Вы тут

Наблізіць Усход


Ад­на з клю­ча­вых сфер су­пра­цоў­ніц­тва з Із­ра­і­лем — аг­ра­пра­мыс­ло­васць

Із­ра­іль заў­сё­ды быў ці­ка­вы бе­ла­ру­сам. І да Бе­ла­ру­сі не мо­жа быць абы­яка­вай знач­ная част­ка жы­ха­роў яў­рэй­скай дзяр­жа­вы. Та­му што ста­сун­кі па­між дву­ма на­ро­да­мі на­ліч­ва­юць ста­год­дзі. Та­му што ін­та­рэс гэ­ты звя­за­ны з са­мы­мі свя­шчэн­ны­мі для ча­ла­ве­ка рэ­ча­мі — ве­рай і зям­лёй прод­каў. На­ша раз­мо­ва з Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Дзяр­жа­ве Із­ра­іль Ула­дзі­мі­рам СКВАР­ЦО­ВЫМ пра ін­та­рэ­сы больш пры­зем­ле­ныя, ад­нак так­са­ма вель­мі важ­ныя. Зрэш­ты, як у ад­но­сі­нах па­між людзь­мі, так і ў ад­но­сі­нах па­між кра­і­на­мі ўсё па­він­на быць у гар­мо­ніі: і ў ду­хоў­ным, і ў ма­тэ­ры­яль­ным пла­не.

31-12

— Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч, вы амаль дзе­сяць ме­ся­цаў прад­стаў­ля­е­це Бе­ла­русь у Із­ра­і­лі. Што больш за ўсё ўра­зі­ла вас у гэ­тай кра­і­не?

— Із­ра­іль — кра­і­на са­ма па са­бе не­звы­чай­ная, шмат­аб­ліч­ная, і, каб яе па-са­праўд­на­му зра­зу­мець, па­трэ­бен час. Ме­на­ві­та тут ад­бы­ва­ла­ся боль­шасць біб­лей­скіх па­дзей. У Іе­ру­са­лі­ме, на­прык­лад, ды і не толь­кі, усё пра­сяк­ну­та ты­ся­ча­га­до­вай гіс­то­ры­яй. Гэ­та, на­ту­раль­на, на­клад­вае ад­бі­так і на дзень сён­няш­ні.

Па­куль ма­гу толь­кі ска­заць, што той не вель­мі пра­цяг­лы пе­ры­яд пра­цы ў кра­і­не, у якой ра­ней не да­во­дзі­ла­ся бы­ваць, пас­ля шмат­лі­кіх га­доў дып­ла­ма­тыч­най служ­бы на еў­ра­пей­скім кі­рун­ку стаў для мя­не чымсь­ці зу­сім но­вым, прын­цы­по­ва ін­шым у жыц­ці.

У пра­фе­сій­ным пла­не я пе­ра­ка­наў­ся, што гэ­та ад­но з най­ці­ка­вей­шых мес­цаў для дып­ла­ма­тыч­най пра­цы.

Мя­не ад­на­ча­со­ва здзі­ві­ла і па­ра­да­ва­ла тое, з якой лёг­кас­цю тут лю­дзі ідуць на кан­такт. Бо, ня­гле­дзя­чы на пра­грэс у сфе­ры ка­му­ні­ка­цый, па­шы­рэн­ні пра­мых кан­так­таў па­між прад­стаў­ні­ка­мі па­лі­тыч­ных эліт, біз­нес-су­поль­нас­цяў дып­ла­ма­тыя па-ра­ней­ша­му, як і пяць­дзя­сят-сто га­доў та­му, за­ста­ец­ца за­па­тра­ба­ва­най. Сут­насць яе з ча­сам сур'­ёз­на не змя­ня­ец­ца, а яна — у аса­біс­тых кан­так­тах, па­ста­ян­ных жы­вых зно­сі­нах, пры­чым не толь­кі ў іс­тэб­ліш­мен­це, але і ў роз­ных плас­тах гра­мад­ства.

