Вы тут

Пер­шыя зру­хі


Да кан­ца ле­та ў По­лац­ку на мес­цы ма­са­ва­га па­ха­ван­ня ах­вяр Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны з'я­віц­ца ага­ро­джа.

Гэ­ты пра­ект стар­та­ваў у каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да. Во­сем пуб­лі­ка­цый, ча­ты­ры ка­ман­дзі­роў­кі, раз­мо­вы са свед­ка­мі, «круг­лы стол», дзя­сят­кі пі­сем... Дзе­ля та­го, каб гіс­та­рыч­ная спра­вяд­лі­васць пе­ра­маг­ла. Каб агуль­ная ма­гі­ла дзя­сят­каў ты­сяч са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных, пад­поль­шчы­каў, пар­ты­за­наў і мір­ных жы­ха­роў По­лач­чы­ны бы­ла, на­рэш­це, доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на, на­бы­ла вы­гляд, год­ны па­мя­ці тых, хто там ля­жыць. З іні­цы­я­та­рам пра­ек­та, дэ­пу­та­там Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ляй ГУЙ­ВІК на­ша раз­мо­ва пра пер­шыя зру­хі ў гэ­тым на­кі­рун­ку.

1

— На­тал­ля Ва­сіль­еў­на, якія га­лоў­ныя на­ві­ны су­мес­на­га пра­ек­та га­зе­ты «Звяз­да» і гра­мад­скас­ці По­лач­чы­ны па ства­рэн­ні ме­ма­ры­я­ла «Уро­чы­шча Пяс­кі»?

— Па­ста­наў­лен­нем Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 4 чэр­ве­ня 2014 го­да №534 за­цвер­джа­на Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма на 2015—2020 га­ды па ўве­ка­ве­чан­ні за­гі­ну­лых аба­рон­цаў Ай­чы­ны і за­ха­ван­ні па­мя­ці пра ах­вяр вой­наў. У гэ­тай пра­гра­ме пра­ду­гле­джа­на за­кан­чэн­не бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Уро­чы­шча Пяс­кі» ў го­ра­дзе По­лац­ку ў 2015—2017 га­дах, за­каз­чы­кам з'яў­ля­ец­ца Ві­цеб­скі абл­вы­кан­кам, кры­ні­ца фі­нан­са­ван­ня — мяс­цо­вы бюд­жэт. Гэ­та — га­лоў­ная на­ві­на і не­су­мнен­ная на­ша агуль­ная пе­ра­мо­га. Дзяр­жа­ва пры­зна­ла не­аб­ход­насць да­па­мо­гі ў бу­даў­ніц­тве гэ­та­га ме­ма­ры­я­ла.

— Коль­кі гро­шай ужо са­бра­на на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла?

— На даб­ра­чын­ны ра­ху­нак ад пры­ват­ных асоб і ар­га­ні­за­цый з лі­пе­ня 2010-га па лі­пень 2014-га го­да бы­ло пе­ра­лі­ча­на звыш 600 млн бе­ла­рус­кіх руб­лёў, так­са­ма 180 млн вы­дат­ка­ваў Ві­цеб­скі абл­вы­кан­кам і 300 млн — По­лац­кі рай­вы­кан­кам. Пас­ля стар­ту су­мес­на­га пра­ек­та з га­зе­тай «Звяз­да» на ра­ху­нак па­сту­пі­ла 150 млн руб­лёў. Па ма­ёй прось­бе пра­вя­дзен­не даб­ра­чын­най ак­цыі па ства­рэн­ні ме­ма­ры­я­ла пад­тры­ма­ла ад­мі­ніст­ра­цыя ра­сій­ска­га го­ра­да Элект­ра­сталь (па­бра­ці­ма По­лац­ка).

Ін­фар­ма­цыя пра гэ­та раз­ме­шча­на на афі­цый­ным сай­це го­ра­да, у СМІ. Кі­раў­ні­кам га­рад­скіх прад­пры­ем­стваў Элект­ра­ста­лі бы­лі ра­за­сла­ны пісь­мы з прось­бай пад­тры­маць іні­цы­я­ты­ву брац­ка­га на­ро­да па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці ах­вяр фа­шыз­му. У вы­ні­ку на ра­ху­нак Ві­цеб­ска­га ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру ста­лі па­сту­паць ра­сій­скія гро­шы, на сён­ня іх ка­ля 70 ты­сяч руб­лёў. Та­кім чы­нам за гэ­ты час са­бра­на больш за 1 млрд бе­ла­рус­кіх руб­лёў.

— Гэ­та пя­тая част­ка ад па­трэб­най су­мы?

