Вы тут

Самы лепшы падарунак


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 25 ліпеня 2014 г.

___________________________________________________________________________

Рэспубліканская акцыя «Лета з добрай кнігай» працягвае знаёміць дзятву з карыснымі і цікавымі кніжкамі. Гэтым разам цікавыя гісторыі, конкурсы і падарукі маленькім чытачам — выхаванцам дзіцячага аздараўленчага летнікм «Івалга» Маладзечанскага раёна — прывезла галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» дзіцячая пісьменніца Таццяна Сівец.

лета

У добрай кнігі не бывае канікул, упэўнена Таццяна Сівец, а таму летам яна мусіць прыйсці ў кожны парк, бібліятэку і, канечне, летнік. Падчас сустрэчы творца прэзентавала сваю кнігу «Самы лепшы падарунак», прысвечаную прыгодам маленькай дзяўчынкі Танечкі, што пабачыла свет ў Выдавецкім доме “Звязда”. Імяніннікам падарыла выданні, а вось за астатнія аўтар кнігі прапанавала пазмагацца: напрыклад, прапанавала конкурс на самае цікавае пытанне. Малыя, цікавіліся пра ўсё на свеце: у кольгі год пачала чытаць, як любіць адпачываць, якія кнігі самыя любімыя… На ўсе пытанні Таццяна адказала з лёгкасцю, а вось растлумачыць, чаму стала пісьменніцай, не змагла. «Цяпер буду некалькі дзён ламаць галаву над адказам», — паабяцала яна і ўручыла цікаўнаму чытачу, які і злавіў яе на цяжкім пытанні, падарунак.

Гадзіны для творчай сустрэчы не хапіла — дзятва ніяк не хацела развітвацца з госцяй. Дырэктар летніка Мікалай Крывы прызнаўся, што цікаўнасць не выпадковая: у гэтай змене дзеці з творчымі здольнасцямі. Гэта было заўважана і падчас імправізаванага канцэрта: выхаванцы оетніка натхнёна чыталі вершы і хораша спявалі.

— Акцыя “Лета з добрай кнігай”мае галоўную мэту— далучыць дзяцей да чытання, — падзялілася ўражаннямі Таццяна Сівец. — Вельмі важна навучыць дзяцей любіць кніжкі з дзяцінства, яшчэ лепей, калі прыклад чытання паказваюць бацькі, настаўнікі. Упэўнена: каб нашыя дзеці раслі добрымі, разумнымі, цікаўнымі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, без добрай кнігі не абысціся.

Галіна ГРЫЦКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?