Тыя, з кім мне да­вя­ло­ся су­стра­кац­ца ў Із­ра­і­лі, як пра­ві­ла, аказ­ва­лі­ся людзь­мі ад­кры­ты­мі, гас­цін­ны­мі, што моц­на рад­ніць іх з бе­ла­ру­са­мі. Час­та ўжо пад­час пер­шай су­стрэ­чы ад­бы­ваў­ся аб­мен ну­ма­ра­мі ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, су­раз­моў­цы вы­каз­ва­лі на­мер пра­цяг­нуць зно­сі­ны, ка­за­лі пра га­тоў­насць пад­трым­лі­ваць раз­віц­цё двух­ба­ко­вых ад­но­сін.

І яшчэ ад­на не­ма­ла­важ­ная ака­ліч­насць, якая дае да­дат­ко­вую ма­ты­ва­цыю ў пра­цы па раз­віц­ці на­шых су­вя­зяў. Бе­ла­рус­кая зям­ля — мес­ца на­ра­джэн­ня цэ­лай пле­я­ды дзяр­жаў­ных із­ра­іль­скіх дзея­чаў, прад­стаў­ні­коў ін­тэ­ле­кту­аль­най сфе­ры. Бо па­гля­дзі­це: ці не па­ло­ва прэ­зі­дэн­таў і прэм'­ер-мі­ніст­раў за час іс­на­ван­ня Дзяр­жа­вы Із­ра­іль ма­юць ка­ра­ні ў Бе­ла­ру­сі!

Ка­лі ка­заць пра жыц­цё із­ра­іль­ска­га гра­мад­ства, мя­не ста­ноў­ча ўра­зі­ла вя­лі­кая коль­касць лю­дзей, якія зай­ма­юц­ца тут спор­там. Па ве­ча­рах і ў вы­хад­ныя дні мож­на ба­чыць дзя­сят­кі бе­гу­ноў-ама­та­раў, ве­ла­сі­пе­дыс­таў, сер­фін­гіс­таў. І шчы­ра — не ча­каў су­стрэць у Тэль-Аві­ве та­кое мност­ва дзя­цей, мо­ла­дзі, што кі­да­ец­ца ў во­чы пас­ля «ба­буль­кі Еў­ро­пы».

— На­коль­кі па­соль­ству ўда­ец­ца прад­стаў­ляць ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ін­та­рэ­сы Бе­ла­ру­сі ў гэ­тай кра­і­не?

— Раз­віц­цё ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ста­ла га­лоў­ным пры­яры­тэ­там ма­ёй пра­цы тут з пер­шых яе дзён. Асноў­ныя на­ма­ган­ні на­кі­ра­ва­ны на ды­вер­сі­фі­ка­цыю экс­пар­ту, са­дзей­ні­чан­не бе­ла­рус­кім па­стаў­шчы­кам у на­ладж­ван­ні су­вя­зяў з за­ці­каў­ле­ны­мі кам­па­ні­я­мі, пра­цу з ін­вес­та­ра­мі ў ін­та­рэ­сах рэа­лі­за­цыі су­мес­ных пра­ек­таў.

Пер­ша­чар­го­вае зна­чэн­не я на­да­ваў уста­ля­ван­ню кан­так­таў з прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў эка­на­міч­на­га бло­ка, па­коль­кі доб­ра ра­зу­меў, што пра­соў­ваць эка­на­міч­ныя ін­та­рэ­сы ад імя Бе­ла­ру­сі зма­гу толь­кі пры ўмо­ве рэ­аль­най пад­трым­кі і цес­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня з імі. З апо­рай на гэ­тыя кан­так­ты, пры іх ак­тыў­ным удзе­ле нам уда­ло­ся пра­вес­ці шэ­раг зна­ка­вых двух­ба­ко­вых ме­ра­пры­ем­стваў.

Асаб­лі­вае мес­ца я ад­вёў бы па­ся­джэн­ню Су­мес­на­га ка­мі­тэ­та па ганд­лё­вым і эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве, якое ад­бы­ло­ся ў лю­тым у Іе­ру­са­лі­ме. У яго рам­ках прай­шлі су­стрэ­чы на­ша­га ві­цэ-прэм'­е­ра Мі­ха­і­ла Ру­са­га, які ўзна­чаль­ваў бе­ла­рус­кую дэ­ле­га­цыю, з мі­ніст­ра­мі із­ра­іль­ска­га ка­бі­не­та. Бы­лі ўзгод­не­ны прын­цы­по­выя пы­тан­ні, звя­за­ныя з ад­крыц­цём крэ­дыт­ных лі­ній пад га­ран­тыі бе­ла­рус­кіх бан­каў за­мест ура­да­вых, перс­пек­ты­ва­мі ства­рэн­ня ў на­шай кра­і­не Бе­ла­рус­ка-Із­ра­іль­ска­га аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га пар­ка.

