Вы тут

Бу­дзем з хле­бам!


На Ма­гі­лёў­шчы­не спраў­ля­лі за­жын­кі і він­ша­ва­лі пер­шых у кра­і­не «ты­сяч­ні­каў» па рап­се

Рэ­корд­ных вы­ні­каў да­біў­ся зна­ка­мі­ты па мі­ну­лых убо­рач­ных ся­мей­ны экі­паж кам­бай­не­раў аг­ра­кам­бі­на­та «За­ра» — баць­ка і сын Ула­дзі­мі­ры Кор­са­кі. Яны на­ма­ла­ці­лі пер­шыя 1076 тон рап­су. Але пе­рад тым, як на­ве­дац­ца ў гэ­тую гас­па­дар­ку, гу­бер­на­тар воб­лас­ці Пётр Руд­нік ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі мяс­цо­вай ула­ды і кі­раў­ніц­твам праф­са­ю­за АПК за­ві­таў у Шкло­ўскі ра­ён, каб пры­няць удзел у за­жын­ках і па­він­ша­ваць яшчэ ад­ных пе­ра­да­ві­коў жні­ва — з ААТ «Алек­санд­рый­скае». Удар­ні­кі атры­ма­лі па­да­рун­кі, а іх тэх­ні­ку ўпры­го­жы­лі сцяж­кі і зо­рач­кі лі­да­раў, каб ін­шыя ба­чы­лі, на ка­го раў­няц­ца.

Кож­ная хві­лі­на на ўлі­ку

1У бы­лыя ча­сы лі­чы­ла­ся: як пра­вя­дзеш за­жын­кі, та­кі збя­рэш і ўра­джай. Свя­та не абы­хо­дзі­ла­ся без пес­няў і на­род­ных гуль­няў, а вось жні­во па­чы­на­ла­ся на на­ступ­ны дзень. На Ма­гі­лёў­шчы­не зра­бі­лі ад­ступ­лен­не ад сцэ­на­рыя. Ця­пер кож­ная хві­лі­на на ўлі­ку, і за­жын­кі ў Шкло­ўскім ра­ё­не ад­зна­ча­лі прос­та ў по­лі. Дзя­куй на­чаль­ні­ку аддзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Шкло­ўска­га рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гею Ар­та­мо­на­ву, які да­па­мог ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» да­брац­ца да мес­ца. Ад па­ху дух­мя­ных ка­ра­ва­яў, якія ля­жа­лі на зад­нім ся­дзен­ні яго ма­шы­ны, кру­жы­ла­ся га­ла­ва. Па тра­ды­цыі іх пя­куць яшчэ з ле­таш­ня­га ўра­джаю, каб но­вы быў не гор­шым.

Яшчэ на пад'­ез­дзе да вёс­кі Ка­лі­наў­ка бы­ло ві­даць, як кі­піць пра­ца на кал­гас­ных па­лет­ках. Пад­тры­маць ба­я­вы дух сал­дат жні­ва пры­еха­лі ар­тыс­ты шкло­ўска­га ан­самб­ля на­род­най пес­ні і тан­ца «Бліс­ка­ві­ца». Гу­ка­рэ­жы­сёр, які на­строй­ваў апа­ра­ту­ру ў па­ля­вых умо­вах, імк­нуў­ся пе­ра­кры­чаць та­рах­цен­не кам­бай­наў.

Дзяў­ча­ты ў тра­ды­цый­ных стро­ях з вя­ноч­ка­мі на га­ла­ве рас­клад­ва­лі пры­ве­зе­ныя ка­ра­ваі на руч­ні­ках. На свя­та, акра­мя ты­сяч­ні­каў, бы­лі за­про­ша­ны кі­раў­ні­кі ўсіх сель­гас­гас­па­да­рак ра­ё­на.

Шкло­ўскі ра­ён у воб­лас­ці адзін з ва­лаў­тва­раль­ных па збо­ры збож­жа, а ААТ «Алек­санд­рый­скае» — ад­но з пе­ра­да­вых. Ге­ро­я­мі дня ста­лі яго пер­шыя ты­сяч­ні­кі — кам­бай­не­ры Вя­ча­слаў Кар­по­віч і Мі­ка­лай Раб­цаў, а так­са­ма кі­роў­ца Яў­ген Ва­сіль­еў.