— Так, уся­го па­трэб­на ка­ля 5 млрд руб­лёў. Уклю­чэн­не ў Дзяр­жаў­ную пра­гра­му — вель­мі доб­рая на­ві­на, але бы­ло б над­звы­чай ла­гіч­на ад­крыць ме­ма­ры­ял 9 мая 2015 го­да, у дзень 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі. Мы бу­дзем ха­дай­ні­чаць пра вы­дзя­лен­не срод­каў з воб­лас­ці на на­ступ­ны год, і ра­зам з тым пра­цяг­ва­ем збор даб­ра­чын­ных гро­шай. Вель­мі хо­чац­ца па­дзя­ка­ваць жы­ха­рам го­ра­да На­ва­по­лац­ка, якія за апош­ні год са­бра­лі ка­ля 200 млн руб­лёў. Знач­ная за­слу­га ў гэ­тым стар­шы­ні гар­вы­кан­ка­ма, се­на­та­ра На­тал­лі Ка­чан, якая пад­тры­ма­ла ства­рэн­не ме­ма­ры­я­ла. Жы­ха­ры По­лац­ка бы­лі най­больш ак­тыў­ны­мі ў 2010 і 2011 га­дах, і ка­лі б не ін­фля­цыя, мы б ужо па­бу­да­ва­лі ме­ма­ры­ял.

— На­га­дай­це, коль­кі там мо­жа быць па­ха­ва­на лю­дзей?

— Да­ку­мен­таль­на (згод­на з паш­пар­там па­ха­ван­ня) па­цвер­джа­на зна­хо­джан­не там астан­каў 38 ты­сяч са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных ня­мец­ка­га пе­ра­сыль­на­га ла­ге­ра «Ду­лаг-125».

Ад­нак у ак­це над­звы­чай­най ка­мі­сіі па ўста­ля­ван­ні і рас­сле­да­ван­ні фак­таў зла­чын­стваў і звер­стваў, здзейс­не­ных ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі і іх па­ма­га­ты­мі ў пе­ры­яд ча­со­вай аку­па­цыі з 15 лі­пе­ня 1941 го­да па 4 лі­пе­ня 1944 го­да ў го­ра­дзе По­лац­ку, ма­ец­ца на­ступ­ная ін­фар­ма­цыя:

«Мір­ных са­вец­кіх гра­ма­дзян і ва­ен­на­па­лон­ных, у тым лі­ку хво­рых, асо­бы з ня­мец­ка­га гес­та­па вы­во­зі­лі на аў­та­ма­шы­нах на па­лі­гон 15 страл­ко­ва­га пал­ка (уро­чы­шча Пяс­кі. — «Зв.») і сот­ня­мі што­дня рас­стрэль­ва­лі. Ад­на­ча­со­ва пра­во­дзі­лі­ся ма­са­выя рас­стрэ­лы мір­ных са­вец­кіх гра­ма­дзян і ва­ен­на­па­лон­ных на тэ­ры­то­ры­ях ла­ге­раў. За­бой­ствы ў асноў­ным бы­лі праз рас­стрэл ты­по­вым ня­мец­кім пры­ёмам — стрэ­лам у па­ты­лі­цу.

На тэ­ры­то­рыі, якая пры­ля­га­ла да ла­ге­ра, нем­цы ра­бі­лі ма­са­выя па­ха­ван­ні і по­тым спаль­ван­не тру­паў. Боль­шую част­ку тру­паў нем­цы спаль­ва­лі на па­лі­го­не 15 страл­ко­ва­га пал­ка. Уся­го бы­ло спа­ле­на больш за 150 000 ча­ла­век мір­ных са­вец­кіх гра­ма­дзян і зня­во­ле­ных».

Гэ­ты да­ку­мент да­та­ва­ны 7 мая 1945 го­да. Ін­фар­ма­цыя ў ім грун­ту­ец­ца на шмат­лі­кіх па­ка­зан­нях све­дак, са­вец­кіх гра­ма­дзян, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў ла­ге­рах, і ві­да­воч­цаў звер­стваў.

Да­рэ­чы, 3 лі­пе­ня гэ­та­га го­да, пад­час свя­та ў го­нар вы­зва­лен­ня го­ра­да По­лац­ка, да мя­не па­ды­шла па­ла­чан­ка і па­пра­сі­ла су­стрэц­ца з яе баць­кам, ма­ма і та­та яко­га ў га­ды аку­па­цыі бы­лі рас­стра­ля­ныя гес­та­па. Гэ­ты ча­ла­век упэў­не­ны, што рас­стра­ля­лі іх ва ўро­чы­шчы Пяс­кі, бо ме­на­ві­та там звы­чай­на ад­бы­ва­лі­ся за­бой­ствы га­ра­джан.

