Вы тут

Свя­та на бе­ра­гах «бе­ла­рус­ка­га мо­ра»


У го­ра­дзе Мя­дзел, што на Мін­шчы­не, 26 лі­пе­ня ад­бу­дзец­ца ра­ён­нае свя­та во­зе­ра «Кра­са май­го краю».

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства бу­дуць пра­ца­ваць тэ­ма­тыч­ныя пля­цоў­кі: «За­ба­ва», «З глы­бі­ні вя­коў», «Ра­мес­ны ка­ра­год», «Вод­ная алім­пі­я­да па-мя­дзель­ску!». За­пла­на­ва­ны так­са­ма кан­цэрт­ная пра­гра­ма ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў, пен­нае і вог­нен­нае шоу, вы­ступ­лен­ні ўдзель­ні­каў тэ­ле­ві­зій­на­га пра­ек­та «Ака­дэ­мія та­лен­таў», ма­ла­дзёж­ных суб­куль­тур, страль­ба з лу­ка, шоу ха­ду­ліс­таў. Ці­ка­ва бу­дзе гас­цям на­ве­даць вы­ста­ву-про­даж вы­ра­баў са­ма­дзей­ных май­строў, май­стар-кла­сы па раз­на­стай­ных ві­дах ра­мёст­ваў, паў­дзель­ні­чаць у спа­бор­ніц­твах па рыб­най лоў­лі, пляж­ным ва­лей­бо­ле. Ар­га­ні­за­та­ры ме­ра­пры­ем­ства — Мя­дзель­скі ра­ён­ны вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт.

Да­рэ­чы, на Мя­дзель­шчы­не на­ліч­ва­ец­ца 52 во­зе­ры. Са­мае вя­лі­кае — во­зе­ра На­рач. Яго на­зы­ва­юць па-роз­на­му: «бла­кіт­ным сэр­цам», «бе­ла­рус­кім мо­рам», «жам­чу­жы­най Бе­ла­ру­сі».

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».