Вы тут

Да блізкіх і далёкіх сваякоў


На Го­мель­шчы­не пра­цяг­ва­юць шу­каць пры­ту­лак ах­вя­ры узброенага канфлікту ва Украіне

 

Мой су­раз­моў­ца па­бы­ваў 2 мая ў адэ­скім До­ме праф­са­юзаў. Рас­каз­ваў з пад­ра­бяз­нас­ця­мі, але рап­там спу­жаў­ся, і жах за­стыў у ва­чах.

2— Ні­чо­га пра мя­не не трэ­ба пі­саць. Інакш мя­не і тут, у Бе­ла­ру­сі, зной­дзе служ­ба бяс­пе­кі Укра­і­ны. Я ха­чу знік­нуць для ўсіх на­заў­сё­ды і больш ні­ко­лі не ўспа­мі­наць пра тыя па­дзеі. Там жа зні­шча­юць усіх, хто стаў свед­ка­мі.

І пры­вёў пры­кла­ды сва­іх зна­ё­мых, якія за­гі­ну­лі або рап­там без вес­так знік­лі ў чар­на­мор­скім го­ра­дзе ўжо пас­ля тра­ге­дыі ў До­ме праф­са­юзаў. Ка­лі мер­ка­ваць па рэ­ак­цы­ях гэ­та­га ча­ла­ве­ка, атрым­лі­ва­ец­ца, што за­пуж­ван­не жы­ха­роў са­ма­га ап­ты­міс­тыч­на­га і ўсмеш­лі­ва­га го­ра­да ва Укра­і­не ўда­ло­ся. Та­му пад­ра­бяз­нас­цяў пра жа­хі не бу­дзе — іх да­стат­ко­ва на тэ­ле­эк­ра­нах.

Тым ча­сам тыя, хто збег з Укра­і­ны, сён­ня ста­но­вяц­ца праб­ле­май не толь­кі для Ра­сіі, ку­ды на­кі­роў­ва­ец­ца аб­са­лют­ная боль­шасць, але і для не­вя­ліч­кай Бе­ла­ру­сі. Тут не ство­ра­на лет­ніх ла­ге­раў для ча­со­ва­га раз­мя­шчэн­ня лю­дзей, але сю­ды ўкра­ін­цы пры­яз­джа­юць час­цей за ўсё да бліз­кіх і да­лё­кіх сва­я­коў, за­ся­ля­юц­ца ў тан­ныя га­тэ­лі і шу­ка­юць пра­цу ў мяс­цо­вых най­маль­ні­каў.

На­чаль­нік упраў­лен­ня па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі УУС Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іры­на Коб­ру­се­ва га­во­рыць, што сён­ня ўкра­ін­цаў, якія ма­юць афі­цый­ны ста­тус «бе­жа­нец», уво­гу­ле ня­ма.

— Афі­цый­ны ста­тус бе­жан­ца мы не вы­да­ём. Толь­кі пры­ма­ем ха­да­й­ніц­тва ад гра­ма­дзя­ні­на, за­бі­ра­ем у яго ўсе да­ку­мен­ты на 6 ме­ся­цаў — як пра­ду­гледж­вае пра­цэ­ду­ра. Не ўсе згод­ны на гэ­та, бо мно­гія не хо­чуць па­збаў­ляц­ца маг­чы­мас­ці ез­дзіць за ме­жы Бе­ла­ру­сі. Ка­лі ча­ла­век хо­ча гэ­та зра­біць — мы пры­ма­ем за­яву і не ад­маў­ля­ем ні­ко­му.

Ад­нак ста­тус бе­жан­ца не пра­ду­гледж­вае вы­дзя­лен­ня бяс­плат­на­га жыл­ля. А від на жы­хар­ства мож­на атры­маць і ін­шым чы­нам. Ме­на­ві­та та­му Іры­на Ва­лер'­еў­на та­кую вя­лі­кую ўва­гу на­дае ін­фар­ма­ван­ню кож­на­га, хто пры­хо­дзіць па кан­суль­та­цыю ў іх служ­бу. Ра­бо­ты пры­баў­ля­ец­ца ў мо­ман­ты, ка­лі на тэ­ры­то­рыю Го­мель­шчы­ны пры­хо­дзіць чар­го­вы цяг­нік ці аў­то­бус з Укра­і­ны. Бы­вае, што на­тоўп у 20-25 ча­ла­век ад­ра­зу ж на­кі­роў­ва­ец­ца ва ўпраў­лен­не па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі. Тым больш яно ў Го­ме­лі зу­сім не­да­лё­ка ад вак­за­лаў.