Не­ўза­ба­ве па пры­ез­дзе ў мя­не ад­бы­ло­ся не­каль­кі ці­ка­вых су­стрэч з кі­раў­ні­ка­мі шэ­ра­гу буй­ных мяс­цо­вых кам­па­ній, та­кіх як Fіshman Group, Magnezі, Merhav, AgrіGo, якія ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з на­шай кра­і­най.

Мы спра­бу­ем ак­тыў­на за­дзей­ні­чаць раз­на­стай­ныя аса­цы­я­цыі, аб'­яд­нан­ні, якія прад­стаў­ля­юць біз­нес-ася­род­дзе. У лю­тым у Тэль-Аві­ве бы­ла ад­кры­та Ганд­лё­вая па­ла­та «Із­ра­іль—Бе­ла­русь», якая ар­га­ні­за­ва­ла ўжо два біз­нес-фо­ру­мы.

Спа­дзя­ём­ся, што ў асно­ву су­пра­цоў­ніц­тва бу­дуць па­кла­дзе­ны кан­крэт­ныя пра­ек­ты, і га­то­выя са­дзей­ні­чаць гэ­та­му. Раз­ліч­ва­ем так­са­ма на ўза­е­ма­дзе­ян­не з па­ла­тай у пра­вя­дзен­ні су­мес­ных кан­грэ­саў і фо­ру­маў вы­со­ка­га ўзроў­ню.

Ня­гле­дзя­чы на па­раў­наль­на не­вы­со­кую ёміс­тасць рын­ку кра­і­ны, сы­ра­він­ную спе­цы­фі­ку із­ра­іль­ска­га ім­пар­ту з СНД (энер­га­нось­бі­ты, пры­род­ныя рэ­сур­сы, якія па вя­до­мых пры­чы­нах не мо­жа пра­па­на­ваць Бе­ла­русь), тра­ды­цый­ную ары­ен­та­цыю Із­ра­і­ля на су­свет­ныя брэн­ды або ўлас­ных вы­твор­цаў, па­соль­ства ўвесь час шу­кае шля­хі па­шы­рэн­ня ка­а­пе­ра­цыі ў сфе­ры ганд­лю.

Сё­ле­та на­зі­ра­ец­ца па­зі­тыў­ная ды­на­мі­ка па­ста­вак ай­чын­най пра­дук­цыі на із­ра­іль­скі ры­нак. У сту­дзе­ні—маі аб'­ёмы бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту скла­лі 182,5% да ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду мі­ну­ла­га го­да. Фік­су­ец­ца рост кам­п'ю­тар­ных, ту­рыс­тыч­ных і дзе­ла­вых па­слуг (у ся­рэд­нім ад 130 да 160%). Спа­дзя­ём­ся, што та­кія тэм­пы ўдас­ца за­ха­ваць і ў дру­гім паў­год­дзі.

Раз­ві­ва­ец­ца крэ­дыт­на-ін­вес­ты­цый­нае су­пра­цоў­ніц­тва. Але тут ёсць свае асаб­лі­вас­ці. Пра­мыя ін­вес­ты­цыі буй­ных із­ра­іль­скіх кам­па­ній па­сту­па­юць у Бе­ла­русь, як пра­ві­ла, праз іх дач­чы­ныя струк­ту­ры ў ін­шых кра­і­нах, га­лоў­ным чы­нам на Кіп­ры — з-за вы­со­кіх па­дат­каў у Із­ра­і­лі. У гэ­тых умо­вах на­ша ста­тыс­ты­ка не ад­люст­роў­вае рэ­аль­ныя маш­та­бы ін­вес­ты­цый­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня.