— Па пра­ва­слаў­най тра­ды­цыі лю­бая доб­рая спра­ва па­чы­на­ец­ца з бла­га­сла­вен­ня, — па­чаў з ма­літ­вы ай­цец Анд­рэй. Ён па­жа­даў са­браць год­ны ўра­джай і акра­піў усіх свя­той ва­дой.

Ты­сяч­ні­кам спя­ва­лі пры­го­жыя пес­ні, ка­за­лі сло­вы ўдзяч­нас­ці і ўру­ча­лі па­да­рун­кі. «Спа­дзя­ю­ся, што і да­лей ва­ша пра­ца бу­дзе та­кой жа плён­най, — ад­зна­чыў Пётр Руд­нік пад­час він­ша­ван­ня. — Але спа­бор­ніц­твы ўжо на стар­це па­каз­ва­юць, што атры­маць жоў­тую май­ку лі­да­ра бу­дзе не так прос­та».

— За 5 га­доў сва­ёй пра­цы ў гас­па­дар­цы я ўпер­шы­ню тра­піў у лі­да­ры, — дзя­ліў­ся з жур­на­ліс­та­мі пас­ля афі­цый­най част­кі ва­дзі­цель гас­па­дар­кі Яў­ген Ва­сіль­еў. — Каб да­біц­ца пос­пе­ху, трэ­ба не ле­на­вац­ца і пра­ца­ваць больш, чым ас­тат­нія. Аса­біс­та я на по­лі з 6 ра­ні­цы і да но­чы.

Пер­шыя па рап­се

Тое, што хле­ба­ро­бы ма­гі­лёў­ска­га аг­ра­кам­бі­на­та «За­ра» пер­шы­мі ў кра­і­не пе­ра­адо­ле­лі ты­сяч­ны ру­беж па на­ма­ло­це на­сен­ня рап­су, — так­са­ма па­ка­заль­ны вы­нік. Пры­чым услед за пер­шым экі­па­жам двух Ула­дзі­мі­раў Кор­са­каў ты­сяч­ны ру­беж узяў яшчэ адзі­ны ся­мей­ны экі­паж у скла­дзе Ула­дзі­мі­ра і Дзміт­рыя Мель­ні­ка­вых.

— Гэ­та свед­чыць, што тэм­пы ўбор­кі пай­шлі ўго­ру, — ра­ду­ец­ца гу­бер­на­тар. — Да кан­ца ўбо­рач­най па­ві­нен быць больш важ­кі вы­нік, доб­ра ка­лі да пер­шай ты­ся­чы на­шы пе­ра­мож­цы да­да­дуць яшчэ па 4–5 ты­сяч.

Да­рэ­чы, ка­лі ў воб­лас­ці са­мая вы­со­кая ўра­джай­насць па збож­жа­вых ме­на­ві­та ў ААТ «Алек­санд­рый­скае» (54,1 ц/га), то па рап­се адзін з лі­да­раў — ма­гі­лёў­скі аг­ра­кам­бі­нат «За­ра» (43 ц/га).

— Ура­джай вель­мі доб­ры, — усмі­ха­ец­ца Ула­дзі­мір Кор­сак-ста­рэй­шы. — Яшчэ дзень-два — і мож­на бу­дзе пе­ра­клю­чац­ца на збож­жа­выя. Цяж­ка, але на­строй ба­я­вы. А 5‑й ра­ні­цы ўжо на по­лі. Жон­ка так­са­ма пад­трым­лі­вае, смач­ныя абе­ды га­туе. Праб­лем з хар­ча­ван­нем на по­лі ня­ма, кор­мяць па поў­най пра­гра­ме. Але ж ежа з до­му, пры­га­та­ва­ная з лю­боўю, — зу­сім ін­шая спра­ва.

