Вы тут

Пер­шы бе­ла­рус­кі, пер­шы пра­цоў­ны...


Камандзіры, рабочыя, ме­лі­я­ра­цый­ныя та­ва­рыст­вы — кавалеры ордэна Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР

Пра тое, што ў са­вец­кія га­ды на­ша рэс­пуб­лі­ка ме­ла ўлас­ную дзяр­жаў­ную ўзна­га­ро­ду, якой амаль цэ­лае дзе­ся­ці­год­дзе ад­зна­ча­ла сва­іх гра­ма­дзян, срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ўспа­мі­на­юць не час­та. Сён­ня на ста­рон­ках га­зе­ты мы зноў па­спра­бу­ем пры­пад­няць за­сло­ну та­ям­ні­час­ці над пер­шым і са­праў­ды ўні­каль­ным зна­кам ад­зна­кі бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы — ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР. Іс­на­ван­не ўзна­га­род­най сіс­тэ­мы ў тым або ін­шым вы­гля­дзе ўлас­ці­ва прак­тыч­на ўсім дзяр­жа­вам. Ад­люст­роў­ва­ю­чы, за­хоў­ва­ю­чы і пад­трым­лі­ва­ю­чы леп­шыя ве­ка­выя тра­ды­цыі на­цыі, ор­дэ­ны і ме­да­лі, на­раў­не з Дзяр­жаў­ным гер­бам і Дзяр­жаў­ным сця­гам, з'яў­ля­юц­ца важ­ным па­лі­тыч­ным і на­цы­я­наль­ным сім­ва­лам. У су­вя­зі з гэ­тым зу­сім за­ка­на­мер­най з'я­ві­ла­ся ўва­га кі­раў­ніц­тва БССР да пы­тан­ня аб улас­най уз­на­га­ро­дзе прак­тыч­на з пер­шых жа га­доў іс­на­ван­ня рэс­пуб­лі­кі. Вы­ра­шы­лі, што пер­шы знак уз­на­га­род БССР бу­дзе пра­цоў­ным.

На­ра­джэн­не ор­дэ­на

2У лю­тым 1924 го­да Прэ­зі­ды­ум ЦВК БССР аб­вяс­ціў кон­курс на леп­шы пра­ект Дзяр­жаў­на­га гер­ба. Ад­на­ча­со­ва з гэ­тым у вы­шэй­шым ор­га­не дзяр­жаў­най ула­ды за­ду­ма­лі­ся і аб ства­рэн­ні пер­шай рэс­пуб­лі­кан­скай уз­на­га­ро­ды.

Рас­пра­цоў­ку эс­кі­за да­ве­ры­лі мас­та­ку Ге­на­дзю Зму­дзін­ска­му. Ён быў не толь­кі май­страм пэнд­зля, які атры­маў аду­ка­цыю ў ака­дэ­міі мас­тац­тваў па кла­се ба­таль­на­га жы­ва­пі­су, але і храб­рым, уме­лым афі­цэ­рам. У га­ды Пер­шай су­свет­най Ге­надзь Яў­ге­на­віч, як і мно­гія яго ад­на­год­кі, апы­нуў­ся на гер­ман­скім фрон­це, дзе ка­ман­да­ваў ро­тай і за пра­яў­ле­ную доб­лесць атры­маў ча­ты­ры ўзна­га­ро­ды. Пас­ля рэ­ва­лю­цыі Зму­дзін­скі доб­ра­ах­вот­на ўсту­піў у Чыр­во­ную Ар­мію. Ба­таль­ён пад яго кі­раў­ніц­твам аба­ра­няў Пет­ра­град і пры­маў удзел у са­вец­ка-поль­скай вай­не 1920 го­да. За ба­я­выя за­слу­гі ВЦВК РСФСР уз­на­га­ро­дзіў яго за­ла­тым га­дзін­ні­кам. У да­лей­шым па ста­не зда­роўя Ге­надзь Яў­ге­на­віч не змог пра­цяг­нуць служ­бу і пры­ехаў у Мінск. Пра­ца­ваў мас­та­ком у рэ­дак­цы­ях га­зет і ў вы­да­вец­тве.