Па­вод­ле звес­так На­цста­та, у 2013 го­дзе аб'­ём пра­мых із­ра­іль­скіх ін­вес­ты­цый на чыс­тай асно­ве, якія па­сту­пі­лі ў на­шу кра­і­ну, склаў $6,2  млн, у той час як толь­кі па ін­вес­ты­цый­ным да­га­во­ры, за­клю­ча­ным па­між Бе­ла­рус­сю і кіпр­скай кам­па­ні­яй Svіtland Development Lіmіted (дач­чы­ная кам­па­нія із­ра­іль­скай Fіshman Group) у бу­даў­ніц­тва аб'­ек­таў не­ру­хо­мас­ці Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій ле­тась ін­вес­та­ва­на $20 млн.

У 2010 — 2013 га­дах з удзе­лам із­ра­іль­скіх кам­па­ній у на­шай кра­і­не рэа­лі­за­ва­ны шэ­раг су­мес­ных пра­ек­таў у воб­лас­ці сель­скай гас­па­дар­кі (у аг­ра­кам­бі­на­це «Дзяр­жын­скі» па­бу­да­ва­ны комп­лекс птуш­ка­фер­маў; у ААТ «Го­мель­аг­ра­камп­лект» на­ла­джа­на вы­твор­часць да­іль­ных зал; у ры­ба­вод­най гас­па­дар­цы «Ясель­да» ўве­дзе­ны ў строй рыб­ны комп­лекс; у СВК «За­ба­лоц­кі» — сві­на­га­доў­чы).

Два са­мыя све­жыя пры­кла­ды ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў ін­вес­ты­цый­най сфе­ры: у СЭЗ «Брэст» у хут­кім ча­се пач­не пра­ца­ваць пер­шая чар­га прад­пры­ем­ства па вы­пус­ку кар­ма­вых да­ба­вак і прэ­мік­саў. Пра­цяг­ва­ец­ца бу­даў­ніц­тва сві­на­га­доў­ча­га комп­лек­су за­мкнё­на­га цык­ла ма­гут­нас­цю 24 тыс. га­лоў у год у ААТ «Баль­ша­вік-Аг­ра».

Ра­зам з тым мы ба­чым, што па­тэн­цы­ял на­шых су­вя­зяў вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца яшчэ да­лё­ка не цал­кам, не­аб­ход­ны дас­ка­на­лы ана­ліз перс­пек­тыў на­рошч­ван­ня су­пра­цоў­ніц­тва, ак­тыў­ны по­шук но­вых фор­маў парт­нёр­ства. А гэ­та па­тра­буе са­мых энер­гіч­ных су­мес­ных вы­сіл­каў як з бо­ку па­соль­ства, так і на­шых экс­пар­цё­раў, і ўсіх ін­шых удзель­ні­каў знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці.

— На якім эта­пе зна­хо­дзіц­ца пра­ект ства­рэн­ня Бе­ла­рус­ка-Із­ра­іль­ска­га аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га пар­ка?

— Ця­пер за­цвяр­джа­ец­ца су­мес­ная ра­бо­чая гру­па па яго ства­рэн­ні. Склад бе­ла­рус­кай част­кі ўжо вы­зна­ча­ны, із­ра­іль­ская яшчэ фар­мі­ру­ец­ца. Ад­на­ча­со­ва на­шы­мі парт­нё­ра­мі вы­ву­ча­ец­ца пра­ект між­ура­да­ва­га да­га­во­ра аб ства­рэн­ні пар­ка, які пад­рых­та­ваў Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях.

Мы ўскла­да­ем вя­лі­кія на-
д­зеі на рэа­лі­за­цыю гэ­та­га пра­ек­та. У вы­ні­ку па­він­на быць ство­ра­на ар­га­ні­за­цыя, якая бу­дзе вы­сту­паць у якас­ці «ін­сты­ту­та раз­віц­ця» сель­ска­гас­па­дар­чай, аг­ра­хі­міч­най, бія­тэх­на­ла­гіч­най ін­дуст­рыі. Гэ­та ство­рыць умо­вы для фар­мі­ра­ван­ня да 2020 го­да аг­ра­тэх­на­ла­гіч­на­га клас­та­ра, які за­бяс­пе­чыць вы­со­кі ўзро­вень кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці сель­ска­гас­па­дар­чай і аг­ра­хі­міч­най пра­дук­цыі, вы­раб­ле­най на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

— За які­мі сфе­ра­мі су­пра­цоў­ніц­тва вы ба­чы­це бу­ду­чы­ню?

