Вы тут

Луч­ні­кі за­ва­ёў­ва­юць уз­на­га­ро­ды


Мат­чы куб­ка кра­і­ны па фут­бо­ле, па­ра­жэн­не ха­кей­на­га «Ды­на­ма» і ся­рэб­ра­ная ўзна­га­ро­да бе­ла­ру­са на кан­ты­нен­таль­ным чэм­пі­я­на­це па страль­бе з лу­ка. «Звяз­да» пад­во­дзіць вы­ні­кі спар­тыў­ных па­дзей, якія ад­бы­лі­ся на гэ­тых вы­хад­ных.

1. Ха­кей­нае «Ды­на­ма», якое рых­ту­ец­ца да чар­го­ва­га се­зо­на ў кан­ты­нен­таль­най ха­кей­най лі­зе, са­сту­пі­ла ў пер­шым спа­рын­гу ў пад­рых­тоў­цы да чэм­пі­я­на­ту. На «Мінск-Арэ­не» ста­ліч­ная ля­до­вая дру­жы­на са­сту­пі­ла пі­цер­ска­му СКА 0:3. Вы­нік, без­умоў­на, не са­мы леп­шы, але гэ­та толь­кі пер­шы матч у між­се­зон­ні. «Я не ма­гу па­скар­дзіц­ца на ад­сут­насць на­строю ў на­шых хлоп­цаў, — рэ­зю­ма­ваў па­яды­нак Лю­ба­мір По­ка­віч, га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма». — Хі­ба што кры­ху «пад­се­лі» пас­ля дру­гой шай­бы. Так, свіс­ток суд­дзі пра­гу­чаў, але мы ву­чым гуль­цоў, каб яны аб­васт­ра­лі аб­ста­ноў­ку да апош­ня­га. Але гэ­та, без­умоў­на, не апраў­дан­не. Са­пер­ні­кі вы­ка­рыс­та­лі свае шан­цы, а мы — не». На­га­да­ем, што «зуб­ры» вый­шлі з ад­па­чын­ку 11 лі­пе­ня, а ў ня­дзе­лю ад­пра­ві­лі­ся на двух­тыд­нё­выя збо­ры ў чэш­скае мяс­тэч­ка Кра­варж. За гэ­ты час мін­ча­не му­сяць пра­вес­ці тры трэ­ні­ро­вач­ныя мат­чы: з бра­ціс­лаў­скім «Сло­ва­нам», тршы­нец­кім «Оцэ­лар­жы» і «Ала­моў­цам».

2. Пе­ра­хо­дзім ад ха­кея да ай­чын­на­га фут­бо­ла. На вы­хад­ных ад­бы­лі­ся па­ядын­кі 1/16 куб­ка кра­і­ны. Не абы­шло­ся і без сен­са­цый. Пер­ша­лі­га­вая «Га­ра­дзея» па пе­наль­ці (5:4) пе­ра­маг­ла жо­дзін­скі «Тар­пе­да-Бе­лАЗ», а «Зор­ка-БДУ» бы­ла мац­ней­шай за «Мінск» (1:0). Ас­тат­нія мат­чы пры­нес­лі на­ступ­ныя вы­ні­кі: «Лі­да» — «Слуцк» — 0:1, «Хі­мік» (Свет­ла­горск) — «Го­мель» — 1:2, «Ба­ра­на­ві­чы» — «Ды­на­ма» (Брэст) — 1:2, «Хва­ля» (Пінск) — «Іс­лач (Мін­скі ра­ён) — 2:4, «Жда­но­ві­чы» (Мін­скі ра­ён) — «Наф­тан» (На­ва­по­лацк) — 0:4, «Го­мель­чы­гунт­ранс» — «Сла­вія» (Ма­зыр) — 2:1, «Смар­гонь» — «Дняп­ро» (Ма­гі­лёў) — 0:2, ФСК «Гро­дзен­скі» — «Бел­шы­на» (Баб­руйск) — 1:4, «Гра­ніт» (Мі­ка­шэ­ві­чы) — «Рэ­чы­ца-2014» — 1:0, «Пар­ты­зан-2002» (Мінск) — «Ві­цебск» — 1:3.

3. Бе­ла­рус­кі луч­нік Ан­тон Пры­ле­паў за­ва­я­ваў ся­рэб­ра­ныя ўзна­га­ро­ды на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы, які прай­шоў у ар­мян­скім Эч­мі­я­дзі­не. У фі­наль­ным па­ядын­ку бе­ла­рус са­сту­піў ня­мец­ка­му спарт­сме­ну Фла­ры­я­ну Ках­лун­ду. Акра­мя та­го, Ан­тон па­клаў у сваю скар­бон­ку яшчэ і брон­за­вую ўзна­га­ро­ду. Трэ­цяе мес­ца ў зме­ша­ных спа­бор­ніц­твах ён за­няў ра­зам з Але­най Тол­кач.

4. Хут­чэй за ўсё, у но­вым се­зо­не за жа­но­чую збор­ную Бе­ла­ру­сі па бія­тло­не бу­дзе вы­сту­паць ра­сі­ян­ка Уль­я­на Дзя­ні­са­ва. Яна ўжо па­спе­ла прай­сці збор з на­шай ка­ман­дай і трэ­не­ра­мі ця­пер за­ста­ло­ся пры­няць кан­чат­ко­вае ра­шэн­не.

5. Вік­то­рыя Аза­ран­ка па-ра­ней­ша­му зай­мае 10-ы ра­док у Жа­но­чай тэ­ніс­най аса­цы­я­цыі. У аб­ноў­ле­ным спі­се лі­дзі­руе Се­рэ­на Уіль­ямс, на дру­гім мес­цы зна­хо­дзіц­ца кі­та­ян­ка Лі На, а на трэ­цім рад­ку — ру­мын­ка Сі­мо­на Ха­леп.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.