Вы тут

Не стра­ціць хлеб


Прэ­зі­дэнт па­тра­буе мак­сі­маль­на хут­ка ўбраць па­лег­лі­цу

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка здзейс­ніў ра­бо­чую па­езд­ку ў Мін­скі ра­ён, пад­час якой азна­ё­міў­ся з хо­дам убо­рач­най кам­па­ніі. Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы да­ла­жы­лі апе­ра­тыў­ную ін­фар­ма­цыю аб ста­не па­се­ваў збож­жа­вых куль­тур.

1Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што са­мая га­лоў­ная за­да­ча, якая ста­іць сён­ня пе­рад аг­ра­ры­я­мі, — мак­сі­маль­на хут­ка ўбраць так зва­ную па­лег­лі­цу, каб не да­пус­ціць страт ура­джаю. «Як бы ні бы­ло скла­да­на, гэ­ты хлеб трэ­ба ўбраць ім­гнен­на. Мак­сі­мум 3–4 дні. Га­лоў­ная за­да­ча сён­ня — убраць па­лег­лыя па­се­вы. Гэ­та мя­не больш за ўсё хва­люе. Усё ас­тат­няе мы зро­бім, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Шка­да бу­дзе хле­ба, які вы­рас, ка­лі мы яго не возь­мем. Стра­ціць та­кі хлеб — гэ­та зла­чын­ства».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў Ка­мі­тэ­ту дзярж­кант­ро­лю і ін­шым спе­цы­я­ліс­там пра­кант­ра­ля­ваць вы­ка­нан­не гэ­та­га да­ру­чэн­ня, паведамляе БЕЛТА.

Прэ­зі­дэнт дэ­та­лё­ва ці­ка­віў­ся ў спе­цы­я­ліс­таў пры­чы­на­мі па­лег­лас­ці на па­лях і маг­чы­мы­мі за­ха­да­мі, якія да­зво­лі­лі б па­збег­нуць узнік­нен­ня па­доб­най праб­ле­мы ў бу­ду­чы­ні. Як да­ла­жы­лі кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, ся­род усіх ін­шых умоў най­важ­ней­шае зна­чэн­не ў гэ­тым пы­тан­ні мае сорт куль­тур, якія вы­рошч­ва­юць. У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў на­даць піль­ную ўва­гу струк­ту­ры па­се­ваў і па­ра­іў вы­ка­рыс­тоў­ваць най­больш устой­лі­выя сар­ты. У пры­ват­нас­ці, у на­ступ­ным го­дзе па­доб­ным чы­нам ар­га­ні­за­ваць па­сяў­ную ва ўсім Мін­скім ра­ё­не, каб мож­на бы­ло па­раў­наць атры­ма­ныя вы­ні­кі і вы­зна­чыць эфек­тыў­насць.

Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы так­са­ма да­ла­жы­лі аб хо­дзе ўбо­рач­най кам­па­ніі і ві­дах на ўра­джай. Па ста­не на 25 лі­пе­ня, па кра­і­не збож­жа­выя і зер­не­ба­бо­выя куль­ту­ры ўбра­ны на пло­шчы 549 тыс. га, што скла­дае 22,6% ад агуль­най пло­шчы па­се­ваў. На­ма­ло­ча­на больш за 2,1 млн т пры ся­рэд­няй ура­джай­нас­ці 39 ц/га. Рапс ужо са­бра­ны на 94% пло­шчаў. На­ма­ло­ча­на больш за 753,1 тыс. т пры ся­рэд­няй ура­джай­нас­ці 22,5 ц/га.

Ча­ка­ец­ца, што ва­ла­вы збор збож­жа без улі­ку ку­ку­ру­зы ў сель­гас­ар­га­ні­за­цы­ях скла­дзе амаль 8 міль­ё­наў тон.

У хо­дзе ра­бо­чай па­езд­кі кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма за­па­тра­ба­ваў на­да­ваць больш піль­ную ўва­гу пы­тан­ням на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі, не толь­кі ў га­ра­дах і ўздоўж асноў­ных транс­парт­ных ма­гіст­ра­ляў, але і ў са­мых ад­да­ле­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі. У той жа час Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу, што і са­мі гра­ма­дзя­не, асаб­лі­ва ў пры­ват­ным сек­та­ры і ў вёс­цы, па­він­ны пры­маць ак­тыў­ны ўдзел у спра­ве па пад­тры­ман­ні па­рад­ку, і да­ру­чыў кі­раў­ніц­тву мяс­цо­вай вер­ты­ка­лі ўла­ды вы­бу­да­ваць ад­па­вед­ную ра­бо­ту з на­сель­ніц­твам.

Асаб­лі­ва жорст­кія ме­ры, аж да кан­фіс­ка­цыі транс­парт­на­га срод­ку, кі­раў­нік дзяр­жа­вы да­ру­чыў пры­мя­няць да тых, хто за­брудж­вае на­ва­коль­нае ася­род­дзе, зваль­ва­ю­чы роз­нае смец­це ў не­ўста­ноў­ле­ных для гэ­та­га мес­цах.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.