— Лі­чу, што ад­ной з клю­ча­вых сфер з'яў­ля­ец­ца сель­ская гас­па­дар­ка. Шмат якія із­ра­іль­скія кам­па­ніі за­ці­каў­ле­ны паў­дзель­ні­чаць у ма­дэр­ні­за­цыі бе­ла­рус­ка­га АПК праз ства­рэн­не су­час­ных экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­ных прад­пры­ем­стваў. Пе­ра­ка­на­ны, гэ­ты ўза­е­ма­вы­гад­ны кі­ру­нак не­аб­ход­на па­глыб­ляць.

У сфе­ры ганд­лю перс­пек­тыў­ным ба­чыц­ца раз­віц­цё ўза­е­ма­дзе­ян­ня па па­стаў­ках на із­ра­іль­скі ры­нак якас­ных бе­ла­рус­кіх пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. Цу­кар, рап­са­вы алей, ма­ро­жа­нае, кан­ды­тар­скія вы­ра­бы, су­хое ма­ла­ко — да­лё­ка не вы­чар­паль­ны пе­ра­лік та­ва­раў, за­па­тра­ба­ва­ных на із­ра­іль­скім рын­ку.

Па не­ка­то­рых ацэн­ках із­ра­іль­скіх экс­пер­таў, пры пра­віль­ным па­ды­хо­дзе Бе­ла­русь мо­жа за­няць іс­тот­ную ні­шу ў вы­твор­час­ці ма­лоч­ных ін­грэ­ды­ен­таў ка­шэр­най пра­дук­цыі.

Па­сту­па­юць за­пы­ты на та­ва­ры бе­ла­рус­кай лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, якія ўжо даў­но, але ў ня­знач­ным аб'­ё-
ме, пры­сут­ні­ча­юць у Із­ра­і­лі. Ця­пер вя­дуц­ца сур'­ёз­ныя пе­ра­мо­вы па­між суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня дзвюх кра­ін па па­ве­лі­чэн­ні гэ­тай на­менк­ла­ту­ры экс­пар­ту. Эфек­тыў­най фор­май ка­а­пе­ра­цыі тут мо­жа стаць вы­твор­часць адзен­ня пад за­каз.

Ёсць пэў­ныя перс­пек­ты­вы для пра­соў­ван­ня на­шых бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў. Пры на­яў­нас­ці гнут­кіх па­ды­хо­даў да фар­мі­ра­ван­ня кош­ту пра­гля­да­юц­ца маг­чы­мас­ці па­ста­вак на із­ра­іль­скі ры­нак пра­дук­цыі дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці, шкла, цэ­мен­ту, ке­ра­мі­кі, ме­та­ла­пра­дук­цыі.

Рэ­аль­на ажыц­цяў­лен­не су­мес­ных пра­ек­таў у аб­лас­цях энер­ге­ты­кі, су­вя­зі, ін­фар­ма­ты­за­цыі, раз­віц­ці інф­ра­струк­ту­ры.

Пры ві­да­воч­ным да­мі­на­ван­ні эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў мы не за­бы­ва­ем і пра ін­шыя сфе­ры ка­а­пе­ра­цыі, та­кія як іс­ты­ту­цы­я­наль­ны дыя­лог, у тым лі­ку па лі­ніі знеш­не­па­лі­тыч­ных ве­дам­стваў, куль­тур­на-гу­ма­ні­тар­нае су­пра­цоў­ніц­тва. Яны ўплы­ва­юць як на агуль­ную ат­мас­фе­ру ўза­е­ма­дзе­ян­ня, так і ўскос­на — на ўзро­вень уза­ем­на­га ганд­лю, на ма­біль­насць ін­вес­ты­цый.

