24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Вя­лі­кая ка­рысць ад ма­лой энер­ге­ты­кі


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­бы­ваў на мес­цы бу­даў­ніц­тва са­май ма­гут­най у на­шай кра­і­не гід­ра­элект­ра­стан­цыі. Гэ­тую ГЭС бу­ду­юць кі­тай­скія спе­цы­я­ліс­ты. Ці­ка­ва, што ме­на­ві­та яна — пер­шы ў Бе­ла­ру­сі аб'­ект Кі­тай­скай на­цы­я­наль­най кар­па­ра­цыі па элект­ра­аб­ста­ля­ван­ні. Кар­па­ра­цыя мае во­пыт пра­цы больш як у 50 кра­і­нах све­ту. Крэ­дыт­нае фі­нан­са­ван­не аказ­вае Дзяр­жаў­ны банк раз­віц­ця Кі­тая. Кант­ракт­ная ца­на бу­даў­ніц­тва пад «ключ» — ка­ля 190 міль­ё­наў до­ла­раў. Яна ўклю­чае ў ся­бе, акра­мя пра­ек­та­ван­ня і бу­даў­ніц­тва, тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не ў га­ран­тый­ны пе­ры­яд і на­ву­чан­не пер­са­на­лу.

1

На ра­цэ За­ход­няя Дзві­на ГЭС пач­не вы­пра­цоў­ваць элект­ра­энер­гію ў 2017 го­дзе. Элект­ра­энер­гіі з ліш­кам хо­піць, каб за­бяс­пе­чыць па­трэ­бы Ві­цеб­ска­га ра­ё­на.

Аб'­ёмы зроб­ле­на­га ўраж­ва­юць. У пры­ват­нас­ці, з кат­ла­ва­на ГЭС «вы­цяг­ну­лі» 70 ты­сяч ку­ба­мет­раў грун­ту. Бы­лі па­бу­да­ва­ны ін­тэр­нат, дзе жы­вуць кі­тай­скія ра­бо­чыя, ста­ло­вая, офіс, мі­ні-бе­тон­ны за­вод, ар­ма­тур­ны цэх… Кі­тай­скім ка­ле­гам да­па­ма­га­юць бе­ла­рус­кія да­рож­ні­кі, бу­даў­ні­кі. Бе­ла­ру­сы част­ко­ва зай­ма­лі­ся і пра­ек­та­ван­нем.

— Гід­ра­энер­ге­ты­ка — шлях, які вы­бра­лі ўсе цы­ві­лі­за­ва­ныя кра­і­ны све­ту. Сён­ня па­чы­на­юц­ца асноў­ныя ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні са­май буй­ной у кра­і­не гід­ра­элект­ра­стан­цыі ма­гут­нас­цю 40 ме­га­ват. Яе за­пуск да­зво­ліць што­год эка­но­міць 38,6 ты­ся­чы тон умоў­на­га па­лі­ва. Па сён­няш­ніх цэ­нах эка­но­мія ва­лю­ты — 7 міль­ё­наў до­ла­раў ЗША. Пры гэ­тым стан­цыя бу­дзе вы­пра­цоў­ваць 138 міль­ё­наў кі­ла­ват-га­дзін элект­ра­энер­гіі ў год, — ска­заў мі­ністр энер­ге­ты­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Па­туп­чык.

Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, дзя­ку­ю­чы Ві­цеб­скай ГЭС з'я­віц­ца 30 пра­цоў­ных мес­цаў і бу­дзе ство­ра­на зо­на ад­па­чын­ку на ва­да­схо­ві­шчы.

— Вель­мі пры­ем­на пра­ца­ваць у ва­шай рэс­пуб­лі­цы. Тут доб­ры клі­мат, а бе­ла­рус­кі на­род дру­жа­люб­ны. Ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе мы бу­ду­ем ма­ла аб'­ек­таў. Лі­чу, што Ві­цеб­ская ГЭС ста­не вель­мі доб­рай «прэ­зен­та­цы­яй» на­шых су­мес­ных маг­чы­мас­цяў і па­тэн­цы­я­лу, — ска­заў прэ­зі­дэнт Кі­тай­скай на­цы­я­наль­най ін­жы­нер­най кам­па­ніі па элект­ра­энер­гіі Цзынь Чунь­шэн.

Чут­кі пра тое, што ў су­вя­зі з бу­даў­ніц­твам ГЭС част­ка ра­кі пе­ра­ста­не быць суд­на­ход­най, не па­цвер­дзі­лі­ся. Пра­ек­ці­роў­шчы­кі, вя­до­ма, улі­чы­лі, што ГЭС зна­хо­дзіц­ца на сла­ву­тым шля­ху «з ва­ра­гаў у грэ­кі». Та­му цеп­ла­хо­ды, па­рус­ні­кі змо­гуць і пас­ля ўво­ду ГЭС у экс­плу­а­та­цыю без праб­лем пра­цяг­ваць ха­дзіць па За­ход­няй Дзві­не.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Ві­цеб­скі ра­ён — Ві­цебск.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.