гія на­ват ка­за­лі пра тое, што з бе­ла­ру­са­мі «Скен­дэр­беў» пра­вёў леп­шую гуль­ню ў сва­ёй гіс­то­рыі, і абя­ца­лі ша­лё­ную пад­трым­ку сва­ім лю­бім­цам у Кор­чы.

У дру­гой гуль­ні га­лоў­ны трэ­нер ба­ры­саў­чан Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч па­кі­нуў на лаў­цы за­па­сных ад­ну з га­лоў­ных удар­ных сіл БА­ТЭ — Сяр­гея Крыў­ца. Ві­да­воч­на, раз­лік ра­біў­ся на тое, што ка­лі сі­ту­а­цыя ста­не зу­сім кры­тыч­най, на по­ле з'я­віц­ца гэ­ты крэ­а­тыў­ны хаў­бек.

Тым не менш пер­шы­мі мяч з сет­кі да­ста­лі гас­па­да­ры по­ля. На 29‑й хві­лі­не Мак­сім Ва­ладзь­ко ад са­май лі­ніі ва­рот на­ве­сіў мяч у штраф­ную, дзе пер­шым на мя­чы апы­нуў­ся да­лё­ка не са­мы вы­со­кі аба­рон­ца ба­ры­саў­чан Ан­ры Ха­гуш. Ра­сій­скі ле­гі­я­нер не па­мы­ліў­ся і га­ла­вой пра­біў пад са­мую пе­ра­кла­дзі­ну — 0:1.

БА­ТЭ ад па­чат­ку мат­ча не змян­шаў ціск на ва­ро­ты «Скен­дэр­беў», і гэ­та да­ва­ла плён. Ал­бан­цы не ры­зы­ка­ва­лі ўсі­мі сі­ла­мі іс­ці на­пе­рад і па­кі­да­лі шмат пра­сто­ры для фан­та­зіі бе­ла­рус­кім фут­ба­ліс­там. Пер­шы тайм скон­чыў­ся з пе­ра­ва­гай БА­ТЭ як па гуль­ні, так і на таб­ло.

У дру­гой па­ло­ве ал­бан­цы ўзвін­ці­лі тэмп гуль­ні, ра­зу­ме­ю­чы, што для пра­хо­ду да­лей ім трэ­ба ад­зна­чыц­ца як мі­ні­мум двой­чы. БА­ТЭ па­чаў вы­бу­доў­ваць ма­сі­ра­ва­ную аба­ро­ну ка­ля сва­іх ва­рот. Пер­шыя хві­лі­ны гэ­та атрым­лі­ва­ла­ся ня­дрэн­на, да га­ля­вых сі­ту­а­цый у «Скен­дэр­беў» спра­ва не да­хо­дзі­ла. Але ўсе кар­ты ба­ры­саў­ча­нам змя­ша­ла па­мыл­ка ўлас­на­га гал­кі­пе­ра — Сяр­гея Чэр­ні­ка. Хар­ват Мар­ка Ра­даш рэа­лі­за­ваў штраф­ны ўдар, мет­раў з трыц­ца­ці пра­біў­шы па ва­ро­тах БА­ТЭ. Зда­ва­ла­ся б, Чэр­нік па­ві­нен за­бі­раць да­во­лі прос­ты мяч, але мяч па-здрад­ніц­ку вы­ска­чыў з рук у ба­ры­саў­ска­га гал­кі­пе­ра і ад­ско­чыў у ва­ро­ты.

Ас­тат­нія амаль паў­га­дзі­ны гуль­ні пра­хо­дзі­лі пад дык­тоў­ку гас­па­да­роў. БА­ТЭ на­мерт­ва за­сеў у аба­ро­не, не да­ючы ал­бан­цам раз­вяр­нуц­ца. Пры гэ­тым бе­ла­ру­сы на­ват не ра­бі­лі спроб контр­ата­ка­ваць. «Скен­дэр­беў» мог на­валь­вац­ца на ва­ро­ты бе­ла­ру­саў у поў­ным скла­дзе. Пер­шая ж контр­ата­ка БА­ТЭ ўжо ў да­баў­ле­ныя да асноў­на­га ча­су хві­лі­ны скон­чы­ла­ся вы­ха­дам «два ў ад­на­го». Але Ві­таль Ра­дзі­во­наў спа­чат­ку да­зво­ліў да­гнаць ся­бе аба­рон­цу «Скен­дэр­беў», а по­тым па­мы­ліў­ся з за­вяр­шаль­най пе­ра­да­чай. БА­ТЭ не без уда­чы за­ха­ваў свае ва­ро­ты «су­хі­мі» і да­вёў спра­ву да вы­ні­ко­вай ні­чы­ёй.