У рам­ках пад­тры­ман­ня па­лі­тыч­ных кан­так­таў у кан­цы мі­ну­ла­га го­да — пер­шыя ме­ся­цы гэ­та­га рэа­лі­за­ва­ны тры пра­цоў­ныя ві­зі­ты ў Бе­ла­русь на мі­ніс­тэр­скім уз­роў­ні, якія да­зво­лі­лі іс­тот­на пра­су­нуц­ца па шэ­ра­гу важ­ных пы­тан­няў двух­ба­ко­ва­га па­рад­ку дня. Пра­ве­дзе­ны чар­го­вы раўнд кан­суль­та­цый мі­ніс­тэр­стваў за­меж­ных спраў. Раз­ві­ва­ец­ца між­пар­ла­менц­кае су­пра­цоў­ніц­тва, па­кла­дзе­ны па­ча­так дыя­ло­гу па лі­ніі мі­ніс­тэр­стваў унут­ра­ных спраў дзвюх кра­ін.

За­вяр­ша­ец­ца пра­цэс, на­кі­ра­ва­ны на лі­бе­ра­лі­за­цыю ві­за­ва­га рэ­жы­му па­між Із­ра­і­лем і Бе­ла­рус­сю. Пас­ля кан­чат­ко­ва­га экс­перт­на­га ўзгад­нен­ня пра­ек­та да­га­во­ра ў за­ці­каў­ле­ных мі­ніс­тэр­ствах і ве­дам­ствах ідзе пад­рых­тоў­ка да яго пад­пі­сан­ня ў ад­па­вед­нас­ці з унут­ры­дзяр­жаў­ны­мі пра­цэ­ду­ра­мі абедз­вюх кра­ін.

Ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца куль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва. У 2013 го­дзе прай­шлі Дні куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Із­ра­і­лі. Із­ра­іль­скія твор­чыя ка­лек­ты­вы рэ­гу­ляр­на ўдзель­ні­ча­юць у фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах у на­шай кра­і­не. У мэ­тах па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай му­зыч­най куль­ту­ры па­соль­ствам ра­зам з мяс­цо­вы­мі прад­зю­сар­скі­мі цэнт­ра­мі пра­вод­зяц­ца кан­цэр­ты, ве­ча­ры з удзе­лам бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў па­пу­ляр­най му­зы­кі. У пла­нах із­ра­іль­ска­га бо­ку — пра­вя­дзен­не Дзён куль­ту­ры Із­ра­і­ля ў Бе­ла­ру­сі.

— Якія вы­ні­кі мо­жа ча­каць Бе­ла­русь ад ад­ме­ны ві­за­ва­га рэ­жы­му з Із­ра­і­лем?

— На мой по­гляд, па­зі­тыў­ны эфект бу­дзе скла­дац­ца ў па­шы­рэн­ні ўсіх ві­даў аб­ме­наў па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. Гэ­та, перш за ўсё, ін­тэн­сі­фі­ка­цыя двух­ба­ко­вых ту­рыс­тыч­ных па­то­каў, па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці із­ра­іль­скіх гра­ма­дзян — удзель­ні­каў куль­тур­ных і спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, якія пра­вод­зяц­ца ў Бе­ла­ру­сі. Спа­да­рож­ны­мі фак­та­ра­мі бу­дзе рост аб'­ёмаў па­слуг у сфе­ры транс­парт­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, ту­рыс­тыч­на­га і гас­ці­ніч­на­га біз­не­су, а так­са­ма са­на­тор­на-ку­рорт­на­га ля­чэн­ня.

Як свед­чыць во­пыт шэ­ра­гу ін­шых дзяр­жаў, ад­ме­на ві­за­ва­га рэ­жы­му су­пра­ва­джа­ец­ца ак­ты­ві­за­цы­яй дзе­ла­вых су­вя­зяў і рос­там ін­вес­ты­цый­ных па­то­каў. Бу­дуць ство­ра­ны больш спры­яль­ныя маг­чы­мас­ці для па­глыб­лен­ня двух­ба­ко­ва­га дыя­ло­гу ў роз­ных сфе­рах, уклю­ча­ю­чы між­ве­да­мас­нае су­пра­цоў­ніц­тва і рэ­гі­я­наль­ныя су­вя­зі, за­ка­на­мер­ным вы­ні­кам па­він­на стаць па­ве­лі­чэн­не ўза­ем­ных ві­зі­таў прад­стаў­ні­коў Бе­ла­ру­сі і Із­ра­і­ля.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».