Не той хлеб, што на по­лі, а той, што ў гум­не

«Толь­кі за кошт су­час­ных тэх­на­ло­гій, но­вых па­ды­хо­даў, пра­віль­най ар­га­ні­за­цыі пра­цы, за кошт дыс­цып­лі­ны і па­рад­ку мож­на да­маг­чы­ся доб­ра­га ўра­джаю, — ка­заў гу­бер­на­тар жур­на­ліс­там. — Пе­рад хле­ба­ро­ба­мі ста­іць за­да­ча ўбраць увесь хлеб, які сён­ня ў по­лі, да зяр­нят­ка. Без гэ­та­га не бу­дзе ні ма­ла­ка, ні мя­са».

Вя­лі­кія спа­дзя­ван­ні кі­раў­нік воб­лас­ці ўскла­дае на сіс­тэ­му «кроп­ка­ва­га» зем­ля­роб­ства. Сё­ле­та 5 гас­па­да­рак Ма­гі­лёў­шчы­ны ўка­ра­ня­юць гэ­ты па­куль яшчэ но­вы ме­тад. «Ён да­зва­ляе эка­но­міць міль­яр­ды руб­лёў на ад­ных толь­кі мі­не­раль­ных угна­ен­нях і ра­бо­тах па до­гля­дзе, — пад­крэс­ліў гу­бер­на­тар. — Мі­нус толь­кі ў тым, што тэх­ні­ка, якая для гэ­та­га па­трэб­на, каш­туе вель­мі до­ра­га. Але ця­пер вя­дуц­ца пе­ра­мо­вы аб тым, каб яе вы­раб­ляць у нас».

На пы­тан­не, якія вы­ні­кі ўбо­рач­най мож­на ча­каць, кі­раў­нік воб­лас­ці па­куль ад­каз­вае: не той хлеб, што на по­лі, а той, што ў гум­не. Але тое, што міль­ён­ная мя­жа бу­дзе пе­ра­адо­ле­на — гэ­та ад­на­знач­на.

Пётр Руд­нік па­ста­віў пе­рад аг­ра­ры­я­мі Ма­гі­лёў­шчы­ны за­да­чу са­браць хлеб да 15 жніў­ня. Кож­ны на­ступ­ны дзень бу­дзе пры­но­сіць толь­кі стра­ты, па­пя­рэ­дзіў ён.

Жур­на­ліс­ты па­пра­сі­лі гу­бер­на­та­ра пра­ка­мен­та­ваць тыя сіг­на­лы, якія да­ты­чац­ца дэ­фі­цы­ту га­ру­ча-зма­зач­ных ма­тэ­ры­я­лаў у не­ка­то­рых гас­па­дар­ках. «Усе пы­тан­ні па па­стаў­цы па­лі­ва бы­лі вы­ра­ша­ны яшчэ да па­чат­ку ўбо­рач­най, — ад­ка­заў ён. — Праб­ле­ма га­ру­ча-зма­зач­ных ма­тэ­ры­я­лаў уз­ні­кае та­ды, ка­лі на мес­цах ня­ма доб­рай ар­га­ні­за­цыі пра­цы. На той вы­па­дак, ка­лі не ха­пае срод­каў, іс­нуе да­моў­ле­насць з прад­пры­ем­ства­мі аб­лнаф­тап­ра­дук­та, якія пад га­ран­тыі рай­вы­кан­ка­маў ад­пус­каць па­лі­ва. Кож­най воб­лас­ці ў па­чат­ку ўбо­рач­най бы­ло вы­дзе­ле­на па 50 міль­яр­даў руб­лёў. Акра­мя гэ­та­га, аб­лас­ны бюд­жэт што­дня пе­ра­ліч­вае на па­лі­ва ад 2 да 4 міль­яр­даў. Трэ­ба не ча­каць ма­ны ня­бес­най, а са­мім ву­чыц­ца за­раб­ляць гро­шы. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы не раз ка­заў пра тое, што ў ся­ло ўкла­дзе­на шмат гро­шай. Па­він­на быць ней­кая ад­да­ча. Вось у «За­ры» ўра­джай­насць рап­су 43 ц/га, а па воб­лас­ці толь­кі тро­хі больш за 20. Гэ­та свед­чыць аб тым, што ў аг­ра­кам­бі­на­це ўме­юць пра­ца­ваць з гэ­тай куль­ту­рай. І — у пры­быт­ку».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.