25 лі­пе­ня 1924 го­да рас­пра­ца­ва­ны ім пра­ект ор­дэ­на быў пры­ня­ты на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма ЦВК рэс­пуб­лі­кі. Ма­лю­нак і апі­сан­не да яго за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён. Ка­ля­ро­вая гра­фіч­ная вы­ява ор­дэн­ска­га зна­ка свед­чыць не толь­кі пра без­да­кор­ны густ і вы­со­кае май­стэр­ства аў­та­ра, але і пра ве­дан­не ім гіс­то­рыі свай­го краю, ра­зу­мен­не важ­нас­ці вы­ка­ры­стан­ня ў та­кой уз­на­га­ро­дзе ха­рак­тэр­най для кра­і­ны сім­во­лі­кі. Апош­няя, па за­ду­ме мас­та­ка, па­він­на бы­ла ад­люст­роў­ваць най­больш рас­паў­сю­джа­ныя ў рэс­пуб­лі­цы сфе­ры пра­цы: фаб­рыч­ная, за­вод­ская і сель­ска­гас­па­дар­чая, а так­са­ма пра­ца ле­са­во­даў. Асно­ву ор­дэн­ска­га зна­ка склаў тра­ды­цый­ны для бе­ла­рус­ка­га рэ­гі­ё­на ге­раль­дыч­ны шчыт у вы­гля­дзе кар­ту­ша чыр­во­на­га ко­ле­ру.

Пас­ля за­цвяр­джэн­ня эс­кі­за мас­так пры­клаў ня­ма­ла энер­гіі для ўва­саб­лен­ня свай­го «дзе­ці­шча» ў ме­тал. Па­коль­кі ў Мін­ску не­аб­ход­ных тэх­на­ло­гій не бы­ло, ад­лі­ваць спец­за­каз прый­шло­ся ў Маск­ве. Уся­го бы­ло вы­ра­ша­на вы­ра­біць 300 эк­зэмп­ля­раў ор­дэ­на.

Пра­цоў­ным уз­на­га­родж­ва­ец­ца ор­дэ­нам

312 каст­рыч­ні­ка 1924 го­да дру­ка­ва­ны ор­ган ЦВК БССР га­зе­та «Са­вец­кая Бе­ла­русь» апуб­лі­ка­ва­ла па­ла­жэн­не аб но­вай уз­на­га­ро­дзе. У па­ла­жэн­ні га­ва­ры­ла­ся, што ор­дэн пры­су­джа­ец­ца ўсім гра­ма­дзя­нам БССР, якія пра­яві­лі асаб­лі­вую са­ма­ад­да­насць, іні­цы­я­ты­ву і пра­ца­ві­тасць у вы­ра­шэн­ні гас­па­дар­чых за­дач у воб­лас­ці па­ляп­шэн­ня пра­мыс­ло­вас­ці, транс­пар­ту, ар­га­ні­за­цыі сель­скай гас­па­дар­кі і ін­шых га­лін пра­цы. У су­вя­зі з чым пер­шыя ор­дэн­скія зна­кі ўру­ча­лі­ся ў асноў­ным ра­бо­чым і сель­скім пра­цаў­ні­кам. Ор­дэ­наў за № 1 і № 2 бы­лі ўда­сто­е­ны ме­лі­я­ра­цый­ныя та­ва­рыст­вы ў сё­лах Ва­сіль­кі Бя­лы­ніц­ка­га і Аст­рэ­ні Ча­вус­ка­га ра­ё­наў. За ак­тыў­ны ўдзел у сац­бу­даў­ніц­тве ўзна­га­ро­ду рэс­пуб­лі­кі атры­ма­лі прад­стаў­ні­кі за­во­даў «Энер­гія» і «Баль­ша­вік» у Мін­ску, «Чыр­во­ны ме­та­ліст» у Ві­цеб­ску, «Чыр­во­ны Каст­рыч­нік» у Ма­зы­ры, доб­руш­скай фаб­ры­кі «Ге­рой пра­цы» і ін­шыя. У да­лей­шым уз­на­га­ро­да ста­ла ўру­чац­ца ўдзель­ні­кам гра­ма­дзян­скай вай­ны і вы­дат­ным во­е­на­чаль­ні­кам, якія най­больш вы­зна­чы­лі­ся.

