Вы тут

Па­сту­каць па дрэ­ве


Пе­ра­жыў­шы цяж­кі пра­цэс аб­наў­лен­ня, дрэ­ва­ап­ра­цоў­чая га­лі­на пры­рас­тае і дае ад­чу­валь­ную ад­да­чу

Кан­цэрн «Бел­лес­па­пе­рап­рам» — у ней­кім сэн­се пер­ша­пра­хо­дзец мін­на­га по­ля пад наз­вай «ма­дэр­ні­за­цыя». У апош­ні час га­лі­но­выя на­ві­ны на­гад­ва­лі звод­кі з фрон­ту. Пе­ры­я­дыч­на экс­пер­ты аб­мяр­коў­ва­лі слуш­нае пы­тан­не «На­вош­та трэ­ба бы­ло тра­ціць не­ма­лыя дзяр­жаў­ныя гро­шы?» Со­чыць за зме­на­мі так­са­ма кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Дня­мі ён зноў гу­та­рыў аб ма­дэр­ні­за­цыі га­лі­ны з прэм'­ер-мі­ніст­рам: Прэ­зі­дэн­та не­па­ко­іць эфект ад укла­дан­няў у аб­наў­лен­не прад­пры­ем­стваў. І сён­ня дрэ­ва­ап­ра­цоў­ка мо­жа за­явіць аб пэў­ных пос­пе­хах і перс­пек­ты­вах.

Да­хо­дзі­ла да ма­дэр­ні­за­цыі… ма­дэр­ні­за­цыі

2

Дрэ­ва­ап­ра­цоў­ка ў апош­нія ме­ся­цы не раз трап­ля­ла «пад раз­да­чу». Ака­за­ла­ся, што прад­пры­ем­ствы не­ад­ноль­ка­ва спраў­ля­юц­ца з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі. Скла­да­ныя і маш­таб­ныя пра­ек­ты за­па­тра­ба­ва­лі ад кі­раў­ні­коў на мес­цах за­над­та шмат сіл, ве­даў і во­пы­ту. Уся­го ма­дэр­ні­за­цыя дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі за­па­тра­ба­ва­ла ка­ля ад­на­го міль­яр­да еў­ра (крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы пад га­ран­тыю ўра­да і бюд­жэт­ныя срод­кі на па­га­шэн­не пра­цэн­таў па ім). Але хут­кай ад­да­чы не атры­ма­ла­ся. Эка­на­міс­ты, пас­ля ўзбу­джэн­ня кры­мі­наль­ных спраў, на­ват па­га­вор­ва­лі аб сіс­тэм­ным кры­зі­се га­лі­ны…

Толь­кі ня­даў­на «ба­я­выя дзе­ян­ні» на ма­дэр­ні­за­цый­ным фрон­це сціх­лі. Кры­тыч­ны пункт быў прой­дзе­ны. Дзе-ні­дзе бы­ла вы­пу­шча­на пер­шая пра­дук­цыя, а з ёй з'я­ві­ла­ся ўпэў­не­насць, што гро­шы бы­лі вы­дат­ка­ва­ны не дар­ма.

За­вяр­шы­ла­ся аб­наў­лен­не прад­пры­ем­ства «Іва­цэ­вічд­рэў». Ця­пер там атрым­лі­ва­юць ня­дрэн­ную вы­руч­ку ад рэа­лі­за­цыі драў­ня­наст­руж­ка­вых і ла­мі­на­ва­ных пліт і доб­ры па мяс­цо­вых мер­ках за­ро­бак.

«Ба­ры­саў­дрэ­ву» гро­шы бы­лі вы­дзе­ле­ны, ка­лі на прад­пры­ем­стве яшчэ не бы­ло біз­нес-пла­на. Та­му гэ­ты фі­нан­са­вы да­ку­мент скла­даў­ся пяць ра­зоў. У вы­ні­ку гро­шай спат­рэ­бі­ла­ся не 40 міль­ё­наў еў­ра, а амаль 110. Сён­ня ў Ба­ры­са­ве ўжо рэа­лі­за­ва­ны не­ка­то­рыя пра­ек­ты, у пры­ват­нас­ці, на­ла­джа­на вы­твор­часць пліт МДФ, уста­ля­ва­ны два кат­лы на мяс­цо­вых ві­дах па­лі­ва, якія ўжо да­лі маг­чы­масць сэ­ка­но­міць з па­чат­ку го­да больш за 3,5 міль­яр­да руб­лёў.