— Са­мае га­лоў­нае сён­ня — гра­мат­на пра­кан­суль­та­ваць лю­дзей па на­шым за­ка­на­даў­стве, каб яны ве­да­лі, што мож­на, а што нель­га. Мы сён­ня не бя­ром лю­дзей у ка­бі­нет па ад­ным, як ра­ней. Для та­го, каб хут­ка аб­слу­гоў­ваць і кант­ра­ля­ваць пра­цэс, з імі спа­чат­ку пра­цу­юць ад­ра­зу не­каль­кі ін­спек­та­раў з роз­ных ад­дзе­лаў. Яны тлу­ма­чаць за­ка­на­даў­ства па бе­жан­цах, по­тым вы­свят­ля­юць, ці ёсць ся­род пры­сут­ных тыя, хто тут на­ра­дзіў­ся, ка­лісь­ці пра­жы­ваў, у ка­го бліз­кія сва­я­кі — гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі. Пад­стаў для ле­га­лі­за­цыі шмат, і ста­тус бе­жан­ца зу­сім не аба­вяз­ко­ва імк­нуц­ца атрым­лі­ваць. У вы­ні­ку та­кой ра­бо­ты ча­сам не за­ста­ец­ца тых, хто пі­ша ха­дай­ніц­тва аб атры­ман­ні ста­ту­су бе­жан­ца. Час­цей за ўсё лю­дзі ці­ка­вяц­ца спі­сам мес­цаў, дзе мож­на пра­ца­ўлад­ка­вац­ца ці ле­га­лі­за­вац­ца на ін­шых пад­ста­вах, збі­ра­юць да­ку­мен­ты і ідуць у рай­ад­дзе­лы. Ка­лі лю­дзі хо­чуць тут за­стац­ца на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства, мы ім пра­па­ну­ем ва­кан­сіі для ра­бо­ты, якіх на Го­мель­шчы­не вель­мі шмат.

Да­рэ­чы, у гэ­тым вы­пад­ку да вы­ра­шэн­ня праб­лем кан­крэт­на­га бе­жан­ца да­лу­ча­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. Пры­нам­сі, зда­ра­ец­ца, што ўкра­ін­цы з цяг­ні­ка на­кі­роў­ва­юц­ца спа­чат­ку ў гэ­ту струк­ту­ру. Там так­са­ма га­то­выя да су­стрэ­чы і рас­ка­жуць ал­га­рытм да­лей­шых дзе­ян­няў.

— Мы ін­фар­му­ем лю­дзей, якія да нас звяр­та­юц­ца, рас­каз­ва­ем пра сайт Мі­ніс­тэр­ства пра­цы, дзе ан­лайн аб­наў­ля­ец­ца агуль­ны рэс­пуб­лі­кан­скі банк ін­фар­ма­цыі па ва­кан­сі­ях, у тым лі­ку з пра­да­стаў­лен­нем жыл­ля, — ад­зна­чае на­чаль­нік ад­дзе­ла ана­лі­зу рын­ку пра­цы і пра­ца­ўлад­ка­ван­ня гра­ма­дзян Ігар Мі­халь­коў. — Не­ка­то­рыя са­мі звяр­та­юц­ца да най­маль­ні­ка. Да­рэ­чы, да нас пры­хо­дзяць і элект­рон­ныя за­пы­ты ад гра­ма­дзян Укра­і­ны, пры­клад­на 3-4 на ты­дзень. Ад­каз­ва­ем аба­вяз­ко­ва.

Між тым да­лё­ка не ўсе, хто шу­кае пры­ту­лак, пры­яз­джа­юць у Бе­ла­русь ад­ра­зу ўсёй сям'­ёй. Мно­гія за­га­дзя за­сы­ла­юць ган­цоў, якія хо­дзяць па пэў­ных ін­стан­цы­ях і вы­свят­ля­юць усе па­трэб­ныя для ся­бе пы­тан­ні. Чы­ноў­ні­кі га­во­раць, што пра­цэс гэ­ты па­чаў­ся не ўчо­ра, а знач­на ра­ней, ка­лі толь­кі ўзні­ка­ла па­гро­за не­ста­біль­нас­ці ў су­сед­няй кра­і­не.