Усе ста­ту­ты (наз­ва па­ла­жэн­няў аб ор­дэ­нах, якая гіс­та­рыч­на скла­ла­ся. — Аўт.) да пер­шых са­вец­кіх уз­на­га­род звяр­та­лі ўва­гу, перш за ўсё, на мэ­ту або ма­тыў іх за­сна­ван­ня. Не стаў вы­клю­чэн­нем у гэ­тых ад­но­сі­нах і пер­шы ор­дэн Бе­ла­рус­кай ССР. Так, у ста­ту­це ор­дэ­на, за­цвер­джа­ным 15 чэр­ве­ня 1932 го­да, асоб­на ага­вор­ва­ла­ся, што ён «да­ец­ца ў азна­ме­на­ван­не вы­ключ­ных за­слуг у спра­ве са­цы­я­ліс­тыч­на­га бу­даў­ніц­тва».

Уз­на­га­ро­джан­не ор­дэ­нам ажыц­цяў­ля­ла­ся па­ста­но­вай Цэнт­раль­на­га Вы­ка­наў­ча­га Ка­мі­тэ­та БССР або яго Прэ­зі­ды­у­ма па прад­стаў­лен­ні цэнт­раль­ных уста­ноў і ве­дам­стваў рэс­пуб­лі­кі, а так­са­ма Цэнт­раль­на­га Са­ве­та пра­фе­сій­ных са­юзаў. Ра­зам з ор­дэн­скім зна­кам уз­на­га­ро­джа­ным уру­ча­ла­ся асаб­лі­вая гра­ма­та, рас­пра­ца­ва­ная ўсё тым жа мас­та­ком Ге­на­дзем Зму­дзін­скім. Па-май­стэр­ску вы­ка­на­ны ма­лю­нак уяў­ляў са­бой да­во­лі скла­да­ную кам­па­зі­цыю: вы­ява са­мо­га ор­дэ­на на фо­не чыр­во­на­га сця­га, рэа­ліс­тыч­ныя воб­ра­зы бе­ла­рус­ка­га ра­бо­ча­га і се­ля­ні­на, на­цы­я­наль­ны ар­на­мент, пры­ла­ды пра­цы, спле­це­ныя па­між са­бой га­лін­кі лаў­ра і ка­ла­сы пша­ні­цы. Вы­ка­на­ны па цэнт­ры над­піс на бе­ла­рус­кай мо­ве звяр­таў ува­гу на за­слу­гі ўзна­га­ро­джа­на­га: «Цэнт­раль­ны Вы­ка­наў­чы Ка­мі­тэт Бе­ла­рус­кай Са­цы­я­ліс­тыч­най Са­вец­кай Рэс­пуб­лі­кі ў знак вы­паў­не­ньня (імя­рэк) свай­го аба­вяз­ку пе­рад Са­цы­я­ліс­тыч­най Баць­каў­шчы­най на фрон­це Пра­цы дае у на­га­ро­ду яму знак Ор­дэ­ну Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Штан­да­ру БССР № ... — сым­боль су­сьвет­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэ­ва­лю­цыі». Гра­ма­та пад­піс­ва­ла­ся Стар­шы­нёй і Сак­ра­та­ром Цэнт­раль­на­га Вы­ка­наў­ча­га Ка­мі­тэ­та БССР.

У ад­па­вед­нас­ці са ста­ту­там ор­дэ­на, па­ста­но­вы аб уз­на­га­ро­джан­ні ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР, а так­са­ма аб па­збаў­лен­ні ўзна­га­ро­ды ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку пуб­лі­ка­ва­лі­ся на ста­рон­ках «Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі». Та­кія па­ве­дам­лен­ні за­клі­ка­ны бы­лі сты­му­ля­ваць на да­лей­шыя пра­цоў­ныя подз­ві­гі не толь­кі ад­зна­ча­ных у дру­ку, але і слу­жыць ма­гут­ным срод­кам пра­па­ган­ды да­сяг­нен­няў на пра­цоў­ным фрон­це.