На ААТ «Ма­гі­лёў­дрэў» бы­лі ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю аў­та­ма­тыч­ная лі­нія па рас­пі­лоў­цы драў­ні­ны, лі­нія сар­та­ван­ня ле­са­ма­тэ­ры­я­лаў, су­шыль­ны комп­лекс, лі­ніі па вы­пус­ку кле­е­на­га бру­са і мэб­ле­ва­га шчы­та, мэб­ле­вая вы­твор­часць, а так­са­ма ін­шыя аб'­ек­ты, на­прык­лад, ка­цель­ня. Но­вае аб­ста­ля­ван­не ўжо да­зва­ляе прад­пры­ем­ству пра­ца­ваць бяс­страт­на. Вы­твор­чыя лі­ніі па­сту­по­ва вы­хо­дзяць на пра­ект­ную ма­гут­насць.

Ма­зыр­скі дрэ­ва­ап­ра­цоў­чы кам­бі­нат пра­вя­ра­ю­чыя кры­ты­ка­ва­лі за тое, што пры рас­пра­цоў­цы біз­нес-пла­на дрэн­на бы­ла вы­ву­ча­на тэх­на­ло­гія но­вай вы­твор­час­ці. Сён­ня там ужо на­ла­джа­ны вы­пуск пі­ла­ма­тэ­ры­я­лаў і атры­ма­на пер­шая пар­тыя іза­ля­цый­ных драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт.

Да­во­лі за­блы­та­най ака­за­ла­ся гіс­то­рыя ма­дэр­ні­за­цыі ААТ «Рэ­чы­цад­рэў», якая па­ча­ла­ся ў 2007 го­дзе і пра­цяг­ва­ец­ца да гэ­та­га ча­су. Там змя­ні­ла­ся сем пра­ект­ных ар­га­ні­за­цый і дзе­сяць бу­даў­ні­чых пад­рад­чы­каў. Ня­даў­на на за­вод­зе драў­ня­наст­руж­ка­вых пліт вы­пус­ці­лі пер­шую пра­дук­цыю, за­вер­ша­на ма­дэр­ні­за­цыя фа­нер­на­га за­во­да і мэб­ле­вай фаб­ры­кі. Па­этап­на бу­дуць уво­дзіц­ца ў экс­плу­а­та­цыю лі­нія па ім­прэг­на­ван­ні і цэх сін­тэ­тыч­ных смол.

Дзве за­да­чы вы­ра­ша­ны па­куль на «Го­мель­дрэ­ве»: уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю цэх ле­са­пі­ла­ван­ня і но­вая ка­цель­ня. На чар­зе зда­ча га­лоў­на­га аб'­ек­та — вы­твор­часці драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт (МДФ/ХДФ).

4

Цяж­кая сі­ту­а­цыя на ААТ «Фан­ДАК». Аб­наў­лен­не най­ста­рэй­ша­му прад­пры­ем­ству пры­нес­ла мност­ва кло­па­таў: па­ста­ян­на ла­ма­ец­ца мі­ні-ЦЭЦ (на ра­монт якой тра­цяц­ца не­ма­лыя гро­шы), но­вае аб­ста­ля­ван­не для ма­дэр­ні­за­цыі фа­нер­на­га за­во­да да­вя­ло­ся да­за­ку­паць за ўлас­ныя срод­кі, лі­нія сар­та­ван­ня круг­ла­га ле­су не пра­цуе, па­коль­кі ўста­ноў­ле­на на знач­най ад­лег­лас­ці ад асноў­най вы­твор­час­ці. Да ўся­го ін­ша­га да­во­дзіц­ца, пра­бач­це за таў­та­ло­гію, ма­дэр­ні­за­ваць ня­даў­на ма­дэр­ні­за­ва­нае: стра­ціў­шы над­зею да­вес­ці да ро­зу­му лі­нію кі­тай­ска­га вы­твор­цы XY-Group, кі­раў­ніц­тва аб­вяс­ці­ла кон­курс «на ажыц­цяў­лен­не ма­ды­фі­ка­цыі іс­ну­ю­чай лі­ніі па вы­твор­час­ці тон­кіх драў­ня­наст­руж­ка­вых пліт».

