Плюс 35


Блі­жэй­шыя вы­хад­ныя будуць надзвычай спякотнымі

«Згод­на з клі­ма­тыч­ным ана­лі­зам лет­ня­га се­зо­на, «ма­куш­ка ле­та» ў Бе­ла­ру­сі звы­чай­на пры­па­дае на ка­нец лі­пе­ня — па­ча­так жніў­ня. Усе эк­стрэ­маль­ныя зна­чэн­ні ле­та на­зі­ра­лі­ся ме­на­ві­та ў гэ­ты пе­ры­яд», — паведаміла БЕЛ­ТА га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Люд­мі­ла Па­ра­шчук. Са­мы га­ра­чы лі­пень­скі дзень быў за­рэ­гіст­ра­ва­ны 30 чыс­ла 1936 го­да ў Го­ме­лі, ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра да­сяг­ну­ла плюс 37,9 гра­ду­са, са­мы га­ра­чы дзень жніў­ня з тэм­пе­ра­ту­рай у раз­гар дня 38,9 гра­ду­са быў ад­зна­ча­ны ў гэ­тым жа го­ра­дзе 8‑га чыс­ла 2010 го­да.

Як і ча­ка­ла­ся, са­мыя га­ра­чыя дні пры­па­лі ме­на­ві­та на дру­гую па­лову лі­пе­ня — пер­шыя чыс­лы жніў­ня. «Га­лоў­най пры­чы­най та­кой сі­нап­тыч­най сі­ту­а­цыі стаў шы­ро­кі цёп­лы скан­ды­наў­скі ан­ты­цык­лон, які, пе­ра­мяс­ціў­шы­ся на тэ­ры­то­рыю Па­вол­жа, па­кі­нуў Бе­ла­русь на сва­ёй за­ход­няй част­цы. І ця­пер ра­зам з паў­днё­вы­мі па­то­ка­мі ў рэс­пуб­лі­ку па­сту­пае тра­піч­нае па­вет­ра», — рас­ка­за­ла Люд­мі­ла Па­ра­шчук. Ва ўмо­вах не­вя­лі­кай воб­лач­нас­ці і ўсё яшчэ вя­лі­кай пра­цяг­лас­ці свет­ла­во­га дня па­вет­ра доб­ра пра­гра­ва­ец­ца.

Да кан­ца лі­пе­ня ў мно­гіх ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі дзён­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ча­ка­ец­ца ў ме­жах плюс 30–35 гра­ду­саў. Не так го­ра­ча бу­дзе толь­кі ноч­чу. Жні­вень стар­туе так­са­ма га­ра­чым на­двор'­ем. У пят­ні­цу тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ноч­чу скла­дзе плюс 16–22 гра­ду­сы, днём па­вет­ра пра­грэ­ец­ца ад 30 да 35 гра­ду­саў, па паў­ноч­ным за­ха­дзе, дзе ча­ка­ец­ца больш воб­лач­нас­ці, праг­на­зу­ец­ца 27–29 гра­ду­саў са зна­кам плюс. Мес­ца­мі па паў­ноч­ным за­ха­дзе рэс­пуб­лі­кі прой­дуць ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы, пра­гры­мяць на­валь­ні­цы.

У вы­хад­ныя тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ноч­чу скла­дзе плюс 16–22 гра­ду­сы, у дзён­ныя га­дзі­ны па­вет­ра пра­грэ­ец­ца да 30–35 гра­ду­саў цяп­ла. У асоб­ных ра­ё­нах прой­дуць ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы, маг­чы­мы на­валь­ні­цы.

У су­вя­зі з га­ра­чым і ў асноў­ным су­хім на­двор'­ем у ля­сах Бе­ла­ру­сі рэз­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца па­жа­ра­не­бяс­печ­насць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».