Вы тут

Пра­ку­ра­ту­ра Гру­зіі за­вя­ла спра­ву на Са­акаш­ві­лі


Га­лоў­ная пра­ку­ра­ту­ра Гру­зіі мае на­мер пры­цяг­нуць да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці бы­ло­га прэ­зі­дэн­та Гру­зіі Мі­ха­і­ла Са­акаш­ві­лі. «Спра­ва ты­чыц­ца раз­го­ну мі­тын­гоў­цаў 7 ліс­та­па­да 2007 го­да, раз­гро­му тэ­ле­кам­па­ніі «Іме­ды» і за­ва­ло­дан­ня ма­ё­мас­цю, якая на­ле­жыць Ар­ка­дзю (Бад­ры) Па­тар­ка­цыш­ві­лі», — цы­ту­юць СМІ за­яву на­гляд­на­га ве­дам­ства.

Рас­сле­да­ван­не вя­дзец­ца па част­цы 3 ар­ты­ку­ла 333 КК Гру­зіі — «Пе­ра­вы­шэн­не служ­бо­вых паў­на­моц­тваў з пры­ні­жэн­нем аса­біс­тай год­нас­ці па­цяр­пе­ла­га», якая пра­ду­гледж­вае мак­сі­маль­нае па­ка­ран­не да вась­мі га­доў тур­мы. Ра­ні­цай 28 лі­пе­ня Са­акаш­ві­лі вы­клі­ка­лі на до­пыт у Га­лоў­ную пра­ку­ра­ту­ру кра­і­ны, але ён ту­ды не з'я­віў­ся, рас­паў­сю­дзіў­шы за­яву, у якой аб­ві­на­ва­ціў ця­пе­раш­нія ўла­ды Гру­зіі ў па­лі­тыч­ным пе­ра­сле­дзе апа­не­нтаў, і ад­зна­чыў, што не збі­ра­ец­ца «ўдзель­ні­чаць у гэ­тым фар­се». Са­акаш­ві­лі з'е­хаў з Гру­зіі ў ліс­та­па­дзе 2013 го­да і з та­го ча­су ні ра­зу не пры­яз­джаў на ра­дзі­му.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?