— Пры­яз­джа­лі да нас лю­дзі з роз­ных мяс­цін, на­прык­лад, з Чар­ні­га­ва, з Кі­е­ва, по­тым і з Лу­ган­скай і Да­не­цкай аб­лас­цей, — ад­зна­чае Іры­на Коб­ру­се­ва. — Бы­ло шмат пісь­мо­вых зва­ро­таў з прось­ба­мі рас­тлу­ма­чыць на­ша за­ка­на­даў­ства. Ці­ка­ві­лі­ся, як мож­на тут ле­га­лі­за­вац­ца, ку­піць жыл­лё, пра­ца­ўлад­ка­вац­ца, якія спе­цы­яль­нас­ці больш за­па­тра­ба­ва­ны. У на­шай воб­лас­ці шмат укра­ін­цаў пра­цуе па спец­да­зво­лах. Яны атрым­лі­ва­юць не від на жы­хар­ства, а да­звол на ча­со­вае пра­жы­ван­не — да го­да. Са­праў­ды, сё­ле­та мы вы­да­лі та­кіх спец­да­зво­лаў укра­ін­цам бо­лей, чым ле­тась. Яны звы­чай­на да нас пры­яз­джа­юць пра­ца­ваць бу­даў­ні­ка­мі ці ўлад­коў­ва­юц­ца на прад­пры­ем­ствы АПК. У га­тэ­лях за­рэ­гіст­ра­ва­на ў 4 ра­зы больш укра­ін­цаў, чым ле­тась. Лю­дзі пры­яз­джа­юць для та­го, каб агле­дзец­ца, раз­ве­даць сі­ту­а­цыю.

У на­шу кра­і­ну пры­бы­ва­юць роз­ныя ка­тэ­го­рыі лю­дзей. І з кож­ным ад­па­вед­ныя ор­га­ны раз­бі­ра­юц­ца пер­са­наль­на. Тым больш што лю­дзі трап­ля­юць да нас не толь­кі не­па­срэд­на з Укра­і­ны, але і праз Ра­сію. У тым лі­ку — зу­сім без да­ку­мен­таў. Ка­лі ёсць пад­ста­вы, не­ка­то­рыя з іх змя­шча­юц­ца ў іза­ля­тар ча­со­ва­га ўтры­ман­ня. Сён­ня там зна­хо­дзяц­ца двое гра­ма­дзян, якія ся­бе па­зі­цы­я­ну­юць як укра­ін­цы, але ж аб­ста­ві­ны па­тра­бу­юць пра­вер­кі да­ку­мен­таў. Ім так­са­ма аказ­ва­юць да­па­мо­гу — су­пра­цоў­ні­кі Чыр­во­на­га Кры­жа пра­да­стаў­ля­юць гі­гі­е­ніч­ныя на­бо­ры і адзен­не, а так­са­ма маг­чы­масць бяс­плат­на па­тэ­ле­фа­на­ваць на ра­дзі­му.

Тым ча­сам не ўсе дзе­ці, якія тра­пі­лі з баць­ка­мі з Укра­і­ны ў Бе­ла­русь, ма­юць не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты для за­кон­на­га зна­хо­джан­ня на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. У кож­ным кан­крэт­ным вы­пад­ку пра­во­дзіц­ца раз­бор і су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі імк­нуц­ца да­па­маг­чы.

— З ад­на­го бо­ку за­ка­на­даў­ства, а з дру­го­га — ча­ла­век, яко­му трэ­ба да­па­маг­чы. Мно­гім сем'­ям, якія ўця­ка­юць ад той сі­ту­а­цыі, што скла­ла­ся ва Укра­і­не, жыць ня­ма дзе... Та­му мы іх на­кі­роў­ва­ем ту­ды, дзе ёсць жыл­лё і маг­чы­масць пра­ца­ўлад­ка­вац­ца. Са­мае га­лоў­нае, што гэ­тым лю­дзям не трэ­ба ін­тэ­гра­вац­ца ў на­ша гра­мад­ства. Іх тут усе лі­чаць сва­і­мі, — пад­крэс­лі­вае Іры­на Коб­ру­се­ва.

Між тым са­цы­яль­ныя сет­кі з аб'­ява­мі пра да­па­мо­гу ўкра­ін­цам, якія за­ста­лі­ся без да­ху над га­ла­вой, зра­бі­лі сваю спра­ву. У Жло­бін, свед­чаць у служ­бе па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі, пры­еха­ла столь­кі лю­дзей, коль­кі не мо­жа ўжо змяс­ціць тая гас­цін­ная сям'я, якая апуб­лі­ка­ва­ла за­клік у су­свет­ным па­ву­цін­ні. Уво­гу­ле ж хут­чэй за ўсіх зна­хо­дзяць доб­рую пра­цу і жыл­лё спе­цы­я­ліс­ты пэў­ных прафесій. На іх на­ват ёсць по­пыт і за­яў­кі ў пер­шую чар­гу ад кі­раў­ні­коў аг­ра­пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў, якія з рас­па­сцёр­ты­мі аб­дым­ка­мі ча­ка­юць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных аг­ра­но­маў і ме­ды­каў. 10 сем'­яў з Укра­і­ны знай­шлі пры­ту­лак і пра­цу ў Ель­скім, Жло­бін­скім і Го­мель­скім ра­ё­нах — там ім пра­да­ста­ві­лі і жыл­лё, і пра­цу.

