Вы тут

Дрыбін запрашае на таржкі, а Чыгірынка — на бард-рыбалку


Вы­бі­раць па­між фес­ты­ва­лем на­род­ных про­мыс­лаў і му­зыч­на-спар­тыў­ным свя­там на бе­ра­зе ва­да­схо­ві­шча ка­ля бы­хаў­скай вёс­кі Ча­чэ­ві­чы да­вя­дзец­ца ўжо ў гэ­тыя вы­хад­ныя. Але, як ка­жуць ар­га­ні­за­та­ры ме­ра­пры­ем­стваў, су­ма­ваць не бу­дзе­це ні­дзе.

У ста­лі­цы ша­па­ва­лаў Дры­бі­не бу­дзе маг­чы­масць на­быць ва­лён­кі, па­поў­ніць за­па­сы мё­ду, па­спы­таць гар­ба­ту з га­ю­чых зё­лак на «жы­вой ва­дзе», па­ла­са­вац­ца рыб­ны­мі стра­ва­мі і па­ба­чыць яшчэ шмат ча­го ін­ша­га не менш пры­ем­на­га. Май­стры за­про­сяць на май­стар-кла­сы, дзе на­ву­чаць усіх ах­вот­ных ас­но­вам ста­ра­даў­ніх ра­мёст­ваў. Бу­дзе маг­чы­масць з пер­шых вус­наў па­чуць сак­рэ­ты дры­бін­скіх ша­па­ва­лаў, про­мы­сел якіх лі­чыц­ца на­цы­я­наль­най каш­тоў­нас­цю кра­і­ны. Фес­ты­валь прой­дзе пад акам­па­не­мент 30 твор­чых ка­лек­ты­ваў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, а за­вер­шыц­ца вя­лі­кім шоу агню эк­стрым-тэ­ат­ра «Бер­сек», кан­цэр­там бе­ла­рус­кай спя­вач­кі Іс­куі Аба­лян і фе­ер­вер­кам.

Не менш ці­ка­вая пра­гра­ма свя­та «Вя­лі­кая бард-ры­бал­ка», дзе збі­ра­юц­ца зва­рыць аж паў­та­ры ты­ся­чы літ­раў юш­кі! Бу­дзе маг­чы­масць па­па­рыц­ца ў лаз­ні і атры­маць ка­рыс­ную ін­фар­ма­цыю ад леп­шых па­рыль­шчы­каў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны, па­гу­ляць у пляж­ны фут­бол, на­ве­даць ку­лі­нар­ныя май­стар-кла­сы і фо­та­вы­ста­вы. Пры­хіль­ні­каў аў­тар­скай пес­ні ча­кае шмат ці­ка­вых су­стрэч з вя­до­мы­мі бар­да­мі. Пры­е­дзе на­ват скан­даль­на вя­до­мы Псой Ка­ра­лен­ка з Маск­вы. А га­лоў­нае, у ры­ба­ло­ваў бу­дзе маг­чы­масць на спра­ве да­ка­заць, хто з іх са­мы спрыт­ны і ўда­члі­вы. У спа­бор­ніц­твах па лоў­лі ры­бы звы­чай­ным ама­та­рам скла­дуць кан­ку­рэн­цыю бар­ды. Ар­га­ні­за­та­ры абя­ца­юць на­ват ванд­роў­ку на вер­та­лё­це, каб з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту ўба­чыць усю пры­га­жосць Чы­гі­рын­ска­га ва­да­схо­ві­шча.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што ўсе дры­бін­скія ме­ра­пры­ем­ствы бяс­плат­ныя, а вось ува­ход­ны кві­ток на бард-ры­бал­ку каш­туе 30 000 руб­лёў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.