Вы тут

Му­зы­ка, якая аб'­яд­ноў­вае


На па­чат­ку лі­пе­ня на аэ­ра­дро­ме Ба­ра­вая пад Мінск­ам ад­быў­ся, ба­дай, са­мы маш­таб­ны лет­ні му­зыч­ны фэст пад ад­кры­тым не­бам — фес­ты­валь жы­вой му­зы­кі «МОСТ». Але, як заўж­ды бы­вае, у мно­гіх гле­да­чоў маг­чы­мас­ці не су­па­лі з жа­дан­ня­мі, та­му аса­біс­та тра­піць на вы­ступ­лен­ні лю­бі­мых гур­тоў змаг­лі да­лё­ка не ўсе ах­вот­ныя. Тэ­ле­ка­нал АНТ абя­цае вы­пра­віць гэ­тую не­спра­вяд­лі­васць — па­чы­на­ю­чы ўжо з блі­жэй­шай су­бо­ты.

Ме­ла­ма­ны зноў су­стрэ­нуц­ца, толь­кі ўжо ў тэ­ле­эфі­ры, з бе­ла­рус­кі­мі гур­та­мі «Дай Да­ро­гу!», «Леп­ры­кон­сы», Akute і пе­ра­мож­цай трэ­ця­га се­зо­на тэ­ле­пра­ек­та «Ака­дэ­мія та­лен­таў» Ва­ле­ры­яй Са­доў­скай; ра­сій­скі­мі ўдзель­ні­ка­мі Stіgmata, Louna, On-the-Go, «Ле­нін­град», укра­ін­скім пра­ек­там «Ва­лян­цін Стры­ка­ла», а так­са­ма хэд­лай­не­ра­мі фэс­ту — Kasabіan, Guano Apes, Skіllet і John Newman. А да­па­мо­гуць ад­чуць той са­мы на­строй і драйв тэ­ле­вя­ду­чыя Іван Пад­рэз і Анд­рэй Бонд, якія, «пра­пі­саў­шы­ся» на фес­ты­ва­лі, пад­рых­та­ва­лі для гле­да­чоў су­стрэ­чы і ін­тэр­в'ю з вя­до­мы­мі вы­ка­наў­ца­мі, а так­са­ма шэ­раг сюр­пры­заў і ро­зыг­ры­шаў з пры­ем­ны­мі па­да­рун­ка­мі.

Дзе: АНТ.

Ка­лі: 26 лі­пе­ня, 2 і 9 жніў­ня ў 23.20.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.