— Ці ад­ноў­ле­ны ра­бо­ты па бу­даў­ніц­тве ме­ма­ры­я­ла?

2

— Ця­пер на са­бра­ныя срод­кі вя­дуц­ца зем­ля­ныя ра­бо­ты. Там ужо ёсць Сця­на па­мя­ці з уста­ля­ва­ны­мі ім­ёна­мі ах­вяр, якія знай­шлі спа­чын у гэ­тым мес­цы. Ця­пер ад­бы­ва­ец­ца вер­ты­каль­ная пла­ні­роў­ка. Да кан­ца ле­та пла­ну­ец­ца ўста­ля­ваць ага­ро­джу па пе­ры­мет­ры 70 на 150 мет­раў. Ра­бо­ты ку­ры­руе на­мес­нік стар­шы­ні По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма па ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тве Аляк­сандр Мі­ха­ле­віч.

На жаль, да­гэ­туль даж­джы раз­мы­ва­юць кос­ці па­ха­ва­ных там лю­дзей. 9 мая гэ­та­га го­да ў па­мят­ным мі­тын­гу на тэ­ры­то­рыі ўро­чы­шча Пяс­кі ўдзель­ні­ча­ла жы­хар­ка ра­сій­ска­га го­ра­да Па­доль­ска Воль­га Гры­шчан­ка, унуч­ка Ра­дзі­во­на Пі­лю­гі­на, які па ін­фар­ма­цыі аб­агуль­не­на­га кам­п'ю­тар­на­га бан­ка звес­так «Ме­ма­ры­ял» па­мёр у ня­мец­кім ла­ге­ры «Ду­лаг-125» у сту­дзе­ні 1944 го­да. Воль­га Сяр­ге­еў­на пры­еха­ла ра­зам з дач­кой і ўнуч­ка­мі — на ма­гі­лу Ра­дзі­во­на Пі­лю­гі­на ўпер­шы­ню прый­шлі нашчадкі ў дру­гім, трэ­цім і чац­вёр­тым па­ка­лен­ні.

Больш за сем­дзе­сят га­доў сям'я ні­чо­га не ве­да­ла пра яго лёс, толь­кі ў 2014 го­дзе ўнуч­ка да­ве­да­ла­ся, дзе па­ха­ва­ны дзед і ку­ды мож­на прый­сці і па­кла­ніц­ца яму. Пас­ля мі­тын­гу і ўскла­дан­ня кве­так ля Сця­ны па­мя­ці Воль­га Мі­ка­ла­еў­на ра­зам з дач­кой і ўнуч­ка­мі прай­шла­ся па тэ­ры­то­рыі ўро­чы­шча і ўба­чы­ла ча­ла­ве­чыя кос­ці. На пы­тан­не дзяў­чы­нак, чые гэ­та кос­ці, жан­чы­на ад­ка­за­ла: «Маг­чы­ма, ва­ша­га пра­пра­дзе­да...» Та­кое не па­він­на ад­бы­вац­ца, і мы, жы­ха­ры По­лач­чы­ны, ра­зам з усі­мі на­шчад­ка­мі сал­дат той вай­ны, па­він­ны пра гэ­та па­кла­па­ціц­ца.

У жніў­ні пла­ну­ец­ца ві­зіт у По­лацк на­шых сяб­роў з ня­мец­ка­га го­ра­да-па­бра­ці­ма Фрыд­рыхс­ха­фе­на, якія, па іх сло­вах, са­бра­лі 8 ты­сяч еў­ра на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла. Яны жа­да­юць за­клю­чыць да­га­вор на бу­даў­ніц­тва кан­крэт­на­га эле­мен­та ме­ма­ры­я­ла, каб ві­да­воч­на аба­зна­чыць свой уклад у за­гладж­ван­не ві­ны сва­іх баць­коў і дзя­доў пе­рад ты­мі, хто на­заў­сё­ды за­стаў­ся ля­жаць у бе­ла­рус­кай зям­лі.

— Якая ра­бо­та пра­во­дзіц­ца па ад­наў­лен­ні ім­ёнаў па­ха­ва­ных ва ўро­чы­шчы Пяс­кі?

— Удзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла», які прай­шоў у рэ­дак­цыі га­зе­ты «Звяз­да» (пуб­лі­ка­цыя за 10 мая 2014 го­да) і быў пры­све­ча­ны ме­ма­ры­я­лу, рас­пра­ца­ва­лі кан­крэт­ны план ме­ра­пры­ем­стваў, які пра­ду­гледж­вае, у тым лі­ку, збор ін­фар­ма­цыі пра ва­ен­на­па­лон­ных «Ду­ла­га-125» і по­шук іх сва­я­коў.