У на­ступ­ным раў­ндзе бе­ла­рус­ка­му клу­бу бу­дзе су­праць­ста­яць вен­гер­скі «Дэ­брэ­цэн», які па су­ме дзвюх су­стрэч пе­рай­граў паў­ноч­на­ір­ланд­скі «Кліф­тан­віль». БА­ТЭ і «Дэ­брэ­цэн» ужо су­стра­ка­лі­ся ў ад­бо­рач­ным тур­ні­ры Лі­гі чэм­пі­ё­наў 2012/13. Та­ды ба­ры­саў­ча­не до­ма згу­ля­лі ў ні­чыю 1:1, а ў гас­цях пе­ра­маг­лі з лі­кам 2:0.

Сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад гуль­ні з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» па­дзя­ліў­ся ка­мен­та­тар БДТРК Ула­дзі­слаў ТА­ТУР:

— За­раз усе вель­мі скеп­тыч­на вы­каз­ва­юц­ца на­конт гуль­ні «БА­ТЭ» ў гэ­тым се­зо­не, але я гэ­та­га скеп­ты­цыз­му не па­дзя­ляю. Та­кія эмо­цыі — вы­нік за­вы­ша­ных ча­кан­няў. Трэ­ба ра­зу­мець, што ка­ман­да не мо­жа ўвесь час пад­трым­лі­ваць вель­мі вы­со­кі ўзро­вень гуль­ні. БА­ТЭ шмат га­доў быў ге­ге­мо­нам у ай­чын­ным фут­бо­ле і да­сяг­нуў мно­га­га на еў­ра­а­рэ­не. Ця­пер част­ко­ва аб­на­віў­ся склад ка­ман­ды, пад­цяг­ва­юц­ца ма­ла­дыя фут­ба­ліс­ты. Пры гэ­тым ба­ры­саў­ча­не ідуць на дру­гім мес­цы ў чэм­пі­я­на­це кра­і­ны і сён­ня зна­хо­дзяц­ца ўся­го ў ад­ным кро­ку ад гру­па­во­га эта­пу Лі­гі Еў­ро­пы. Што яшчэ трэ­ба заў­зя­та­рам? Ка­лі ка­заць ме­на­ві­та пра матч са «Скен­дэр­беў», то, я ду­маю, трэ­нер ра­біў усё пра­віль­на — гу­ляў па лі­ку. Без­умоў­на, не абы­шло­ся без шан­ца­ван­ня, але гэ­та не­ад'­ем­ны склад­нік фут­бо­ла. Ду­маю, ней­кія вы­ні­кі па перс­пек­ты­вах БА­ТЭ ў се­зо­не вар­та бу­дзе ра­біць пас­ля су­стрэч з «Дэ­брэ­цэ­нам» і мін­скім «Ды­на­ма».

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Ура­жан­ні бе­ла­рус­кіх і ал­бан­скіх заў­зя­та­раў пас­ля гуль­ні:

AVANK, by.trіbuna.com:

— Пры­ем­на ўсве­дам­ляць, што склад БА­ТЭ пры яго ма­ла­до­сці амаль цал­кам бе­ла­рус­кі. Мі­на­юць га­ды і па­ка­лен­ні гуль­цоў, а свай­му кур­су чэм­пі­ён не змя­няе. І ка­лі пад гэ­тым ра­кур­сам гля­дзіш на та­кія мат­чы, то ўзгад­ва­еш, што і ра­ней бы­ло не менш «ва­лі­доль­на». Ёсць упэў­не­насць, што на пы­тан­не ў ва­ро­тах у Ба­ры­са­ве зной­дуць ад­каз.

Yanus, forum.pressball.by:

— Вя­до­ма, па­шан­ца­ва­ла. «Скен­дэр­беў» лёг­ка мог прай­сці да­лей… Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што гал­кі­пер усё ж та­кі су­па­ко­іц­ца, і венг­раў прой­дзем. А там ужо і гру­пу ў еў­ра­куб­ку га­ран­ту­ем.

Ну, а тым, хто кры­чыць «гань­ба», ма­гу на­га­даць, як усе ра­да­ва­лі­ся, ка­лі БА­ТЭ пер­шы раз вый­шаў у гру­пу. Та­ды, вя­до­ма, прай­сці бы­ло скла­да­ней, але паў­та­рыць гэ­та­га па­куль не змог ні­во­дзін бе­ла­рус­кі клуб. І ў мя­не вя­лі­кія су­мнен­ні, што сё­ле­та нех­та з ас­тат­ніх змо­жа прай­сці ква­лі­фі­ка­цыю і ада­брац­ца ў гру­пу Лі­гі Еў­ро­пы.

Florіnd Kamberі, facebook.com:

— Дзве гуль­ні, і абедз­ве скла­лі­ся ня­ўда­ла для «Скен­дэр­беў». Трэ­ба ска­заць, што і БА­ТЭ ні­чо­га не па­ка­заў, зна­ч­на боль­ша­га мы ча­ка­лі ад гэ­тай ка­ман­ды. Усё ад­но, на­ша ка­ман­да за­слу­гоў­вае па­дзя­кі за та­кую ад­да­ную гуль­ню.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».