Вы тут

Чы­гун­ка па­мыл­кі не да­руе


Грамадзяне з-за аса­біс­тай бес­кла­пот­нас­ці ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі ня­шчас­ных вы­пад­каў

 

На чы­гун­цы з па­чат­ку го­да на­зі­ра­ец­ца рост ня­шчас­ных вы­пад­каў. Мі­лі­цыя ўжо за­фік­са­ва­ла больш за 100 фак­таў траў­ма­тыз­му і гі­бе­лі лю­дзей пад ко­ла­мі цяг­ні­коў. Пры гэ­тым пра­гноз пра­ва­ахоў­ні­каў не­су­ця­шаль­ны: у лет­ні пе­ры­яд зда­рэн­няў мо­жа стаць больш. І звя­за­на гэ­та, перш за ўсё, з па­ве­лі­чэн­нем па­са­жы­ра­па­то­ку ў ды­зе­лях і элект­рыч­ках пры­га­рад­ных зно­сін з на­ды­хо­дам дач­на­га і ад­пуск­но­га се­зо­на, а так­са­ма лет­ніх школь­ных ка­ні­кул.

4— У пер­шым паў­год­дзі коль­касць па­цяр­пе­лых у вы­ні­ку ня­шчас­ных вы­пад­каў вы­рас­ла амаль на 13% у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да, — кан­ста­туе на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ўпраў­лен­ня ар­га­ні­за­цыі за­бес­пя­чэн­ня гра­мад­скай бяс­пе­кі на аб'­ек­тах транс­пар­ту пад­пал­коў­нік мі­лі­цыі Ге­надзь Вор­са. — Пры гэ­тым 53 ча­ла­ве­кі за­гі­ну­лі, 37 траў­ма­ва­ны і 6 скон­чы­лі жыц­цё са­ма­губ­ствам. Тур­буе і тое, што амаль па­ло­ва ўсіх па­цяр­пе­лых і за­гі­ну­лых тра­пі­лі пад цяг­нік п'я­ны­мі.

Са­мы­мі рас­паў­сю­джа­ны­мі пры­чы­на­мі не­вы­твор­ча­га траў­ма­тыз­му з'яў­ля­юц­ца пе­ра­ся­чэн­не чы­гу­нач­ных шля­хоў у не­ўста­ноў­ле­ным мес­цы і па­ру­шэн­не мер бяс­пе­кі пры пе­ра­хо­дзе ма­гіст­ра­лі на пе­ша­ход­ных на­сці­лах. Ня­рэд­ка тра­ге­дыі зда­ра­юц­ца і з ты­мі, хто ля­жыць аль­бо ся­дзіць на рэй­ках. Да­рэ­чы, час­цей за ўсё ня­шчас­ныя вы­пад­кі мі­лі­цы­я­не­ры фік­су­юць у вя­чэр­ні і нач­ны час.

У мэ­тах па­пя­рэ­джан­ня зда­рэн­няў транс­парт­ная мі­лі­цыя пра­во­дзіць роз­ныя пра­фі­лак­тыч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Най­больш маш­таб­нае з іх — спец­апе­ра­цыя «Бяс­пе­ка».

— За пяць дзён у мі­ну­лым ме­ся­цы мы ўзмац­ні­лі кант­роль на 1061 аб'­ек­це чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту, — пра­цяг­вае Ге­надзь Вор­са, — спы­ні­лі 536 па­ру­шэн­няў ПДР, пры­цяг­ну­лі ня­дбай­ных пе­ша­хо­даў да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці, за­тры­ма­лі больш за 200 ча­ла­век у не­цвя­ро­зым ста­не. Уся­го за ня­пра­віль­ны пе­ра­ход ста­лё­вых ма­гіст­ра­ляў па­ка­ра­на амаль 6,5 ты­ся­чы гра­ма­дзян.

Яшчэ ад­на праб­ле­ма на чы­гун­цы — да­рож­на-транс­парт­ныя зда­рэн­ні. За паў­го­да іх ад­бы­ло­ся 11. У вы­ні­ку ава­рый адзін гра­ма­дзя­нін за­гі­нуў і 4 атры­ма­лі траў­мы.

— Пры­чы­ны да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў ба­наль­ныя, — ка­жа Ге­надзь Вор­са. — У боль­шас­ці вы­пад­каў ва­дзі­це­лі іг­на­ру­юць пра­ві­лы пе­ра­ся­чэн­ня пе­ра­ез­даў, у тым лі­ку ру­ха­юц­ца на за­ба­ра­няль­ны сіг­нал свет­ла­гу­ка­во­га свят­ла­фо­ра.

За та­кія пра­ва­па­ру­шэн­ні ў гэ­тым го­дзе су­пра­цоў­ні­кі транс­парт­най мі­лі­цыі і ДАІ скла­лі ка­ля 1000 (у 2013-м — 726) ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў з на­ступ­ным на­кла­дан­нем штра­фаў.

Аляк­сандр МАР­ЧАН­КА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.