Ня­прос­та ўзво­дзі­ла­ся прад­пры­ем­ства па вы­твор­час­ці драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт (МДФ/ХДФ) ма­гут­нас­цю 140 ты­сяч ку­ба­мет­раў за год на ААТ «Ві­цеб­скдрэў» і ана­ла­гіч­нае, ма­гут­нас­цю больш за 200 ты­сяч «ку­боў», на «Мас­тоў­дрэ­ве» (за­пуск за­пла­на­ва­ны на лю­ты 2015 го­да).

Ма­дэр­ні­за­цыя за­кра­ну­ла і ін­шыя прад­пры­ем­ствы. На­прык­лад, Свет­ла­гор­скі цэ­лю­лоз­на-кар­дон­ны кам­бі­нат бу­дуе за­вод па вы­твор­час­ці суль­фат­най бе­ле­най цэ­лю­ло­зы, фі­лі­ял Доб­руш­ская па­пя­ро­вая фаб­ры­ка «Ге­рой пра­цы» ААТ «Кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Бе­ла­рус­кія шпа­ле­ры» на­ладж­вае вы­твор­часць ме­ла­ва­ных і не­ме­ла­ва­ных ві­даў кар­до­ну, а За­вод га­зет­най па­пе­ры ства­рае су­час­ную вы­твор­часць па вы­пус­ку па­пе­ры-асно­вы для дэ­ка­ра­тыў­ных аб­лі­цо­вач­ных ма­тэ­ры­я­лаў. Пра­ца­ваць по-но­ва­му прый­шло­ся і ме­бель­шчы­кам.

Пра­гно­зы і магчымасці

«Ка­заць пра агуль­ную ад­да­чу ад но­вых і ма­дэр­ні­за­ва­ных прад­пры­ем­стваў га­лі­ны мы змо­жам толь­кі пас­ля іх вы­ха­ду на пра­ект­ныя ма­гут­нас­ці, — ад­зна­чае пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні кан­цэр­на «Бел­лес­па­пе­рап­рам» Дзміт­рый Лі­зу­ра.

Прэ­зі­ды­у­мам Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі за­цвер­джа­ны гра­фік уво­ду аб'­ек­таў на бя­гу­чы і бу­ду­чы га­ды. Кан­цэрн упэў­не­ны, што прад­пры­ем­ствы ўкла­дуц­ца ў тэр­мі­ны пры ўмо­ве рыт­міч­на­га фі­нан­са­ван­ня ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў бан­ка­мі, а так­са­ма якас­на­га і свое­ча­со­ва­га вы­ка­нан­ня ра­бот бу­даў­ні­чы­мі і пра­ект­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі.

Но­выя тэх­на­ло­гіі да­зва­ля­юць без­ад­ход­на (а зна­чыць — эка­ном­на) вы­ка­рыс­тоў­ваць сы­ра­ві­ну (ка­ля 50 пра­цэн­таў гэ­та ніз­ка­га­тун­ко­вая, дроб­на­та­вар­ная драў­ні­на, якая па­ды­хо­дзіць для вы­твор­час­ці пліт­най пра­дук­цыі). Ста­лі ў вя­лі­кіх аб'­ёмах вы­ка­рыс­тоў­вац­ца і ад­хо­ды вы­твор­час­ці. На­прык­лад, прак­тыч­на ўсё пі­ла­він­не, якое атрым­лі­ва­ец­ца пры ле­са­пі­ла­ван­ні, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для вы­пус­ку па­ліў­ных бры­ке­таў і драў­ня­ных гра­нул (пе­лет). Па­трэ­ба прад­пры­ем­стваў кан­цэр­на ў драў­ні­не бу­дзе рас­ці. Сё­ле­та пла­ну­ец­ца пе­ра­пра­ца­ваць 4 міль­ё­ны ку­боў, у на­ступ­ным — 6,3 міль­ё­на, а да 2017 го­да мо­жа спат­рэ­біц­ца амаль 8 міль­ё­наў ку­боў.

