Вы тут

Крок на­су­страч


Бе­ла­рус­кі ўрад вы­ра­шыў зняць аб­ме­жа­ван­ні па па­стаў­ках укра­ін­скіх кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў і пі­ва на ай­чын­ныры­накЧым ад­ка­жа Укра­і­на?

«24 лі­пе­ня прэм'­ер-мі­ніст­рам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пад­пі­са­на па­ста­но­ва (№ 719), якая зды­мае ў на­шых парт­нё­раў па СНД асця­ро­гі ад­нос­на до­сту­пу іх та­ва­раў на бе­ла­рус­кі ры­нак», — па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі — прэс-сак­ра­тар МЗС Дзміт­рый Мі­рон­чык.

На­га­да­ем, што ў кра­са­ві­ку-маі бы­ло ўве­дзе­на лі­цэн­за­ван­не па­ста­вак у на­шу кра­і­ну цэ­мен­ту, шкла, пі­ва, не­ка­то­рых ві­даў ма­ка­рон­ных і кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў. Гэ­тыя ра­шэн­ні бы­лі ўве­дзе­ны ча­со­ва, тэр­мі­нам на шэсць ме­ся­цаў, і ты­чы­лі­ся та­ва­раў з усіх дзяр­жаў, акра­мя чле­наў Мыт­на­га са­ю­за. На гэ­тыя па­дзеі асаб­лі­ва не­га­тыў­на ад­рэ­ага­ва­ла Укра­і­на, пра што «Звяз­да» пі­са­ла ў мі­ну­лую су­бо­ту.

Та­ды мы рас­каз­ва­лі, што на­ша су­сед­ка вы­ра­шы­ла ўвес­ці спе­цы­яль­ныя пош­лі­ны на шэ­раг бе­ла­рус­кіх та­ва­раў (шы­ны, ха­ла­дзіль­ні­кі, ма­лоч­ныя вы­ра­бы, угна­ен­ні і ін­шае). Для ўступ­лен­ня ў сі­лу гэ­та­га ра­шэн­ня да­лі ад­тэр­мі­ноў­ку 10 дзён. У вы­ні­ку Бе­ла­русь зра­бі­ла крок на­су­страч пер­шай. «На пра­ця­гу кра­са­ві­ка—лі­пе­ня ў па­ста­ян­ным рэ­жы­ме ажыц­цяў­ляў­ся ма­ні­то­рынг сі­ту­а­цыі з до­сту­пам лі­цэн­зій­ных та­ва­раў, асаб­лі­ва з кра­ін СНД, з які­мі ў нас пад­пі­са­ны па­гад­нен­ні аб сва­бод­ным ганд­лі. Яго вы­ні­кі свед­чаць аб вы­праў­лен­ні не­га­тыў­ных тэн­дэн­цый, якія ме­лі мес­ца на ўнут­ра­ным рын­ку на мо­мант пры­няц­ця па­ста­ноў. Та­кім чы­нам, ад­па­ла не­аб­ход­насць у лі­цэн­за­ван­ні та­ва­раў, якія па­сту­па­юць да нас з кра­ін, што пад­пі­са­лі Да­га­вор аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю ад 18 каст­рыч­ні­ка 2011 го­да», — за­явіў Дзміт­рый Мі­рон­чык. Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў ча­кае, што «Укра­і­на за­бяс­пе­чыць до­ступ бе­ла­рус­кіх та­ва­раў на свой ры­нак у рэ­жы­ме, які вы­зна­ча­ны Да­га­во­рам аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю, апе­ра­тыў­на ад­мя­ніў­шы ад­па­вед­ныя ра­шэн­ні Між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі».

Ка­лі ўкра­ін­скія ра­шэн­ні ўсту­пяць у сі­лу, то, па сло­вах Дзміт­рыя Мі­рон­чы­ка, бу­дуць пры­мац­ца за­ха­ды адэ­кват­на­га рэ­ага­ван­ня: «Ха­ця спа­дзя­ём­ся, што па не­га­тыў­ным сцэ­на­ры па­дзеі раз­ві­вац­ца не бу­дуць, бо гэ­та не ад­па­вя­дае ду­ху і ўзроў­ню ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між на­шы­мі брац­кі­мі кра­і­на­мі».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».