Вы тут

У «Бел­наф­та­хі­ма» но­вы кі­раў­нік


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка даў зго­ду на на­зна­чэн­не стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га кан­цэр­на па на­фце і хі­міі Іга­ра Ля­шэн­кі, які да гэ­та­га ча­су зай­маў па­са­ду пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні «Бел­наф­та­хі­ма», па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ад­па­вед­нае ра­шэн­не кі­раў­нік дзяр­жа­вы пры­няў учо­ра па вы­ні­ках ра­бо­чай су­стрэ­чы з Іга­рам Ля­шэн­кам, дзе так­са­ма пры­сут­ні­чаў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Анд­рэй Ка­бя­коў. Прэ­зі­дэн­та перш за ўсё ці­ка­ві­ла эфек­тыў­насць ра­бо­ты пад­ве­дам­ных прад­пры­ем­стваў «Бел­наф­та­хі­ма», пы­тан­ні кад­ра­ва­га па­тэн­цы­я­лу, асаб­лі­ва ў пры­мя­нен­ні да кі­раў­ніц­тва гэ­тых прад­пры­ем­стваў. Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў, што пра­дук­цыя, якая вы­пус­ка­ец­ца ага­ні­за­цы­я­мі кан­цэр­на, фар­мі­руе знач­ную част­ку ВУП Бе­ла­ру­сі. Анд­рэй Ка­бя­коў да­ла­жыў, што «Бел­наф­та­хім» у асноў­ным спраў­ля­ец­ца з за­дан­ня­мі па вы­ка­нан­ні асноў­ных эка­на­міч­ных па­каз­чы­каў. Па­вод­ле яго слоў, рэн­та­бель­насць кан­цэр­на скла­дае 13,5 пра­цэн­та пры за­дан­ні на ўвесь 2014 год 9,8 пра­цэн­та. Су­ад­но­сі­ны за­па­саў га­то­вай пра­дук­цыі і ся­рэд­ня­ме­сяч­на­га аб'­ёму вы­твор­час­ці скла­да­юць кры­ху больш як 21 пра­цэнт пры за­дан­ні 24 пра­цэн­ты. У той жа час кан­цэрн па­куль кры­ху не­да­бі­рае па экс­пар­це вы­раб­ле­най пра­дук­цыі, які ў пер­шым паў­год­дзі скла­дае 99 пра­цэн­таў да ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду мі­ну­ла­га го­да пры за­дан­ні 102,6 пра­цэн­та.

Учо­ра ж Анд­рэй Ка­бя­коў прад­ста­віў ка­лек­ты­ву «Бел­наф­та­хі­ма» но­ва­га кі­раў­ні­ка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».