Знак ор­дэ­на ма­ца­ваў­ся на ле­вым ба­ку гру­дзей. Яго на­шэн­не бы­ло аба­вяз­ко­вым на па­ся­джэн­нях з'ез­даў Са­ве­таў, на се­сі­ях ЦВК БССР, на афі­цый­ных па­ра­дах і ўра­чыс­тых па­ся­джэн­нях, у дні рэ­ва­лю­цый­ных свят. З'яў­ля­ю­чы­ся ўзна­га­ро­дай, якая ўру­ча­ец­ца ад імя дзяр­жа­вы, ор­дэ­ны не маг­лі пе­ра­да­вац­ца ін­шым асо­бам, а так­са­ма слу­жыць прад­ме­там про­да­жу, за­кла­ду або да­рэ­ння. Зна­кі ор­дэ­на вы­да­ва­лі­ся бяс­плат­на, ме­лі ад­ну сту­пень і за но­выя пра­цоў­ныя да­сяг­нен­ні ўзна­га­ро­джан­не маг­ло быць ажыц­цёў­ле­на паў­тор­на. Кож­на­му зна­ку ор­дэ­на пры­свой­ваў­ся асоб­ны ну­мар.

У пер­шыя га­ды Са­вец­кай ула­ды пра­цоў­ны ге­ра­ізм за­ах­воч­ваў­ся не толь­кі ма­раль­на, але і ма­тэ­ры­яль­на. Ці­ка­ва, што на ўзна­га­ро­джа­ных ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га Бе­ла­рус­кай ССР рас­паў­сюдж­ваў­ся шэ­раг іль­гот і пры­ві­ле­яў. Так, па­вод­ле ор­дэн­ска­га ста­ту­та, ка­ва­ле­ру што­год на­ле­жа­ла за кошт дзяр­жа­вы па 200 руб­лёў. Гэ­тыя вы­пла­ты, якія не аб­кла­да­лі­ся па­дат­ка­мі і ад­лі­чэн­ня­мі, ра­бі­лі­ся ўзна­га­ро­джа­ным звыш іх за­ра­бот­най пла­ты (гра­шо­ва­га за­бес­пя­чэн­ня ў РСЧА) або пен­сіі, не­за­леж­на ад іх па­ме­раў. Для ар­дэ­на­нос­цаў іс­на­ва­лі льго­ты пры пры­няц­ці іх дзя­цей ва ўсе на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы рэс­пуб­лі­кі, пры ўступ­лен­ні ўзна­га­ро­джа­ных у кал­га­сы; пра­ва бяс­плат­на­га пра­ез­ду на трам­ва­ях ва ўсіх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, зніж­ка на апла­ту жылп­ло­шчы ад 10 да 50 пра­цэн­таў, а так­са­ма ска­ра­чэн­не на ад­ну трэць ста­жу пра­цы або служ­бы для атры­ман­ня пен­сіі.

Акра­мя льгот і пе­ра­ваг, уз­на­га­ро­джа­ныя ор­дэ­на­мі ме­лі і пэў­ныя аба­вяз­кі. Яны аба­вя­за­ны бы­лі быць у пер­шых ра­дах са­цы­я­ліс­тыч­на­га бу­даў­ніц­тва, вес­ці ак­тыў­ную гра­мад­скую пра­цу ў гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цы­ях, ак­тыў­на ўдзель­ні­чаць у спе­цы­яль­ных кам­па­ні­ях, звя­за­ных з асноў­най дзей­нас­цю ўзна­га­ро­джа­на­га.

Ар­дэ­на­нос­цы

У эпо­ху, якая раз­гля­да­ец­ца, ка­ва­ле­раў ор­дэ­на гор­да на­зы­ва­лі «ар­дэ­на­нос­ца­мі». Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных мож­на ўба­чыць прад­стаў­ні­коў мно­гіх пра­фе­сій. Гэ­та і прос­ты ра­бо­чы, і во­е­на­чаль­нік, і дзе­яч куль­ту­ры. Рас­ка­жам ко­рат­ка пра не­ка­то­рых з іх.