Яшчэ ад­на служ­ба, якая са­мым не­па­срэд­ным чы­нам су­тык­ну­ла­ся з праб­ле­ма­мі ўкра­ін­скіх міг­ран­таў — го­мель­скі га­рад­скі цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня сям'і і дзя­цей, пры якім іс­нуе пры­ту­лак для сем'­яў, што апы­ну­лі­ся ў скла­да­ных жыц­цё­вых умо­вах. Ды­рэк­тар уста­но­вы На­тал­ля Ма­зе­ні­на га­во­рыць, што сён­ня на іх апе­цы 8 жы­ха­роў Укра­і­ны, з іх 3 — дзе­ці:

— Але ж маг­чы­мас­ці на­ша­га цэнт­ра аб­ме­жа­ва­ныя і мес­ца для ўсіх не ха­пае. Коль­кі ёсць мес­цаў, столь­кі і за­ня­та. Ха­ця і су­ты­ка­лі­ся з вы­пад­ка­мі, ка­лі лю­дзі пры­яз­джа­юць сю­ды без па­пя­рэ­джан­ня, на­чы­таў­шы­ся аб'­яў у ін­тэр­нэ­це, а по­тым га­во­раць: «Не вы­га­няй­це нас, мы бу­дзем спаць на пад­ло­зе». У нас ёсць ва­лан­цё­ры, якія да­па­ма­га­юць улад­ка­ваць гэ­тых лю­дзей у сель­гас­прад­пры­ем­ствы воб­лас­ці. У Асі­по­ві­чы най­маль­нік за­браў сям'ю, у якой быў ме­дык. Трое з да­рос­лых, якія ў на­шым цэнт­ры жы­вуць, ужо знай­шлі пра­цу. Ас­тат­нія ў ак­тыў­ным по­шу­ку.

Стар­шы­ня го­мель­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га Чыр­во­на­га Кры­жа Ала Сма­ляк ка­жа, што ўкра­ін­цы ўдзяч­ныя за лю­бую да­па­мо­гу:

— Да нас што­дзень звяр­та­ец­ца 10-15 ча­ла­век. Боль­шасць з іх ве­раць, што пры­еха­лі сю­ды не­на­доў­га. Яны не про­сяць ста­ту­су бе­жан­ца і хо­чуць пе­ра­ча­каць вай­ну тут, у спа­кой­ных умо­вах, а по­тым вяр­нуц­ца да­до­му. У асноў­ным пры­яз­джа­юць ста­рыя лю­дзі і жан­чы­ны з дзець­мі. Мы кож­на­му, хто звяр­нуў­ся па ста­тус бе­жан­ца ў на­шу дзяр­жа­ву, аказ­ва­ем да­па­мо­гу. Яны ў нас атрым­лі­ва­юць пра­дук­то­вы і гі­гі­е­ніч­ныя на­бо­ры на кож­на­га чле­на сям'і. Так­са­ма мы атрым­лі­ва­ем адзен­не ад на­шых до­на­раў з Гер­ма­ніі і апра­на­ем лю­дзей — пас­ля та­го, як яны пі­шуць у нас за­яву, па­каз­ва­юць рэ­гіст­ра­цыю і ко­пію паш­пар­та. Вы­плоч­ва­ем што­ме­сяч­ную да­па­мо­гу. Ка­ля 1 млн — для тых, хто звяр­нуў­ся па ста­тус і ста­іць у нас на ўлі­ку. Бе­ла­ру­сы вель­мі шмат ча­го ў якас­ці гу­ма­ні­тар­най да­па­мо­гі ня­суць у на­шы ра­ён­ныя ар­га­ні­за­цыі. Мы по­тым пе­рад­аём усё лю­дзям, якім па­трэб­на да­па­мо­га. Да­рэ­чы, мож­на пе­ра­лі­чыць і гро­шы на спе­цы­яль­ны ра­ху­нак — з па­зна­кай «для тых, хто ха­дай­ні­чае аб ста­ту­се бе­жан­ца з Укра­і­ны».

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.