Вы тут

Збя­рэм парт­фель ра­зам


Усе тэ­ры­та­ры­яль­ныя цэнт­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Мін­шчы­ны ў лі­пе­ні-жніў­ні пра­вод­зяць даб­ра­чын­ныя ак­цыі і ма­ра­фо­ны па збо­ры кан­цы­ляр­скіх пры­лад, адзен­ня, абут­ку і гра­шо­вых срод­каў. Мэ­та ак­цыі — да­па­маг­чы сем'­ям год­на пад­рых­та­ваць дзя­цей-школь­ні­каў да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да.

На­прык­лад, ва Уз­дзен­скім ра­ё­не стар­та­ваў ма­ра­фон для вы­ха­ван­цаў сем'­яў, што апы­ну­лі­ся ў цяж­кай жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі, і дзя­цей, якія зна­хо­дзяц­ца ў ад­дзя­лен­ні са­цы­яль­на­га пры­тул­ку ра­ён­на­га са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­на­га цэнт­ра.

У Дзяр­жын­скім ра­ё­не су­мес­на з ра­ён­най ар­га­ні­за­цы­яй «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа» зла­джа­на ак­цыя «1+1». Да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы да шко­лы атры­ма­юць дзе­ці са шмат­дзет­ных сем'­яў, дзе­ці-сі­ра­ты і дзе­ці, што за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў або апы­ну­лі­ся ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы. Ак­цыя «Мы да­па­ма­га­ем дзе­цям» — для шмат­дзет­ных сем'­яў, дзе вы­хоў­ва­ец­ца 7 і больш не­паў­на­лет­ніх.

У Ві­лей­скім ра­ё­не ар­га­ні­за­ва­на ак­цыя «Хут­ка ў шко­лу». Не­абы­яка­выя лю­дзі ака­жуць пад­трым­ку ма­ла­за­бяс­пе­ча­ным сем'­ям і сем'­ям, што су­тык­ну­лі­ся з цяж­кі­мі жыц­цё­вы­мі аб­ста­ві­на­мі. У тэ­ры­та­ры­яль­ным цэнт­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ар­га­ні­за­ва­ны пункт пры­ёму не­аб­ход­ных школь­ні­кам та­ва­раў і пры­лад. У цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы 20 жніў­ня ад­бу­дзец­ца свя­точ­нае ме­ра­пры­ем­ства для дзя­цей-па­цы­ен­таў, а ў Па­ла­цы куль­ту­ры 26 жніў­ня — кон­курс­ная за­баў­ляль­ная пра­гра­ма для га­да­ван­цаў з са­цы­яль­на не­ўлад­ка­ва­ных сем'­яў. З 25 па 30 жніў­ня прой­дзе экс­прэс-ма­ра­фон «Па­дзя­лі­ся цеп­лы­нёй сэр­цаў». Пад­час яго бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны збор не­аб­ход­ных рэ­чаў для вы­ха­ван­цаў са­цы­яль­на­га пры­тул­ку ра­ён­на­га са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­на­га цэнт­ра.

У Клец­кім ра­ё­не ма­ра­фон «Доб­ры дзень, шко­ла!» ла­дзіц­ца ра­зам з прад­пры­ем­ства­мі го­ра­да і ра­ё­на, сель­гас­ар­га­ні­за­цы­я­мі, ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі.

На Са­лі­гор­шчы­не — даб­ра­чын­ная ак­цыя «Збя­рэм парт­фель ра­зам 2014». Да яе пад­клю­чы­лі­ся так­са­ма ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў, гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя «Бе­ла­рус­кі дзі­ця­чы фонд». З 1 лі­пе­ня ў бу­дын­ку тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва ад­кры­ты пункт пры­ёму школь­най фор­мы, дзі­ця­ча­га абут­ку, спар­тыў­на­га адзен­ня, кан­цы­ляр­скіх та­ва­раў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».