Праг­на­зу­ец­ца, што аб'­ёмы пра­дук­цыі дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі да 2017 го­да па­вя­лі­чац­ца ў 2,5 ра­за! Вы­пуск драў­ня­наст­руж­ка­вых пліт да­сяг­не 620 ты­сяч ку­ба­мет­раў за год, драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт — 610 ты­сяч, фа­не­ры — 280 ты­сяч, ла­мі­на­ва­ных пад­ло­га­вых па­крыц­цяў — больш за 15 міль­ё­наў квад­рат­ных мет­раў, іза­ля­цый­ных драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт — 230 ты­сяч ку­боў. Больш бу­дзе вы­раб­ля­ц­ца і мэб­лі.

Гор­кі во­пыт на перс­пек­ты­ву

Ма­дэр­ні­за­цыя пра­ду­гледж­вае не толь­кі ўста­ноў­ку но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня, але і но­выя прын­цы­пы гас­па­да­ран­ня, па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі ра­бот­ні­каў. Пра­ца па ўказ­цы, без па­пя­рэд­няй ацэн­кі прад­пры­ем­ства, яго па­тэн­цы­я­лу, без на­леж­най ін­жы­ні­рын­га­вай пад­рых­тоў­кі, да­сле­да­ван­няў ёміс­тас­ці рын­каў, маг­чы­мас­цяў па збы­це пра­дук­цыі, ак­цэнт на ра­шэн­не ім­гнен­ных, а не комп­лекс­ных за­дач пры­во­дзі­лі да та­го, што біз­нес-пла­ны пе­ра­піс­ва­лі­ся не­каль­кі ра­зоў, уве­дзе­ныя лі­ніі не за­гру­жа­лі­ся на сто пра­цэн­таў, ра­бот­ні­кам не ха­па­ла ча­су, ве­даў і на­вы­каў, каб за­сво­іць пра­гра­мы кі­ра­ван­ня вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным аб­ста­ля­ван­нем. З гэ­ты­мі і ін­шы­мі праб­ле­ма­мі ка­лек­ты­вы спраў­ля­лі­ся апе­ра­тыў­на, з вя­лі­кай на­пру­гай сіл і нер­ваў.

«Пер­шыя скла­да­нас­ці паў­ста­лі на эта­пе вы­ра­шэн­ня фі­нан­са­вых пы­тан­няў, пра­ект­ных ра­бот. На вы­ра­шэн­не гэ­тых праб­лем спат­рэ­бі­ла­ся не­каль­кі га­доў. Ад­чу­ва­ла­ся ад­сут­насць спе­цы­я­лі­за­ва­ных пра­ект­ных і бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый, — уз­гад­вае Дзміт­рый Лі­зу­ра. — Бы­лі праб­ле­мы, звя­за­ныя з не­дас­ка­на­лым ме­недж­мен­там, не­га­тоў­нас­цю мно­гіх кі­раў­ні­коў і спе­цы­я­ліс­таў да рэа­лі­за­цыі та­кіх маш­таб­ных за­дач. Дзесь­ці лю­дзі прос­та не­доб­ра­сум­лен­на ста­ві­лі­ся да спра­вы».

Сён­ня прад­пры­ем­ствы імк­нуц­ца за­ма­ца­вац­ца на но­вых рын­ках, на­прык­лад, у ся­рэд­не­азі­яц­кіх кра­і­нах. Лі­та­раль­на ня­даў­на бы­лі пад­пі­са­ны кант­рак­ты на па­стаў­ку ту­ды драў­ня­наст­руж­ка­вых і драў­ня­на­ва­лак­ніс­тых пліт. Па­ча­ты экс­парт у Тур­цыю шы­ро­ка­фар­мат­най ла­мі­на­ва­най фа­не­ры вы­твор­час­ці ААТ «Мас­тоў­дрэў».

Асэн­са­ван­не прой­дзе­на­га за апош­нія га­ды, во­пыт аб­наў­лен­ня і хут­кай пе­ра­бу­до­вы ме­недж­мен­ту на но­вы лад ста­нуць ня­дрэн­най пад­мо­гай у бу­ду­чых спра­вах: у дзяр­жаў­ных пла­нах — ма­дэр­ні­за­цыя льно­вы­твор­час­ці і тэкс­тыль­най пра­мыс­ло­вас­ці.

Свят­ла­на ДЗЯ­ВЯТ­КА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.