Вы тут

«Ім­парт» дур­ма­ну


Толь­кі за паў­го­да кан­фіс­ка­ва­на больш за 50 кг нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лю і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі МУС Бе­ла­ру­сі, за 6 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да ў на­шай кра­і­не за­рэ­гіст­ра­ва­на звыш трох з па­ло­вай ты­сяч нар­каз­ла­чын­стваў. Больш за 97 пра­цэн­таў з іх не­па­срэд­на звя­за­ныя з не­за­кон­ным аба­ра­чэн­нем нар­ко­ты­каў. З не­ле­галь­на­га аба­ро­ту кан­фіс­ка­ва­на звыш 22 кг нар­ка­тыч­ных срод­каў і ка­ля 30 кг псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў.

3Асноў­ная ма­са нар­ко­ты­каў па-ра­ней­ша­му па­сту­пае ў на­шу кра­і­ну з-за мя­жы. Не­ле­галь­ныя па­стаў­кі ажыц­цяў­ля­юць між­на­род­ныя ар­га­ні­за­ва­ныя зла­чын­ныя гру­пы, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы скла­да­ныя схе­мы, кур'­е­раў, транс­парт са схо­ван­ка­мі. У гэ­тым го­дзе ўжо пе­ра­кры­ты 21 ка­нал тран­зі­ту і па­ста­вак дур­ма­ну. Праз тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі ажыц­цяў­ля­ла­ся кант­ра­бан­да ам­фе­та­мі­ну, ма­ры­ху­а­ны і га­шы­шу ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю з кра­ін Еў­ра­са­ю­за. Асноў­най кра­і­най-па­стаў­шчы­ком нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў у на­шу кра­і­ну не­па­срэд­на для ўнут­ра­на­га збы­ту па-ра­ней­ша­му з'яў­ля­ец­ца Ра­сія, з тэ­ры­то­рыі якой уво­зяц­ца не толь­кі «тра­ды­цый­ныя» для гэ­та­га рэ­гі­ё­на ге­ра­ін і ме­та­дон, але так­са­ма га­шыш, ам­фе­та­мін і ін­шыя псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы но­ва­га па­ка­лен­ня, якія ра­ней ак­тыў­на па­стаў­ля­лі­ся з Пры­бал­ты­кі і Поль­шчы.

Так, у ад­ным з да­моў па вул. Каль­цо­ва ў Мін­ску бар­цы з нар­каз­ла­чын­нас­цю з Пер­ша­май­ска­га РУ­УС су­мес­на з су­пра­цоў­ні­ка­мі спец­пад­раз­дзя­лен­ня па ба­раць­бе з тэ­ра­рыз­мам «Ал­маз» пад­час пра­вя­дзен­ня апе­ра­тыў­на-вы­шу­ко­вых ме­ра­пры­ем­стваў па спы­нен­ні ка­на­ла па­стаў­кі нар­ка­тыч­ных срод­каў з Ра­сіі ў Бе­ла­русь за­тры­ма­лі 24-га­до­ва­га мін­ча­ні­на. У яго бы­ло зной­дзе­на і кан­фіс­ка­ва­на 360 г га­шы­шу. Ця­пер ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку па­гра­жае да 13 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

А ў кан­цы чэр­ве­ня су­пра­цоў­ні­кі ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі УУС Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма ў хо­дзе пра­вя­дзен­ня апе­ра­тыў­на-
вы­шу­ко­вых ме­ра­пры­ем­стваў па пе­ра­крыц­ці ка­на­ла па­стаў­кі нар­ка­тыч­ных срод­каў з Пско­ва (Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя) за­тры­ма­лі ў Ві­цеб­ску гра­ма­дзя­ні­на 1978 г.н. Пры аса­біс­тым во­быс­ку ў яго вы­яві­лі 0,43 г ам­фе­та­мі­ну. Яшчэ 800 г псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў муж­чы­на за­хоў­ваў у ся­бе до­ма.

Усё час­цей нар­ка­дзял­кі спра­бу­юць ар­га­ні­за­ваць не­ле­галь­ную вы­твор­часць нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў не­па­срэд­на ў Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў спы­не­на дзей­насць 11 пад­поль­ных нар­ка­ла­ба­ра­то­рый, вы­яў­ле­на 7 па­мяш­кан­няў, спе­цы­яль­на пры­ста­са­ва­ных для вы­рошч­ван­ня нар­ка­тыч­ных рас­лін.