Сі­ма­ноў­скі Іо­сіф Бен­цы­я­на­віч — вя­до­мы са­вец­кі біб­лі­ёг­раф, пе­ра­клад­чык і пе­да­гог. Адзін з ар­га­ні­за­та­раў і пер­шы ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі. На­ра­дзіў­ся ў сям'і ра­мес­ні­ка-сма­ла­ку­ра. У 1914 го­дзе скон­чыў уні­вер­сі­тэт у Бер­не. З 1918 па 1921 год — за­гад­чык Баб­руй­скай га­рад­ской біб­лі­я­тэ­кі. Адзін з ар­га­ні­за­та­раў і ў 1922—1937 і 1944—1961 га­дах ды­рэк­тар Дзяр­жаў­най біб­лі­я­тэ­кі БССР імя У.І. Ле­ні­на. У пе­ры­яд з 1937 па 1941 год — ды­рэк­тар на­ву­ко­ва-ме­ды­цын­скай біб­лі­я­тэ­кі БССР. У 1942—1944 га­дах вы­кла­даў у Мас­коў­скім біб­лі­я­тэч­ным ін­сты­ту­це. У 1944—1957 — вы­клад­чык біб­лі­я­тэч­на­га фа­куль­тэ­та Мінск­ага пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та імя А.М. Гор­ка­га. Пе­ра­клаў вер­шы Г. Гей­не і А. Міц­ке­ві­ча на бе­ла­рус­кую мо­ву. У 1957 го­дзе Іо­сіф Бен­цы­я­на­віч быў уда­сто­е­ны га­на­ро­ва­га зван­ня «За­слу­жа­ны дзе­яч куль­ту­ры Бе­ла­рус­кай ССР».

Ся­род ка­ва­ле­раў ор­дэ­на за­слу­гоў­вае ўва­гі так­са­ма асо­ба ўра­джэн­ца Ві­цеб­скай гу­бер­ні Ла­за­ра Ва­сіль­е­ві­ча Грын­валь­да-Му­хі — ак­тыў­на­га ўдзель­ні­ка гра­ма­дзян­скай вай­ны, па­плеч­ні­ка бу­ду­ча­га аса са­вец­кай раз­вед­кі Ста­ні­сла­ва Ваў­пша­са­ва. Сваю пра­цоў­ную дзей­насць Ла­зар Ва­сіль­е­віч па­чаў з 11 га­доў. Пер­шую су­свет­ную вай­ну су­стрэў ра­бо­чым дру­кар­ні ў Ві­цеб­ску. Пас­ля пры­зы­ву ў ар­мію за­лі­ча­ны ў ін­жы­нер­ны ба­таль­ён. У лю­тым 1918 го­да ўсту­піў у Чыр­во­ную гвар­дыю, пры­маў удзел у ба­ях з нем­ца­мі ў ра­ё­не Ле­пе­ля і По­лац­ка. У да­лей­шым ва­я­ваў на Паў­днё­вым фрон­це. Пас­ля цяж­ка­га ра­нен­ня вяр­нуў­ся ў род­ную Бе­ла­русь. У кан­цы 1919 го­да ар­га­ні­за­ваў і ўзна­ча­ліў пар­ты­зан­скі атрад, які дзей­ні­чаў у Ле­пель­скім па­ве­це. Пар­ты­за­ны атра­да Грын­вальд-Му­хі ажыц­цяў­ля­лі сме­лыя апе­ра­цыі па на­пад­зе на дроб­ныя поль­скія гар­ні­зо­ны, ва­ен­ныя ўста­но­вы, шта­бы, са­ста­вы і ка­му­ні­ка­цыі са­пер­ні­ка. У 1921 го­дзе быў на­кі­ра­ва­ны ў асо­бы ад­дзел За­ход­ня­га фрон­ту. Пас­ля за­кан­чэн­ня гра­ма­дзян­скай вай­ны пе­ра­ве­дзе­ны ў па­гра­ніч­ныя вой­скі. Быў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР № 159.

Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных ор­дэ­нам бы­лі і жан­чы­ны. Ад­на з іх — Ве­ра За­ха­раў­на Ха­ру­жая. Яе імя ўвай­шло ва ўсе пад­руч­ні­кі па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, ста­ла са­праў­ды хрэс­та­ма­тый­ным. Ак­тыў­ная дзя­яч­ка рэ­ва­лю­цый­на­га ру­ху ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, пар­ты­зан­ка-пад­поль­шчы­ца ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны 1941—1945 гг.

