Вы тут

Гар­ма­ніч­насць па-бе­ла­рус­ку


У 80‑га­до­вы юбі­лей Ге­надзь Гар­бук збі­ра­ец­ца пра­спя­ваць пра жыц­цё

Сён­ня на­род­ны ар­тыст На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Ян­кі Ку­па­лы Ге­надзь Гар­бук ад­зна­чае дзень на­ро­дзі­наў. Ле­та, тэ­ат­раль­нае за­ціш­ша… Не, сваё свя­та ар­тыст збі­ра­ец­ца па­дзя­ліць з пры­хіль­ні­ка­мі: у ве­рас­ні, ужо на па­чат­ку но­ва­га се­зо­на, Ге­надзь Мі­хай­ла­віч за­про­сіць на твор­чую ве­ча­ры­ну «Пес­ні май­го жыц­ця», дзе па­ўста­не… спе­ва­ком. За­про­сіць у тэ­атр, у якім ён пра­цуе ўжо больш за 50 га­доў.

2Тэ­атр — гэ­та яго лёс. І яго лёс — ме­на­ві­та гэ­ты тэ­атр: бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны (Ко­ла­саў­скі ў Ві­цеб­ску, дзе па­чы­наў, і Ку­па­лаў­скі). Інакш не ска­жаш, ка­лі па­гля­дзеў без­ліч спек­так­ляў з яго ўдзе­лам, дзе кож­ны раз бы­ла на­го­да раз­ва­жаць пра тое, што ёсць наш ча­ла­век, на на­шай зям­лі, якой на до­лю вы­па­ла на­ша гіс­то­рыя. І кож­ным ра­зам у гэ­тых спек­так­лях Ге­надзь Гар­бук быў та­кім сва­ім і па­зна­валь­ным, што за ро­ля­мі — праз пер­са­на­жаў — так ці інакш па­ўста­ва­ла Бе­ла­русь. Прос­тая (як зда­ец­ца). За­ду­мен­ная (мо як­раз таму, што ўнут­ры — вір ду­мак). Стры­ма­ная (ці гэ­та на­са­мрэч ідзе ад спа­кой­най пры­ро­ды?). Па­воль­ная (але ж не­здар­ма ў гэ­тым сло­ве ёсць част­ка «во­лі»!). Раз­важ­лі­вая (праз су­куп­ную муд­расць па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў). Чул­лі­вая (як жа мы — ды без да­бры­ні і асаб­лі­вай сар­дэч­нас­ці?). Ку­па­лаў­скі тэ­атр і ак­цёр Гар­бук прос­та вель­мі су­па­лі — у ча­се і па сэн­се. Для яго заў­сё­ды важ­ны сэнс ро­лі. Для яго важ­на, каб гэ­ты сэнс трап­ляў у цэль — у ча­ла­ве­ка, уз­ні­ма­ю­чы яго ад дроб­на­га і ча­со­ва­га да вы­со­ка­га і веч­на­га. Ён гэ­та ра­біў у сва­іх ро­лях на­ват та­ды, ка­лі ге­роі, зда­ва­ла­ся б, усё ра­бі­лі на­ад­ва­рот. Але ге­роі та­кія, якія мы, лю­дзі ад­сюль. І Ге­надзь Гар­бук гэ­та ілюст­ра­ваў. Пра тое, ча­му та­кі Ва­сіль Дзят­лік з «Лю­дзей на ба­ло­це», усе раз­ва­жа­лі яшчэ ў шко­ле. Але ад­на спра­ва — па­га­ва­рыць. Ін­шая — ка­лі са сцэ­ны та­бе пра­ілюст­ру­юць. Пры­чым так, як быц­цам гэ­та жыц­цё і ёсць, а не гуль­ня ак­цё­ра. Вось хоць бы ўзга­даць ад­ну з ня­даў­ніх ро­ляў у кі­но — дзе­да Та­ла­ша, па­вод­ле ко­ла­саў­скай «Дрыг­вы». Гэ­та ж аб­са­лют­на наш дзед — да­гэ­туль у вёс­ках па­доб­ных дзя­ду­ляў па­ба­чыць мож­на. І не­здар­ма для Ге­на­дзя Гар­бу­ка гэ­тая ро­ля бы­ла над­звы­чай важ­най, ён вель­мі ха­цеў яе сыг­раць: ге­рой, яко­га ён ве­дае, ра­зу­мее, ад­чу­вае і лю­біць.