Вы­ра­ша­на рас­пра­ца­ваць сайт, дзе бу­дзе раз­ме­шча­на ўся ін­фар­ма­цыя, якая да­ты­чыц­ца ўро­чы­шча Пяс­кі. Мы спа­дзя­ём­ся, што ў гэ­тым нам да­па­мо­жа По­лац­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Пра­рэк­тар Дзя­ніс Дук, дэ­кан гіс­то­ры­ка-фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та На­тал­ля Лы­са­ва і за­гад­чы­ца ка­фед­ры ай­чын­най і ўсе­агуль­най гіс­то­рыі Але­ся Кор­сак па­цвер­дзі­лі за­ці­каў­ле­насць уні­вер­сі­тэ­та ў ра­бо­це з да­ку­мен­та­мі На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­ру­сі на ня­мец­кай мо­ве. Ра­бо­та па ад­наў­лен­ні ім­ёнаў па­ха­ва­ных ва ўро­чы­шчы Пяс­кі не за­кон­чыц­ца і пас­ля ства­рэн­ня ме­ма­ры­я­ла. На­ша за­да­ча — яе па­чаць.

Спа­дзя­ём­ся на да­па­мо­гу італь­ян­ска­га па­соль­ства ў по­шу­ку сва­я­коў італь­ян­скіх ва­ен­на­па­лон­ных, якія за­гі­ну­лі ў по­лац­кім ла­ге­ры. Нам вя­до­мыя пяць проз­ві­шчаў італь­ян­скіх вяз­няў «Ду­ла­га-125»: у 1993 го­дзе ва ўро­чы­шчы бы­лі зной­дзе­ны фор­мен­ныя гу­зі­кі з мун­дзі­раў італь­ян­скіх сал­дат, а сё­ле­та ў По­лац­ку знай­шлі сал­дац­кі ка­ця­лок ча­соў Дру­гой су­свет­най вай­ны з на­дра­па­ным на ім рас­паў­сю­джа­ным італь­ян­скім проз­ві­шчам «Castello».

Мы па­пра­сі­лі так­са­ма па­соль­ства Ра­сіі звяр­нуц­ца да кі­раў­ні­коў тых ра­сій­скіх рэ­гі­ё­наў, дзе фар­мі­ра­ва­лі­ся злу­чэн­ні 22-й ар­міі, якія ўдзель­ні­ча­лі ў ба­ях на Ві­цеб­шчы­не ле­там 1941 го­да. Боль­шая част­ка тых 38 ты­сяч ва­ен­на­па­лон­ных, што па­ха­ва­ны ў Пяс­ках, бы­лі ва­ен­на­слу­жа­чы­мі злу­чэн­няў 22-й ар­міі, якія фар­мі­ра­ва­лі­ся ў Баш­кар­та­ста­не, Уд­мур­ціі, Перм­скай, Ча­ля­бін­скай, Мас­коў­скай, Сма­лен­скай, Цвяр­ской (та­ды Ка­лі­нін­скай), Ва­ро­неж­скай і Свярд­лоў­скай аб­лас­цях. У мяс­цо­вых ар­хі­вах мо­гуць за­хоў­вац­ца спі­сы пры­зыў­ні­коў 1939-1941 га­доў, што знач­на да­па­маг­ло б у по­шу­ку ся­род іх ах­вяр по­лац­ка­га ла­ге­ра. З 38 ты­сяч дак­лад­на па­ха­ва­ных у Пяс­ках сал­дат мы сён­ня ве­да­ем толь­кі 102 проз­ві­шчы.

Яшчэ ад­на пра­па­но­ва ўдзель­ні­каў «круг­ла­га ста­ла» — ства­рыць між­на­род­ную ра­бо­чую гру­пу па вы­ву­чэн­ні ар­хіў­ных да­ку­мен­таў, звя­за­ных з аку­па­цый­ным рэ­жы­мам у По­лац­ку ў 1941—1944 га­дах. Па­доб­ная ра­бо­чая гру­па ство­ра­на ня­мец­кі­мі і ра­сій­скі­мі гіс­то­ры­ка­мі. Ёсць звест­кі, што ў тую вай­ну ка­ля ад­на­го міль­ё­на са­вец­кіх гра­ма­дзян пра­па­лі без вес­так. Мы не па­він­ны з гэ­тым мі­рыц­ца, не­аб­ход­на зра­біць усё маг­чы­мае, каб да­ве­дац­ца пра лёс гэ­тых лю­дзей і год­на ўша­на­ваць іх па­мяць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.