Уру­чэн­не ор­дэ­на пра­цяг­ва­ла­ся да 1933 го­да — па­куль не ўвя­лі адзі­ную агуль­на­са­юз­ную сіс­тэ­му ўзна­га­род. Пры гэ­тым вы­да­дзе­ныя ра­ней ор­дэ­ны за­ста­ва­лі­ся за ўзна­га­ро­джа­ны­мі, як за­хоў­ва­лі­ся і ўсе пе­ра­ва­гі, пра­ду­гле­джа­ныя ста­ту­там ор­дэ­на. Па роз­ных звест­ках за дзе­вяць га­доў ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР упры­го­жыў сця­гі амаль 30 пра­цоў­ных і во­ін­скіх ка­лек­ты­ваў. Ка­ля 140 ча­ла­век, ад прос­та­га ра­бо­ча­га да ка­ман­ду­ю­ча­га вой­ска­мі, ста­лі на­зы­ваць ся­бе яго ка­ва­ле­ра­мі. Лёс кож­най уз­на­га­ро­ды пра­са­чыць да­во­лі скла­да­на. На жаль, да на­шых дзён за­ха­ва­ла­ся ма­ла эк­зэмп­ля­раў «Пра­цоў­ных Сця­гоў». Тры­ма зна­ка­мі, якія ўру­ча­лі­ся 7-му і 10-му чы­гу­нач­ным пал­кам, Аб'­яд­на­най Бе­ла­рус­кай ва­ен­най шко­ле імя ЦВК БССР, ва­ло­дае бы­лы Цэнт­раль­ны му­зей Уз­бро­е­ных Сіл СССР. Два ор­дэ­ны прад­стаў­ле­ны ў экс­па­зі­цыі Дзяр­жаў­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея ў Маск­ве, яшчэ адзін за­хоў­ва­ец­ца ў ка­лек­цыі Дзяр­жаў­на­га Эр­мі­та­жа. Пры­свое­ны ў 1932 го­дзе вой­скам па­гра­на­хо­вы ДПУ БССР ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га сён­ня па пра­ве ўпры­гож­вае сцяг на­шых «зя­лё­ных фу­ра­жак». Шэ­раг уз­на­га­род за­хоў­ва­ец­ца ў му­зей­ных ка­лек­цы­ях кра­і­ны.

...На пра­ця­гу амаль цэ­ла­га дзе­ся­ці­год­дзя ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га Бе­ла­рус­кай ССР з'яў­ляў­ся най­вы­шэй­шай уз­на­га­ро­дай рэс­пуб­лі­кі, ады­гры­ва­ю­чы ра­зам з ін­шы­мі ўзна­га­ро­да­мі Кра­і­ны Са­ве­таў вя­лі­кую ро­лю ў пра­цоў­ным уз­ды­ме мас на ад­наў­лен­не на­род­най гас­па­дар­кі і са­цы­я­ліс­тыч­на­га бу­даў­ніц­тва. Сён­ня ён ад­но­сіц­ца да лі­ку рэд­кіх уз­на­га­род і гэ­та ро­біць яго вар­тым зна­хо­дзіц­ца ў шэ­ра­гу гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў на­шай дзяр­жа­вы.

90-год­дзе пер­шай бе­ла­рус­кай уз­на­га­ро­ды і 40-год­дзе з дня за­сна­ван­ня ор­дэ­на Пра­цоў­най Сла­вы СССР, якія ад­зна­ча­юц­ца сё­ле­та, — доб­рая пад­ста­ва за­ду­мац­ца над за­сна­ван­нем іх пе­ра­ем­ні­ка ў вы­гля­дзе но­ва­га пра­цоў­на­га ор­дэ­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, здоль­на­га пра­доў­жыць леп­шыя ўзна­га­род­ныя тра­ды­цыі па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў.

Аляк­сандр СА­МО­ВІЧ,
ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь,
док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук.

Ана­толь ВЯ­ЛІ­КІ,
вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь,
кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?