3Мо­жа, у тым і сак­рэт та­го, што ў асо­бе Ге­на­дзя Мі­хай­ла­ві­ча гля­дач ба­чыць бе­ла­ру­са, дзе б ён ні жыў — у го­ра­дзе ці ў вёс­цы, якім бы ён ні быў — се­ля­ні­нам ці шлях­ці­цам, аль­бо су­час­ным га­ра­джа­ні­нам. Пры­род­ная ар­га­ніч­насць у спа­лу­чэн­ні з доб­рай тэ­ат­раль­най аду­ка­цы­яй на­ра­дзі­лі та­лент ад­чу­ван­ня сут­нас­ці. І ўмен­не яе да­нес­ці. А ву­чыц­ца гэ­та­му ён па­чаў ра­на — яшчэ са школь­най са­ма­дзей­нас­ці на род­най Ву­шач­чы­не. По­тым у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­ат­раль­на-мас­тац­кім ін­сты­ту­це, дзе яго на­стаў­ні­кам быў Дзміт­рый Ар­лоў. Але яго на­стаў­ні­кам быў і тэ­атр, са­мо мас­тац­тва, якое не пры­мае пад­ма­ну і ўвесь час па­тра­буе са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня. Ге­надзь Мі­хай­ла­віч пры­няў і гэ­тую ўмо­ву твор­ча­га доў­га­жы­хар­ства: не цу­раў­ся спек­так­ляў су­час­ных, экс­пе­ры­мен­таль­ных. І ўвесь час шу­каў для ся­бе кры­ні­цы энер­гіі: ці то ў са­мой ак­тыў­най пра­цы, ці ў са­бе са­мім (не­здар­ма ж уз­нік­ла за­хап­лен­не ёгай).

Яго ро­лі не пе­ра­лі­чыць. У тэ­ат­ры імя Ян­кі Ку­па­лы ён па­спя­хо­ва пра­ца­ваў з роз­ны­мі рэ­жы­сё­ра­мі — вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны ак­цёр, ка­лі па­гля­дзець па спек­так­лях, якія ідуць ця­пер. Па пра­цах у кі­но на­огул вя­до­мы на ўвесь бы­лы Са­юз — вар­та ўз­га­даць ро­лю Анд­рэя Хо­да­са ў ка­ме­дыі «Бе­лыя ро­сы» ці ва­ен­ную дра­му «Знак бя­ды» (за вы­ка­нан­не ро­лі Пет­ра­ка парт­рэт Ге­на­дзя Гар­бу­ка з'я­віў­ся ў Лон­дан­скім му­зеі кі­на­мас­тац­тва). Уз­на­га­род і ад­знак ба­га­та: Дзяр­жаў­ная прэ­мія СССР (за пра­цу ў філь­ме «Лю­дзі на ба­ло­це»), ме­даль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, прэ­мія «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», прэ­мія Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за тэ­ат­раль­ных дзея­чаў «Хрус­таль­ная Паў­лін­ка» і ін­шыя. Але га­лоў­нае зван­не Ге­на­дзя Гар­бу­ка — на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі. Па сут­нас­ці — наш!

У дзень юбі­лею лю­бі­ма­му ар­тыс­ту су­пра­цоў­ні­кі га­зе­ты і чы­та­чы зы­чаць но­вай ці­ка­вай пра­цы, у якой ха­це­ла­ся б з на­мі раз­маў­ляць.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі Ге­на­дзя Гар­бу­ка з 80-год­дзем.

«Уні­каль­ны мас­тац­кі та­лент і вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм зра­бі­лі Вас ад­ным з вы­дат­ных май­строў бе­ла­рус­кай сцэ­ны, чые ро­лі кра­на­юць сэр­цы гле­да­чоў жыц­цё­вай праў­дай, ува­саб­лен­нем леп­шых рыс на­род­на­га ха­рак­та­ру і псі­ха­ла­гіч­най глы­бі­нёй, з'яў­ля­юц­ца ўзо­рам для ма­ла­дых тэ­ат­раль­ных дзея­чаў», — га­во­рыц­ца ў він­ша­ван­ні.

Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, воб­ра­зы, ство­ра­ныя Ге­на­дзем Гар­бу­кам у спек­так­лях па­вод­ле тво­раў роз­ных аў­та­раў, ста­лі не­ацэн­ным укла­дам у скарб­ні­цу на­цы­я­наль­ных куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, ду­хоў­на вы­ха­ва­лі не ад­но па­ка­лен­не гра­ма­дзян кра­і­ны.

Прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.