У па­чат­ку са­ка­ві­ка 2014 го­да за не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не нар­ко­ты­каў бы­ло за­ве­дзе­на ад­ра­зу не­каль­кі кры­мі­наль­ных спраў у да­чы­нен­ні да жы­ха­ра Мін­ска. Су­пра­цоў­ні­кі нар­ка­кант­ро­лю Ле­нін­ска­га РУ­УС ста­лі­цы ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з ка­ле­га­мі з ГУ­УС і СПБТ «Ал­маз» у аран­да­ва­най ім ква­тэ­ры знай­шлі 5 кг «спай­су», 100 г па­раш­ку, які змя­шчае асаб­лі­ва не­бяс­печ­ны псі­ха­троп «Аль­фа-PVP», 6500 так зва­ных «ма­рак». Лі­та­раль­на на на­ступ­ны дзень у га­ра­жы, які аран­да­ваў нар­ка­дзя­лок, ахоў­ні­кі пра­ва­па­рад­ку вы­яві­лі яшчэ 3 кг ку­рыль­най су­ме­сі, 100 г па­раш­ку з «Аль­фа-PVP», 60 кг рас­лін­на­га рэ­чы­ва, якое вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў якас­ці асно­вы для вы­ра­бу «спай­су», а так­са­ма ла­ба­ра­тор­нае аб­ста­ля­ван­не.

З мэ­тай не­да­пу­шчэн­ня рас­паў­сюдж­ван­ня нар­ка­тыч­най сы­ра­він­най ба­зы рас­лін­на­га па­хо­джан­ня МУС што­год пра­во­дзіць спе­цы­яль­ную пра­гра­му «Мак», пад­час якой вя­дзец­ца пра­ца па вы­яў­лен­ні і зні­шчэн­ні па­се­ваў рас­лін ма­ку і ка­ноп­ляў.

У чэр­ве­ні гэ­та­га го­да ў рам­ках рэа­лі­за­цыі спец­пра­гра­мы «Мак» зні­шча­на больш за 66 тон рас­лін, у са­стаў якіх ува­хо­дзяць нар­ко­ты­кі, на пло­шчы ка­ля 36 га.

За па­ру­шэн­не па­тра­ба­ван­няў Дэ­крэ­та «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку» сё­ле­та скла­дзе­на 98 ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў у да­чы­нен­ні да 83 асоб. З не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня кан­фіс­ка­ва­на звыш 39 тон гэ­та­га пра­дук­ту, на­кла­дзе­на штра­фаў на су­му 745 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў, кан­фіс­ка­ва­на 6 аў­та­ма­бі­ляў, на 12 аў­то на­кла­дзе­ны арышт.

У Мі­ніс­тэр­стве ўнут­ра­ных спраў за­не­па­ко­е­ны рос­там коль­кас­ці нар­каз­ла­чын­стваў, якія здзяйс­ня­юц­ца з удзе­лам не­паў­на­лет­ніх. За 6 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да вы­яў­ле­на 210 та­кіх зла­чын­стваў, што ў пяць ра­зоў больш за ана­ла­гіч­ны пе­ры­яд мі­ну­ла­га го­да.

Ця­пер ка­ля 70 пра­цэн­таў кан­фіс­ка­ва­ных рэ­чы­ваў скла­да­юць ку­рыль­ныя су­ме­сі. Амаль усе яны ма­юць у са­ста­ве псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы, пе­ра­важ­ная боль­шасць з якіх за­ба­ро­не­на да сва­бод­на­га аба­ра­чэн­ня на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

У 2014 го­дзе пе­ра­лік нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў і іх прэ­кур­со­раў, якія пад­ля­га­юць дзяр­жаў­на­му кант­ро­лю ў Бе­ла­ру­сі, да­поў­не­ны 68 но­вы­мі псі­ха­троп­ны­мі рэ­чы­ва­мі. Акра­мя та­го, у чэр­ве­ні гэ­та­га го­да ў Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя на­кі­ра­ва­на пра­па­но­ва аб уклю­чэн­ні ў на­зва­ны пе­ра­лік яшчэ 8 но­вых псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў.

У МУС упэў­не­ны, што та­кія за­ха­ды да­дуць маг­чы­масць у перс­пек­ты­ве іс­тот­на азда­ра­віць нар­ка­сі­ту­а­цыю ў Бе­ла­ру­сі.

Воль­га ЧАМ­КО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».